Белорусы Москвы
Белорусы Москвы
Для кого этот сайт?
Для нас, белорусов, находящихся в Москве.
Новости
Главная > Новости проекта > Геній зямлі беларускай
 

Геній зямлі беларускай

125-й гадавіне з дня нараджэньня Максіма Багдановіча (1891, Мінск - 1917, Ялта) прысвечана Юбілейная выстава «Геній зямлі беларускай» у Делавым і культурным комплексе Амбасады Рэспублікі Беларусь, што падрыхтавалі Мінскі музей гісторыі беларускай літаратуры і Яраслаўскі музей Максіма Багдановіча.

Максі́м Багдано́віч (9 сьнежня [ст. ст.27 лістапада] 1891, Менск — 25 траўня [ст. ст. 12 траўня] 1917, Ялта) — беларускі паэт, празаік, публіцыст, дасьледчык, літаратуразнавец, перакладчык, класік беларускае літаратуры. Адзін са стваральнікаў беларускае літаратуры й сучаснае літаратурнае беларускае мовы. Распачынальнік традыцыі беларускага мастацкага перакладу. Спадчына Максіма Багдановіча ўвайшла ў залаты фонд беларускае культуры.

Максім Багдановіч ўзбагаціў беларускую паэзію на такія нязнаныя дагэтуль класічныя ўзоры вершаскладаньня, як санэт, трыялет, танка, рубай, рандо, рэндэль, тэрцына і інш. Доктарка філялягічных навук і прафэсар МДУ Ала Шэшкен параўноўвае Максіма Багдановіча з Аляксандрам Пушкіным па месцы, якое ён займае ў беларускай літаратуры, трансфармаваўшы паэтычны досьвед эўрапейскае літаратуры на нацыянальную глебу. Выключнае пачуцьцё гармоніі і меры, у дачыненьні да паэтычнае спадчыны, уласьцівае абодвум паэтам, заўважыў паэт і дасьледчык беларускае літаратуры Ніл Гілевіч.

Максім Багдановіч заклаў пачатак беларускае літаратурнае прафэсійнае крытыкі, выступаў на беларускай, расейскай і ўкраінскай мовах, папулярызуючы дасягненьні маладое беларускае літаратуры, аналізуючы ўкраінскую паэзію і пытаньні гісторыі расейскае літаратуры.

Пачаў пісаць па-беларуску з 10-11 год.

1907 год лічыцца пачаткам літаратурнае дзейнасьці Максіма Багдановіча. Яго першым значным мастацкім творам было беларускамоўнае празаічнае апавяданьне «Музы́ка», якое адразу ж надрукавала «Наша Ніва».

У чэрвені 1908 году Багдановічы пераяжджаюць у Яраслаўль. Там Максім Багдановіч піша першыя лірычныя вершы: «Над магілай», «Прыйдзе вясна», «На чужыне», якія былі апублікаваныя ў «Нашай ніве». Там жа друкуюцца вершы «Краю мой родны! Як выкляты богам…», кароткае вершаванае лірычнае апавяданьне «Зь песьняў беларускага мужыка», вершы «Цемень», «Пугач», «Разрытая магіла», а таксама пераклады з Гайнрыха Гайнэ, Фрыдрыха Шылера. Маючы добрыя лінгвістычныя здольнасьці, Максім Багдановіч вывучыў і дастаткова глыбока засвоіў лацінскую, нямецкую, францускую мовы, валодаў мовамі славянскіх народаў, а таму мог абыйсьціся без падрадкоўніка і працаваць непасрэдна з тэкстам арыгінала.

У 1909 годзе Максім захварэў на сухоты. Скончыўшы ў 1911 годзе гімназію, Максім Багдановіч наведвае Вільню, знаёміцца з Вацлавам Ластоўскім, Антонам і Іванам Луцкевічамі ды іншымі дзеячамі беларускага Адраджэньня. Малады паэт азнаёміўся з калекцыямі старажытных рарытэтаў і пад іх уражаньнем напісаў верш «Слуцкіе ткачыхі». У гэтым творы аўтар распавядае сумную гісторыю прыгонных ткачых, паэтызуе ўмельства майстрых ткаць залатыя паясы, куды яны дадаюць «заміж пэрсыдзкага ўзора цьвяток радзімы васілька».

У лістападзе 1911 году Максім Багдановіч меў намер паступіць у Пецярбурскі ўнівэрсытэт на філялягічны факультэт, але празь недахоп грошай і сыры клімат сталіцы вярнуўся ў Яраслаўль і паступіў ў Дзямідаўскі юрыдычны ліцэй. Падчас вучобы супрацоўнічае ў яраслаўскай газэце «Голос»; шмат піша, друкуецца ў розных расейскіх і беларускіх выданьнях, набывае вядомасьць.

