Белорусы Москвы
Белорусы Москвы
Для кого этот сайт?
Для нас, белорусов, находящихся в Москве.
Новости
Главная > Новости проекта > Добры вечар, шчодры вечар усiм людзям на здароўе
 

Добры вечар, шчодры вечар усiм людзям на здароўе

18 января 2014г. в 13.00 часов в Римско-католическом Кафедральном Соборе Непорочного Зачатия Девы Марии в Москве состоится благотворительный концерт Рождественские песнопения народов мира. С новой программой «Добры вечар, шчодры вечар усiм людзям на здароўе» выступит белорусский фольклорный ансамбль «Кiрмаш» (худ.рук.Копчинская И.Г.). Прозвучат калядки и щедровки определенной региональной принадлежности, записанные известными белорусскими фольклористами в 20-м веке.

адрес: Малая Грузинская ул., 27/13; метро Краснопресненская, 1905 года, Белорусская; справки по телефону: 8(495) 231-1638

Сярод старажытных урачыстасцей народнага календара – Каляды, якія доўжыліся з вечара 24 снежня па 6 студзеня паводле ст. ст., былі ў тэмпаральным плане самым працяглым святкаваннем і адным з найбагацейшых святочных перыядаў года па насычанасці абрадавымі дзеямі, варожбамі і песнямі.

Усе 12 дзён свята, ідэалагічна звязаных з зімовым сонцаваротам, у беларускай народнай традыцыі трактаваліся як калядныя. Практычна ж Каляды рэалізаваліся ў некалькі этапаў, якія мелі свае найменні: першая, або посная, Куцця – ў пярэдадзень саміх Каляд, другая, багатая Куцця, або Шчадруха, - напярэдадні Новага года і трэцяя, Праводная, - перад Вадохрышчам. Калядныя вечары называліся крывымі, або святымі, вечарамі і суправаджаліся хаджэннем калядоўшчыкаў і шчадравальнікаў, ігрышчамі моладзі, карагодамі ды абрадавымі гульнямі. Уся калядная часавая прастора, такім чынам, рытуалізавалася, мела сакральны статус.

Абрадавыя акцыі Каляд у беларускай і ўкраінскай этнічных традыцыях аднолькава роўна былі скіраваны на магічнае забеспячэнне будучага ўраджаю, захаванне яго ад стыхій (марозу) і памыснае развіццё свойскай жывёлы – падстаў дабрабыту сям'і, роду, гарантаў працягу ix жыцця. На Каляды вялікае значэнне прыдавалася каляндарным прыкметам прыкладнога аграрнага сэнсу. Не малая ўвага, асабліва ў Шчодры вечар, надавалася варожбам пра будучы лёс членаў земляробскай сям'і і самой гаспадаркі.

Абрады Каляд, у прыватнасці Куцці, абавязкова прадугледжвалі ўдзел у сакральнай вячэры душ памерлых родзічаў, заснаваны на веры аб іманентнай сувязі адышоўшых у іншы свет і жывых, уплыве продкаў на лёс гаспадаркі і ўсёй сям'і. Вось лапідарна той суплёт міфалагем, што задзейнічаны ў калядных абрадах, складаюць ідэалагічйы базіс свята.

Пры супастаўленні абрадаў беларускіх Каляд з абрадамі ўкраінскага Різдва і Щедрого вечора ёсць усе падставы канстатаваць ix тоеснасць паводле ідэйна-сэнсавых параметраў. Яны, можна сказаць, цалкам накладваюцца адны на другія. Агульныя і абставіны і ўся атмасфера абрадавых дзеяў, пачынаючы ад першай, поснай Куцці. На ёй дамінуюць культ продкаў, гаснадарчыя, аграрныя варожбы і магічнае запабяганне прыроднай стыхіі (марозу), каб не пашкодзіў пасевам, будучаму ўраджаю.

Агульная ўстаноўка на абрадавую вячэру, яе ход і парадак, характар рытуальных страў, абавязкова дванаццаць, выдзяленне часткі ежы для продкаў і тэксты звароту да стыхіі ў дзвюх этнічных традыцыях зусім адэкватныя. Розніца заўважаецца, па сутнасці, не ў элементах абраду, a ў дэталях формы. Так, напрыклад, ва ўкраінцаў падрыхтоўка абрадавай вячэры на Куццю пачыналася з прыносу з гумна і пастаноўкі на покуці апошняга снапа з нівы - «дзедуха». Сноп- «дзедух» - сімвалічнае ўвасабленне продка, што недвухсэнсоўна чытаецца ў этымалогіі самога слова. У беларусаў жытні сноп- гаспадар, менавіта такое найменне дажынкавага снапа, на куце прысутнічаў ад лета, і таму ўносіць яго ў хату дзеля асвячэння ім сакральнай вячэры, як ва ўкраінцаў, не было патрэбы.

