Белорусы Москвы
Белорусы Москвы
Для кого этот сайт?
Для нас, белорусов, находящихся в Москве.
Новости
Главная > Новости проекта > Памёр Генадзь Бураўкін
 

Памёр Генадзь Бураўкін

Генадзь Бураўкін нарадзіўся 28 жніўня 1936 года ў вёсцы Шуляціна Расонскага раёна Віцебскай вобласьці.

Дзяцінства было цяжкім і змрочным, яно супала з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны. Бацька яго, Мікалай Сцяпанавіч, быў у партызанах, пазней перайшоў лінію фронта, ваяваў у дзеючай арміі, быў цяжка паранены пад Ржэвам. Генадзь Бураўкін успамінаў:”Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, мне была пяць гадоў. Бацька пайшоў на фронт, а маці засталася з намі. Страх за дзяцей, трывожная насцярожанасць, калі паблізу хаты з'яўляліся паліцаі, голад, нястачы – праз усё гэта прайшла маці, Феадосія Ягораўна. Самае страшнае было наперадзе, калі зімой 1943-га года прыйшлі ў вёску карнікі, помсцячы сем'ям партызан і ўсім вяскоўцам. Карнікі выгналі людзей з хат, выстраілі перад кулямётам і доўга трымалі на холадзе. Мы стаялі на ўзгорку трымя радамі: першы рад мужчыны і дзяды, другі – заплаканыя жанчыны з малымі на руках і трэці – мы, каму шэсць – дзесяць – дванаццаць гадоў. На нас быў нацэлены кулямёт. Мы чакалі стрэлаў. Плачуць жанчыны, маўчат дзяды. А стрэлаў усё няма. Пад вечар нас сагналі ў лазню на ўскрайку вёскі. Было цёмна і цесна. Для малых адвялі палок, мы сагрэліся на ім і пачалі валтузню, а маці нашы плакалі і чамусьці пачалі абдымацца. Я тады не ведаў, што дзверы лазні забіты цвікамі, што лазня абкладзена саломай і паліцаі пайшлі шукаць бянзіну. Я тады многае не разумеў. Шчаслівы выпадак выратаваў людзей. Я не памятаю твару таго, хто вызваліў нас. Памятаю толькі, што гэта быў стары немец-салдат. Ён не ўмеў гаварыць па-рускі і ўсё махаў рукамі ў бок лесу. Мы ўсе ўцяклі і выратаваліся”.

Скончыў аддзяленне журналістыкі філфака БДУ (1959). Працаваў у часопісе «Камуніст Беларусі», у газеце «Літаратура і Мастацтва», быў карэспандэнтам «Правды» па Беларусі, галоўным рэдактарам часопіса «Маладосць», дзе друкаваў творы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча, а таксама кнігу Алеся Адамовіча, Янкі Брыля і Уладзіміра Калесніка «Я з вогненнай вёскі».

З'яўляўся старшынёй Дзяржтэлерадыё БССР (1978—1990), аднак за падтрымку дэмакратычных сіл і прадстаўленне эфіру лідарам БНФ быў вызвалены ад пасады і накіраваны на дыпламатычную працу.

У 1990 атрымаў прызначэнне пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры ААН, моцна паспрыяў збліжэнню беларускай эміграцыі і метраполіі.

У 1993 годзе звярнуўся да старшыні ВС Рэспублікі Беларусь з просьбай аб вызваленні ад гэтай пасады. Пасля вяртання, у 1994—1995, быў намеснікам міністра культуры і друку.

Як дэпутат Вярхоўнага Савету БССР (1980—1990) быў адным зь ініцыятараў прыняцьця Закону аб мовах. Быў старшынём Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны.

У 1995—2001 працаваў у часопісе «Вожык».

Чалец Беларускага ПЭН-Цэнтру, сустаршыня ўсебеларускага зьезду за Незалежнасьць (2000), Чалец Рады беларускай інтэлігенцыі.

З 2008 году зьяўляўся кіраўніком назіральнага савету спадарожнікавага тэлеканалу Белсат.

Першыя свае вершы ён надрукаваў у полацкай абласной газеце ў 1952. Пазней выйшлі яго кнігі «Майская просінь» (1960), «З любоўю і нянавісцю зямною» (1963), «Дыханне» (1966), «Жніво» (1971), «Выток» (1974), «Варта вернасці» (1978), «Гняздо для птушкі радасці» (1986). Аўтар зборнікаў паэзіі «Узмах крыла» (1995), «Паміж зоркай і свечкай» (2000), кніга «Выбранае» (1998).