У той пэрыяд былі напісаныя вершаваныя лірычныя апавяданьні «Ў вёсцы» і «Вэроніка». Абодва — даніна захапленьню паэта жанчынай. Паэтычнае апісаньне глыбокіх пачуцьцяў жанчыны да дзіцяці, уласьцівых нават маленькай дзяўчынцы — ідэйная задума твору «Ў вёсцы». Фабула «Вэронікі» — успамін аб дзяўчынцы, якая непрыкметна для аўтара, «ў красе свае вясны» вырасла, абудзіўшы ў душы паэта першае каханьне, а зь ім — цягу да ідэальнага, прыгожага, да паэзіі. Музай для Максіма Багдановіча паслужыла Ганна Какуева, сястра яго аднаклясьніка, таленавітая піяністка. У гэты ж пэрыяд пішуцца вершы «Ўчора шчасьце толькі глянула нясьмела», «Больш за ўсё на сьвеце жадаю я» і знакаміты твор лірыкі любоўных перажываньняў — верш Максіма Багдановіча «Раманс». Тады ж былі створаныя вершы, якія потым склалі цыклі «Старая Беларусь», «Места», «Згукі бацькоўшчыны», «Старая спадчына».

У пэрыяд 1909-1913 гадоў паэт перакладае на беларускую вершы Авідыюса, Гарацыюса, францускага паэта Поля Вэрлена. Апрача таго, у гэты пэрыяд Максім Багдановіч займаецца распрацоўкай канцэпцыі гісторыі разьвіцьця беларускае літаратуры ад старажытнасьці да пачатку XX стагодзьдзя. Гэта знайшло адлюстраваньне ў артыкулах «Глыбы і слаі», «Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасьці да XVI сталецьця'», «За сто лет. Нарыс гісторыі беларускай пісьменнасьці» і «Новый период в истории белорусской литературы».

У Вільні на пачатку 1914 году, у друкарні Марціна Кухты, пры грашовае падтрымцы Магдалены Радзівіл, накладам 2000 асобнікаў выдадзены адзіны прыжыцьцёвы зборнік твораў Максіма Багдановіча «Вянок». Зборнік зьмяшчаў 92 вершы і 2 паэмкі, разьмешчаныя на 120 старонках, якія былі аб’яднаныя па нізках: «Малюнкі і сьпевы», «Думы» і «Мадонны».

Пазней паэт піша цыкл вершаў «На ціхім Дунаі. Вершы беларускага складу», паэму «Максім і Магдалена», іншыя творы. Пісаў Максім Багдановіч вершы й на расейскай мове, як «Зачем грустна она была», «Я вспоминаю Вас такой прекрасной, стройной», «Зелёная любовь», «Осенью». Робіць таксама й пераклады на беларускую твораў А. Пушкіна й Э. Вэрхарна.

Акрамя таго, у расейскім і ўкраінскім друку зьяўляюцца публіцыстычныя артыкулы Максіма Багдановіча на расейскай мове, прысьвечаныя пытаньням гісторыі літаратуры, нацыянальным і грамадзка-палітычным праблемам; выходзяць гістарычныя і краязнаўча-этнаграфічныя брашуры, а таксама літаратуразнаўчыя рэцэнзіі, фэльетоны.

У сьнежні 1915 году Багдановіч паехаў у Маскву, каб наведаць беларускага гісторыка Ўладзімера Пічэту. Беларускі дасьледчык паўплываў на погляды паэта, якія ён выказаў у артыкуле «Белорусское возрождение».

Максім Багдановіч падтрымліваў цесную сувязь зь Яраслаўскай беларускай радай, якая аб’ядноўвала бежанцаў-беларусаў Першае сусьветнае вайны.

Улетку 1916 году, скончыўшы ліцэй, Максім Багдановіч вярнуўся ў Менск, дзе жыў на кватэры Зьмітрака Бядулі. Хоць ён быў ужо цяжка хворы, але ўладкаваўся на працу ў губэрнскай харчовай камісіі, шмат працаваў, а ўвесь вольны час аддаваў літаратурнай творчасьці.

У гэты час Максім Багдановіч напісаў такія знакамітыя творы, як «Страцім-лебедзь» і «Пагоня».