Крыху іншымі прыродна-геаграфічнымі ўмовамі дэтэрмінавана ў беларусаў ужыванне для асноўнай абрадавай стравы на Каляды куцці ячменнага зерня, а не пшанічнага, як ва Украіне. Характэрна, ячмень адносіцца да найбольш ранніх культурных здабыткаў чалавека і не выключана, што ў беларускім калядным абрадзе захаваны першасны погляд на магічную моц менавіта ячменнай, ячнай куцці. Ва Украіне ж побыт, прыродна-гаспадарчыя рэаліі дыктавалі іншыя кампаненты, што браліся ў антураж абраду, але не ў яго суццёвую семантыку. Аналагічнасць структуры і сэнсавага напаўнення беларускіх і ўкраінскіх калядных абрадаў, ix фактычна поўнае тыпалагічнае сыходжанне абумоўлены адной прычынай: як і ўсякія абрады, яны з'яўляюцца самай архаічнай, стабільнай часткай у фальклорна- этнаграфічным комплексе, бо сфарміраваліся на зары чалавечай цывілізацыі, у эпоху індаеўрапейскай супольнасці.

Іншую карціну ўяўляюць сабой песенныя тэксты Каляд, Шчодрага вечара. Пры пэўнай тыпалагічнай блізкасці, наяўнасці грона агульных матываў беларускія і ўкраінскія калядкі і шчадроўкі дэманструюць паважную разбежнасць, у масе сваёй сведчаць аб аўтахтоннасці жанру малой песеннай эпікі ў беларусаў і ўкраінцаў.

Паралельны аналіз корпуса беларускіх і ўкраінскіх калядных песень, калядак і шчадровак, можа даць, дае цікавыя назіранні над мастацкімі магчымасцямі, ментальнасцю двух суседніх этнасаў з амаль аднолькавым гістарычным лёсам. У пэўнай меры ён дае мажлівасць праясніць пытанне генезісу валачобных песень. Акрамя таго, паралельнае даследаванне беларускіх і ўкраінскіх калядных песень дазваляе высветліць кантэкст кантактнай зоны ў фальклорна- этнічным узаемадзеянні. Маюцца яшчэ пытанні, актуальныя для фалькларыстыкі, на якія кампаратывістыка, у тым ліку і вывучэнне беларуска-ўкраінскіх фальклорных узаемін на матэрыяле каляндарнай паэзіі, можа кінуць крыху святла.

Высокі акт тварэння свету ў калядных тэкстах з Галіччыны аддаецца перадусім прадстаўніку арніталогіі – голубу. Карціна паўстання Сусвету, Зямлі, якая мела быць велічнай, - простая, але выяўленча маляўнічая і не пазбаўлена філасафічнасці нават у дэталях: чаго варты, напрыклад, вобраз залатога каменя, дастанага сімва- лічным творцам з марскога дна? Агульная карціна тварэння ўключае вобраз узнікнення з хаосу жыццятворных элементаў, зямлі і касмічных аб'ектаў, і гэтым цікавая як у плане адлюстравання старажытнага светасузірання, так і ў мастацка-паэтычным.

Касмаганічныя матывы ў калядках былі актуальныя невыпадкова. Паводле тэорыі неаміфолагаў, навагоднія абрады маюць касмага- нічны характар. М. Эліадэ, ссылаючыся на «Рыгведу», сведчыў, што індусы ведзійскай эпохі лічылі 12 дзён сярэдзіны зімы правобразам і ўзнаўленнем года. На падставе светаўяўленняў старажытных вучоны рабіў выснову аб тым, што «Новы год паўтарае касмаганічны акт, дванаццаць дзён, якія раздзяляюць Ражство і Богаяўленне, і зараз яшчэ лічацца правобразам дванаццаці месяцаў года». Беларускія калядныя тэксты касмічны светастваральны акт так непасрэдна, як ўкраінскія, не маніфестуюць. Аднак, трэба сказаць, і не цураюцца касмічных матываў у пэўнай ix трансфармацыі.

