Главная > Новости проекта > У беларусаў Паўночна-ўсходняй адмiнiстратыўнай акругі Масквы
У беларусаў Паўночна-ўсходняй адмiнiстратыўнай акругі Масквы
З нагоды 27-й гадавіны катастрофы, што адбылася ў ноч на 26 красавіка 1986 на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, удзельнiкi калектыва «Верас» нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Паўночна-ўсходняй адмiнiстратыўнай акругі Масквы прадставілі масквічам літаратурна-музычную кампазіцыю «Жывы боль».
Гледачоў узрушыла непасрэднасць і шчырасць артыстаў Вiкторыі Арцем’евай, Надзеі Кiмбар, Дзімiтра Рухлевiча. Мастацкi кiраунiк — Ганна Осiпава.