У 1991 вакальна-інструмэнтальным ансаблем «Песьняры» быў выдадезны альбом «Вянок» з пакладзенымі на музыку вершамі паэта. Альбом зьмяшчаў 13 песьняў: «Ой, чаму я стаў паэтам», «Краю мой родны! Як выкляты Богам…», «Максім і Магдалена», «Па над белым пухам вішняў», «На чужыне», «Эмигрантская», «Вянок», «Лявоніха», «Слуцкія ткачыхі», «Зорка Вэнэра», «Пагоня», «Вэраніка», «Прывет табе, жыццё на волі…». Таксама словы паэта былі пакладзеныя на музыку беларускім мужчынскім хорам пад кіраўніцтвам Мікалая Равенскага, камэрным мужчынскім хорам «Унія» й інш.

У лютым 1917 году сябры паэта сабралі грошы, каб ён мог ехаць у Крым лячыцца ад сухотаў. Але лячэньне не дапамагло. Памёр Максім Багдановіч на досьвітку 25 траўня 1917 году ва ўзросьце 25 гадоў.

У 1924 годзе на яго магіле быў усталяваны помнік з чатырма радкамі зь вершу паэта «Паміж пяскоў Эгіпэцкай зямлі…». 20-я гады мінулага стагодзьдзя былі эпохай атэізму, таму стары крыж на ялцінскай магіле быў зьнішчаны, а на ягоным месцы зьявіўся помнік з шэра-брунатнага вапняку з чырвонай зоркай, які й стаяў там да 2003 году, калі на магіле паэта быў усталяваны помнік скульптараў — бацькі, сына Льва й Сяргея Гумілеўскіх.

У 1927 годзе, праз 10 гадоў пасьля сьмерці паэта, Валянцінам Волкавым быў створаны «Партрэт Максіма Багдановіча», які цяпер захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музэі РБ. У 1991-1995 гадох выдадзены поўны збор твораў паэта ў трох тамох. Працуюць музэі Багдановіча ў Менску, Горадні, Яраслаўлі; імя паэта носяць вуліцы ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі, у Ніжнім Ноўгарадзе, Яраслаўлі й Ялце, школы й бібліятэкі ў розных беларускіх гарадох. Яму прысьвечаны опэра «Зорка Вэнэра» (Юры Семяняка — Алесь Бачыла) ды опэра «Максім» (Ігар Палівода — Леанід Пранчак). У 1991 годзе імя Максіма Багдановіча ўнесенае ў каляндарны сьпіс ЮНЭСКО «Гадавіны выдатных асоб і падзей».

9 сьнежня 1981 году, у гонар 90-годзьдзя са дня нараджэньня Максіма Багдановіча на плошчы Парыскай камуны, перад тэатрам опэры й балету, непадалёк ад месца, дзе нарадзіўся й жыў паэт, быў усталяваны помнік клясыку беларускае літаратуры. Аўтары помніка скульптар С. Вакар, архітэктары Ю. Казакоў і Л. Маскалевіч. Бронзавая статуя паэта вышынёй 4,6 мэтру ўсталяваная на пастамэнце з чырвонага граніту. Паэт адлюстраваны зь перакрыжаванымі на грудзёх рукамі, у правай руцэ букет васількоў — кветак, услаўленых у яго паэзіі.

***

24-га лістапада 2016 году ў Делавым і культурным комплексе Амбасады Рэспублікі Беларусь адкрыецца Юбілейная выстава «Геній зямлі беларускай», што падрыхтавалі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры ў Мінску і Яраслаўскі музей Максіма Багдановіча. Пад час імпрэзы прагучаць вершы і песьні Максіма Багдановіча, настрой беларушчыны дадасьць Народны цымбальны ансамбль «Ліра».

***

Учора шчасце толькі глянула нясмела

Ўчора шчасце толькі глянула нясмела, -

I развеяліся хмары змрочных дум.

Сэрца чулае і млела, і балела,

Радасць душу мне шчаміла, быццам сум.

Ўсё жыццё цяпер, як лёгкая завея.

Кнігу разгарнуў - а не магу чытаць.

Як зрабілася, што пакахаў цябе я, -

Хіба знаю я? Ды і нашто мне знаць?

1910-1913

***

Як толькі закрыю вочы

Як толькі закрыю я вочы, стамлёныя светам газніцы, як толькі ўсплывуць перад імі чырвоныя, сінія плямы, - дык зараз жа сэрца згадае апошняе наша спатканне, - чырвоныя, яркія вусны, глыбокія, сінія вочы... Як той матылёк лёгкакрылы, што вось-вось із маку ўзвіецца, на вуснах яе трапятала і была не ў сілах сарвацца адно ціхавейнае слова; якое - ўжо вы угадалі! Ах вусны, чырвоныя вусны! ах словы, чароўныя словы! Не дзіва ж, мае дарагія, што слёзы ў мяне праступаюць з-пад хмурных павек, і кажу я: "паменшыце свету ў газніцы, бо штось яна рэжа мне вочы".