Каляда ў беларускіх абрадавых песнях, паводле сваёй семантыкі, выступае ў некалькіх іпастасях. Вобраз яе ў асобных тэкстах мае флёр таямнічасці, рысы міфалагічнай істоты. Невыпадкова некаторыя вучоныя ў мінулым лічылі Каляду язычніцкім боствам. У адных тэкстах яна з'яўляецца персаніфікацыяй галоўнага зімовага свята, яго вобразным увасабленнем. Каляда «арганізуе» свята, наведвае гаспадароў, прымае ад ix дары-пачостку. У іншых з'яўляецца з нейкага загадкавага свету, прывозіць з сабою дудкі (музыку), як апякунка ўдзельнічае ў калядных забавах моладзі:

«...Прыехала Каляда ўвечары, // Прывезла дудак рэшата. // Паставіла дудкі на стаўпе, // А сама села на куце. // Зайграйце, дудкі, тоненька, // Скачыце, дзяўчаткі, харашэнька...».

Асобныя тэксты звяртаюць увагу адметнай экіпіроўкай выправы Калядкі на свята. Атрыбуты рыштунку яе выезду і само ўбранства маюць адзнаку выразна касмічнага паходжання. Вядома, у песні абавязкова ходзе аб паэтычна-выразныя ўвасабленні, але касмічны матыў у такім тэксце, што называецца, навідавоку:

Прыехала Каляда на белым кані, // Яе конічак - ясен месячык, // Яе дужачка - ясна зорачка, // Яе пужачка - ясна звёздачка, // Яе вазочак - з тоўстага лядку. // Яе кажушок - з белага снежку.

Маюцца іншыя мадэлі інтэрпрэтацыі касмічнага матыву ў беларус- кіх калядных песнях. Напрыклад, досыць шырока практыкуецца праекцыя касмічных аб'ектаў на вобразы гаспадара, гаспадыні і ix дзяцей. Такое паэтычна-вобразнае прыпадабненне вылілася ў своеасаблівую формулу «ясен месяц - сам пан гаспадар, ясна сонейка - жана яго, дробны звёзды - ix дзетачкі». Яна прысутнічае і ў паўночнабеларускіх калядках, і ў паўднёвабеларускіх шчадроўках, з той розніцай, што мяняюцца адно некаторыя дэталі сюжэта, у якім рэалізуецца матыў. Асобныя тэксты «прырастаюць» вобразным радам: рад касмічных аб'ектаў - сімвалічным вобразам хмары, а сялянскай сям'і – прадметам пастаяннага клопату земляроба, вобразам жыта. У выніку сюжэт узбагачаецца і арганічным абрадаваму тэксту матывам-элементам - заклінаннем на ўраджай:

За сяньмі, за сяньмі там за новымі, // Шчодры вечар, добры вечар! // Стаіць святліца нова зрублёна. // У той святліцы чатыры акенцы: // У першым акенцы - да яснае сонца, // У другім акенцы - да ясны месяц, // У трэцім акенцы - да дробныя звёзды, // У чацвёртым акенцы - ды цёмная хмара. // Ясны месяц - то сам гаспадар, // Яснае сонца - жонка яго, // Што дробныя звёзды - то дзеткі яго, // Што цёмная хмара - жыта яго. // А з каранечка - караністае, // А з саломкі - сцяблістае, // A ў коласе - каласістае.

Структура і семантыка маналога дажджу ў беларускім і ўкраінскім тэкстах тоесная: у ix акцэнтуецца яго дабратворны ўплыў на актуальнае для земляроба-спрыянне росту збажыны. Характэрна, у песні абагульнены агранамічны досвед народа: дажджы ў маі, тры дажджы, што згадваюцца ў розных варыянтах шчадроўкі, - гарант добрага ўраджаю:

...Ой, хваліўся дробны дожджык: // - Як пайду я тройчы на леці, // Так зрадуецца ўся пашэнька. // З зямелькі ідучы, цветам цветучы.

А яшчэ зусім формульна: «Ой, як я сыйду тры разы ў маю, // То зрадуецца жыта-пшаніца, // Жыта-пшаніца, ўсяка пашніца».

Агульная абрадавая ўстаноўка вяла да аднолькавага эстэтычнага вырашэння пры арганізацыі структуры вербальнага тэксту. Строгая іерархія размяшчэння членаў сям'і за сталом падчас Куцці ў шчадроўцы адлюстроўвалася ў сціслым абразку святкавання. Пры гэтым, як было і ў абрадзе, вядучым выступаў старэйшы ў сям'і, гаспадар. Беларуская шчадроўка яго ідэалізавала праз самавіты знешні выгляд, згодна з міфапаэтычнымі ўяўленнямі:

Добры вечар таму, хто ў етым даму, // Добры вечар добрым людзям! // A ў етым даму сам пан гаспадар, // Шчодры вечар добрым людзям! // Сам пан гаспадар да й на покуце, // Шчодры вечар добрым людзям! // Да й на покуце ўвесь у золаце, // Шчодры вечар добрым людзям! // Ой, каля яго да й жана яго, // Шчодры вечар добрым людзям! // Ой, каля яе дзетачкі яе, // Шчодры вечар добрым людзям!