1910-1913

Верш прысвечаны Ганне Какуевай.

Трыялет

Мне доўгае расстанне з Вамі

Чарней ад Вашых чорных кос.

Чаму ж нядобры час прынёс

Мне доўгае расстанне з Вамі?

Я пабляднеў ад горкіх слёз

I трыялет пачаў славамі:

Мне доўгае расстанне з Вамі

Чарней ад Вашых чорных кос.

1910-1913

***

Успамiн

«Дзень гэты,— так пісаў Катул, —

Я белым каменем адзначу».

Дасюль я рад, калі пабачу

Алею, дзе пад ліпаў гул

Мне парасонкам на пяску

Штось ручкі мілыя пісалі,

Што — не скажу. Вы адгадалі,

І словы ўжо на языку.

1910-1913

***

Санет

Прынадна вочы ззяюць да мяне;

Чароўна усміхаючыся, губы

Адкрылі буйныя бялеючыя зубы...

Ласкавы шэпт... Гарачай хваляй мкне

Кроў к сэрцу маяму. Мана ўсё або не?

Ці верыць мілым абяцанкам любы?

Mo гэта жар, пылаючы для згубы,

Хавае сцюжу пад сабой на дне?

Так, іншы раз, над соннаю зямлёю

Агністаю дугою залатою

Прарэжа цемень яркі метэор.

Гарыць ён, іскры сыпе i нясецца,

Бліскаючы мацней ад ясных зор, —

A ў глыбіні халодным астаецца.

1910-1913

***

Верш прысвечаны Ганне Какуевай

Четверной акростих

Ах, как умеете Вы, Анна,

Не замечать, что я влюблен.

Но все же шлю я Вам не стон,

А возглас радостный: осанна!

1910-191

***

Уймитесь, волнения страсти

Уймитесь, волнения страсти,

Усни, безнадежное сердце.

Угрюмо, тоскливо

Неситесь года за годами.

Угрюмо, тоскливо.

Одну лишь таю я надежду,—

У Ани родится ребенок.

Похожий на маму,

С глазами, как темные звезды:

Похожий на маму.

Отдам свою жизнь ему в руки,—

Пускай тогда будет, что будет:

Иль пусть он в ручонках

Сломает её, как игрушку,

Иль пусть он в ручонках

Согреет мне сирое сердце.

1910-1913

***

Верш прысвечаны Клаве Салтыковай.

Забудется многое, клава

Забудется многое, Клава,

Но буду я помнить всегда.

Как в сердце шипела отрава

Любви, и тоски, и стыда.

Тебя в темно-синем платочке

И песню, что пела мне ты:

Прошли золотые денечки.

Осталися только мечты.

1910

Зачем грустна она была

Зачем грустна она была

Тогда, в минуты упоенья,

Когда прекрасного чела

Еще не тронули мученья?

Зачем грустна она была?

Душа ее, влюбленная

Под чарами весны,

Увидела, смущенная,

Пугающие сны.

Зачем смеялася она

Тогда, в минуты расставанья,

Когда душа была больна

И пело в ней мольбы рыданье?

Зачем смеялася она?

Душа, что наполнялася

Страданьем через край,

С отчаянья смеялася,

Припомнив прежний рай.

1915

***

Я вспоминаю вас такой прекрасной, стройной

Я вспоминаю Вас такой прекрасной, стройной,

И тайно мне милы и голос Ваш, и смех,

И теплота руки, и взор очей спокойный,

И легкой шапочки морозный, темный мех.

Три года протекли, как нам пришлось расстаться.

Не посещай меня, воспоминаний час!

От них проснется боль, и мысли омрачатся,

И горечь все зальет... Я вспоминаю Вас.

1915-1916

Счастье, ты вчера блеснуло мне несмело

Счастье, ты вчера блеснуло мне несмело,

И поверилось, что жизнь проста, легка,

В сердце зыбком что-то пело и болело,

Радость душу мне щемила, как тоска.

А сегодня вновь мечтой себя туманю,

Книгу развернул, но не могу читать.

Как случилося. что полюбил я Аню,

Разве знаю я? Да и к чему мне знать?» 1910-1913

рр з дапамогай Вікіпэдыі
21.11.2016
версия для печати
<< Вернуться Назад
Архив - новости проекта
21.06.2017
17.05.2017
04.05.2017
01.04.2017
31.03.2017
02.01.2017
28.12.2016
15.12.2016
08.12.2016
21.11.2016
20.11.2016
10.11.2016
04.11.2016
28/09/2016
04.07.2016
12.06.2016
20.03.2016
15.03.2016
21.12.2015
25.11.2015
15.11.2015
14.11.2015
27.10.2015
14.10.2015
13.10.2015
18.09.2015
18.09.2015
05.09.2015
04.09.2015
20.08.2015
13.08.2015
12/08/2015
22.07.2015
26.05.2015
07.05.2015
04.05.5015
14.04.2015
20.03.2015
06.03.2015
03.03.2015
23.02.2015
25.01.2015
13.01.2015
13.12.2014
10.12.2014
09.12.2014
05.12.2014
02.11.2014
28.11.2014
23.09.2014
08.0902014
03.09.2014
02.09.2014
04/07/2014
24.06.2014
19.06.2014
15.06.2014
01.06.2014
27.05.2014
22.04.2014
10.04.2014
01.04.2014
18.03.2014
05.03.2014
15.02.2014
12.01.2014
12.01.2014
24.12.2013
20.12.2013
19.12.2013
16.12.2013
13.12.2013
05.12.2013
29.11.2013
16.11.2013
14.11.2013
13.11.2013
11.11.2013
01.11.2013
18.10.2013
12.10.2013
29/09/2013
15.09.2013
08.07.2013
01.07.2013
12.06.2013
05.06.2013
28.05.2013
26.05.2013
21.05.2013
29.04.2013
17.04.2013
02.04.2013
29.03.2013
23.03.2013
19.03.2013
19.03.2013
19.03.2013
14.03.2013
11.03.3013
18.02.2013
07.02.2013
30.01.2013
27.01.2013
17.01.2013
14.01.2012
13.01.2013
19.12.2012
11.12.2012
26.11.2012
14.11.2012
09.11.2012
30/10/2012
24.10.2012
24.10.2012
24.10.2012
23.10.2012
15.10.2012
01.10.2012
24.09.2012
24.09.2012
20.09.2012
12.09.2012
15082012
27.07.2012
10.07.2012
07.07.2012
01.07.2012
27.06.2012
26.04.2012
26.04.2012
13.04.2012
10.04.2012
21.03/2012
20.03.2012
11.03.2012
15.02.2012
09.02.2012
08.02.2012
30.01.2012
24.01.2012
18.01.2012
12.01.2012
12.12.2011
01.12.2011
02.11.2011
28.10.2011
05.10.2011
29.09.2011
21.09.2011
08.09.2011
05.09.2011
31.08.2011
31.08.2011
27.07.2011
18.06.2011
09.06.2011
07.06.2011
18.05.2011
28.04.2011
27.04.2011
19.04.2011
12.04.2011
10.04.2011
05.04.2011
04.04.2011
13.03.2011
11.03.2011
03.03.2011
17.02.2011
16.02.2011
20.12.2010
01.12.2010
26.11.2010
20.11.2010
19.11.2010
16.11.2010
12.11.10
11.11.2010
05.11.2010
01.11.2010
29.10.2010
25.10.2010
12.10.2010
17.09.2010
14.09.2010
14.09.2010
14.09.2010
03.09.2010
03.09.2010
24.08.2010
24.08.2010
23.08.2010
17.08.2010
26.07.2010
09.07.2010
19.06.2010
18.06.2010
10.06.2010
31.05.2010
11.05.2010
29.03.2010
29.03.2010
27.03.2010
19.03.2010
17.03.2010
02.03.2010
09.02.2010
29.01.2010
14.01.2010
23.11.2009
06.11.2009
02.10.2009
04.09.2009
02.09.2009
29.08.2009
27.08.2009
06.08.2009
03.08.2009
24.07.2009
06.07.2009
23.06.2009
05.06.2009
30.05.2009
28.05.09
28.05.2009
28.05.2009
14.05.2009
03.05.2009
24.04.2009
17.04.2009
17.04.2009
07.04.2009
03.04.2009
21.01.2009
26.12.2008
17.10.2008
14.10.2008
11.09.2008
09.09.2008
01.07.2008
23.06.2008
21.05.2008
18.04.2008
25.03.2008
18.02.2008
10.02.2008
26.12.2007
19.12.2007
13.12.2007
03.12.2007
14.11.2007
23.10.2007
15.10.2007
03.10.2007
27.09.2007
24.09.2007
13.09.2007
13.07.2007
07.05.2007
26.04.2007
09.04.2007
03.04.2007
24.02.2007
23.01.2007
19.01.2007
07.01.2007
10.12.2006
29.11.2006
01.10.2006
>> Весь архив
Rambler's Top100