Сапраўднай выяўленчай раскошы дасягнула ў шчадроўках выява ўраджаю, багацця, зычанага гаспадару калядоўшчыкамі. I гэта, зразумела, не выпадкова: якраз у спробе магіяй слова ўплываць на асновы дабрабыту сям'і, соцыуму і заключалася асноўная функцыянальная задача старажытнай абрадавай песні ў яе вытоках. Пры першым жа падыходзе да матэрыялу можна канстатаваць, што бачанне, паэтычна-вобразная выява багацця, дароў неба гаспадару, прадраканых калядоўшчыкамі, у беларускіх і ўкраінскіх калядных песнях істотна розніцца. Поспех, багацце гаспадаркі, клопат земляроба падаюцца ў калядных тэкстах з шырокімі вобразнымі абагульненнямі. Міфалагічныя асновы свядомасці творцаў і выканаўцаў каляндарна-абрадавай паэзіі давалі ёй немалыя выяўленча-вобразныя магчымасці. У асобных тэкстах выяўлены шырокі, цэласны падыход да разумення шчасця, добрай долі земляробскай сям'і, удачы яе гаспадара-галавы:

Пане гаспадар, Бог цябе заве, // Святы вечар! // Бог цябе заве, дар табе дае, // Дар табе дае, валы паруе, // Паруе валы, ўсё палавыя, // Усё палавыя да ўсё маладыя. // Пане гаспадар, Бог цябе заве, // Дар табе дае, коні стайлуе, // Стайлуе коні на тры стайненькі, // А вараныя ды й на чатыры. // Пане гаспадар, Бог цябе заве, // Бог цябе заве, дар табе дае, // Дар табе дае, стажкі шаруе, // Шаруе стажкі ў тры шарачкі, // A пшанічныя да й у чатыры. // Пане гаспадар, Бог цябе заве, // Бог цябе заве, дар табе дае, // Дар табе дае, сям'ю роўную, // Сям'ю роўную, усё маладую, // Усё маладую, усё пакорную.

Звяртае на сябе ўвагу характар гіпербалізацыі, выкарыстаны ў прыведзеным тэксце. Яна здзейснена без традыцыйна ўласцівага гэтаму мастацкаму прыёму шматкратнага перабольшвання прадмета, аб'екта выявы. Тут паэтычна-вобразная карціна багацця гаспадаркі застаецца ў межах рэальнага.

У некаторых тэкстах калядныя абрадавыя вешчуны гаспадарчага дабрабыту пры мастацка-вобразным абагульненні яго абыходзяцца без гіпербалізацыі. A здабыткі даброт, шчасця сям'і трактуюць на ix аснове, але непасрэдна праз успрыманне земляроба, у катэгорыі пачуццёвага – радасці. Селяніну-гаспадару вяшчуецца ў шчадроўцы, што «...Прачыстая йдзе, тры радасці нясе: // Першая радасць - у тваім доме, // Другая радасць - у тваёй аборы, // Трэцяя радасць - у чыстым полі. // У тваім доме - дробныя дзеткі, // У тваёй аборы - валы, каровы, // У чыстым полі - буйна жыта...».

У асобных выпадках вобразнае абагульненне не мае і намёку на магчымую канкрэтызацыю. I тым не менш акт заклёну – у наяўнасці. Напрыклад, калядоўшчыкамі вяшчаецца, канстатуецца адно: «Прачыстая йдзе жыта радзіці, // Жыта радзіці, статку пладзіці». Тут пажаданне-зычэнне – намёк і сімвалічны знак жаданага і магчымага для гаспадара.

У іншых тэкстах сакральный калядныя дары прадстаўлены не абагульнена для гаспадаркі, а дыферэнцыравана, у дачыненні да ўсіх членаў сям'і. У такой песні гаспадар вылучаецца сваім тыповым для земляроба дарам – гіпербалізаваным ураджаем. A ўзнагарода – сакральна дэтэрмінаванымі дарамі ў песні зноў жа даручаецца найвышэйшай сакральнай Асобе…/А. Ліс/

12.01.2014
версия для печати
<< Вернуться Назад
Архив - новости проекта
21.06.2017
17.05.2017
04.05.2017
01.04.2017
31.03.2017
02.01.2017
28.12.2016
15.12.2016
08.12.2016
21.11.2016
20.11.2016
10.11.2016
04.11.2016
28/09/2016
04.07.2016
12.06.2016
20.03.2016
15.03.2016
21.12.2015
25.11.2015
15.11.2015
14.11.2015
27.10.2015
14.10.2015
13.10.2015
18.09.2015
18.09.2015
05.09.2015
04.09.2015
20.08.2015
13.08.2015
12/08/2015
22.07.2015
26.05.2015
07.05.2015
04.05.5015
14.04.2015
20.03.2015
06.03.2015
03.03.2015
23.02.2015
25.01.2015
13.01.2015
13.12.2014
10.12.2014
09.12.2014
05.12.2014
02.11.2014
28.11.2014
23.09.2014
08.0902014
03.09.2014
02.09.2014
04/07/2014
24.06.2014
19.06.2014
15.06.2014
01.06.2014
27.05.2014
22.04.2014
10.04.2014
01.04.2014
18.03.2014
05.03.2014
15.02.2014
12.01.2014
12.01.2014
24.12.2013
20.12.2013
19.12.2013
16.12.2013
13.12.2013
05.12.2013
29.11.2013
16.11.2013
14.11.2013
13.11.2013
11.11.2013
01.11.2013
18.10.2013
12.10.2013
29/09/2013
15.09.2013
08.07.2013
01.07.2013
12.06.2013
05.06.2013
28.05.2013
26.05.2013
21.05.2013
29.04.2013
17.04.2013
02.04.2013
29.03.2013
23.03.2013
19.03.2013
19.03.2013
19.03.2013
14.03.2013
11.03.3013
18.02.2013
07.02.2013
30.01.2013
27.01.2013
17.01.2013
14.01.2012
13.01.2013
19.12.2012
11.12.2012
26.11.2012
14.11.2012
09.11.2012
30/10/2012
24.10.2012
24.10.2012
24.10.2012
23.10.2012
15.10.2012
01.10.2012
24.09.2012
24.09.2012
20.09.2012
12.09.2012
15082012
27.07.2012
10.07.2012
07.07.2012
01.07.2012
27.06.2012
26.04.2012
26.04.2012
13.04.2012
10.04.2012
21.03/2012
20.03.2012
11.03.2012
15.02.2012
09.02.2012
08.02.2012
30.01.2012
24.01.2012
18.01.2012
12.01.2012
12.12.2011
01.12.2011
02.11.2011
28.10.2011
05.10.2011
29.09.2011
21.09.2011
08.09.2011
05.09.2011
31.08.2011
31.08.2011
27.07.2011
18.06.2011
09.06.2011
07.06.2011
18.05.2011
28.04.2011
27.04.2011
19.04.2011
12.04.2011
10.04.2011
05.04.2011
04.04.2011
13.03.2011
11.03.2011
03.03.2011
17.02.2011
16.02.2011
20.12.2010
01.12.2010
26.11.2010
20.11.2010
19.11.2010
16.11.2010
12.11.10
11.11.2010
05.11.2010
01.11.2010
29.10.2010
25.10.2010
12.10.2010
17.09.2010
14.09.2010
14.09.2010
14.09.2010
03.09.2010
03.09.2010
24.08.2010
24.08.2010
23.08.2010
17.08.2010
26.07.2010
09.07.2010
19.06.2010
18.06.2010
10.06.2010
31.05.2010
11.05.2010
29.03.2010
29.03.2010
27.03.2010
19.03.2010
17.03.2010
02.03.2010
09.02.2010
29.01.2010
14.01.2010
23.11.2009
06.11.2009
02.10.2009
04.09.2009
02.09.2009
29.08.2009
27.08.2009
06.08.2009
03.08.2009
24.07.2009
06.07.2009
23.06.2009
05.06.2009
30.05.2009
28.05.09
28.05.2009
28.05.2009
14.05.2009
03.05.2009
24.04.2009
17.04.2009
17.04.2009
07.04.2009
03.04.2009
21.01.2009
26.12.2008
17.10.2008
14.10.2008
11.09.2008
09.09.2008
01.07.2008
23.06.2008
21.05.2008
18.04.2008
25.03.2008
18.02.2008
10.02.2008
26.12.2007
19.12.2007
13.12.2007
03.12.2007
14.11.2007
23.10.2007
15.10.2007
03.10.2007
27.09.2007
24.09.2007
13.09.2007
13.07.2007
07.05.2007
26.04.2007
09.04.2007
03.04.2007
24.02.2007
23.01.2007
19.01.2007
07.01.2007
10.12.2006
29.11.2006
01.10.2006
>> Весь архив
Rambler's Top100