Генадзь Мікалаевіч — аўтар многіх кніг паэзіі, песні на словы ягоных вершаў спявае не адно пакаленне беларусаў, а пад «Калыханку» Бураўкіна маленькія беларусы засынаюць ужо больш за дваццаць гадоў:

http://www.youtube.com/watch?v=1X2dUnEp5Ag

Аўтар дзьвюх кнігаў паэзіі для дзяцей «Тры казкі пра Зая» (1974) і «Сінія арэлі» (1987), дакумэнтальных аповесьцяў «Тры старонкі з легенды» (1971), выступае ў друку з нарысамі, публіцыстычнымі і крытычнымі артыкуламі. Адзін з аўтараў (з У.Халіпам, Ф.Коневым) сцэнарыя двухсерыйнага фільма «Полымя» (1974), аўтар сцэнарыяў дакументальных фільмаў «Апаленая памяць» (1975) і «Падарожжа па Беларусі» (1976).

Вершы канца 20 стагодзьдзя склалі зборнік паэта «Жураўліная пара» (2004). Надзвычай багатая і разнастайная інтымная лірыка паэта, яна ўключалася ва ўсе яго зборнікі, але асобна сабраная ў кнігах «Пяшчота» (1985) і «Чытаю тайнапіс вачэй» (2001). На вершы Г. Бураўкіна напісана шмат папулярных песень («Белы сьнег», «Зачараваная», «Матылі», «Малітва» і інш.). У паэта ёсьць зборнік песенных тэкстаў «Табе, Беларусь» (1984).

Перакладаў на беларускую мову вершы расейскіх, украінскіх, малдаўскіх, балгарскіх паэтаў.

Укладальнік кнігі «Наш Быкаў» — першай кнігі ўспамінаў пра Васіля Быкава.

.

Калі часам трохі засумуецца

I адчую на душы тугу,

Я выходжу да людзей на вуліцу,

У натоўпа шматгалосы гул.

Паспяшаю непрыкметна зліцца

Я з табою, гарадскі прыбой,

Каб у шумнай радасці згубіцца

Са сваёй нязначнаю журбой.

I па кроплі, па маленькай частцы

Мне ў душу збалелую ідзе

Нехаванае чужое шчасце

Толькі што спатканых мной людзей.

I яны маю бяду-навалу

Разнясуць, развеюць назаўжды,

Запрашаюць нават запявалам

У свае вясёлыя рады.

Не скруціць ніякай чорнай скрусе

Маладосць крылатую маю.

Я іду з усімі

і смяюся,

Я іду з усімі

і пяю.

I калі каго бяда агорне,

Трапіцца журботны хтосьці нам, —

Я вазьму ў яго часціну гора,

Частку сваёй радасці — аддам.

.

.

Мы — розныя,

Як розныя мясьціны,

Што нас у сьвет шырокі прывялі.

У кожнага ёсьць свой куток адзіны,

Найлепшы,

Найраднейшы на зямлі.

У кожнага свае хмызы і крушні,

Свае лугі, пагоркі і раўкі,

Свой маладзік,

Загадкавы і скрушны,

Свой адзінокі явар ля ракі.

Мы — розныя,

Як розны лёс і досьвед,

З якімі ўсе мы крочым праз гады.

І кожны зьберагае ў сэрцы водсьвет

Сваіх сьвятых заранак маладых.

У кожнага свае шляхі і вёсны,

Свае вышыні,

Бездані свае,

Свае чаўны і ветразі,

І вёслы,

Якія час ужо ў архіў здае.

Мы — розныя.

Ды нас усіх яднае

Спазнаная душою спакваля

Крынічная,

Сунічная,

Лясная,

Пяшчаная бацькоўская зямля,

Радзінны край,

Цярплівы і збалелы,

Гасьцінны,

Як расьсьцелены абрус,

У тысячах навалаў ацалелы

З дабраславёным імем —

Беларусь.

.

.

Я не ганю землі чужыя, -

Хай іх сонца не абміне.

Толькі дзе б за морам ні жыў я,

Беларусь мая снілася мне.

Так карцела - сляза закіпала, -

Каб да сэрца хаця б здалёк

Прыплывалі жалейка Купалы,

Багдановічаў васілёк...

Гэта ўсё, безумоўна, не нова.

А ці трэба, каб новым было

Поле бацькава, матчына мова

І над хатай буслова жытло?

Хіба душы свае не лечым

Ад бяздомных бядот і згрызот

Самым простым і самым вечным,

Што пранёс праз вякі народ?

І якія б шляхі ні схадзіў я,

Кліча полацкая сенажаць...

А калі не спяваць аб Радзіме,

Дык навошта наогул спяваць?

.

.

Якое шчасце —

Жыць на белым свеце,

Піць водар траў і цішыню бароў,

Твар падстаўляць пад чабаровы вецер

I мець сям’ю, работу і сяброў!

Якое шчасце —

Жыць зусім звычайна:

Браць кнігі з перапоўненых паліц,

I наліваць вадой крынічнай чайнік,

I ў садзе лісце прэлае паліць!

Якое шчасце —

Даланёй сялянскай

Адчуць слухмянасць гэбля і касы

I з нечаканай прадзедаўскай ласкай

Расчулена пагладзіць каласы,

У засені схавацца за адрыну,

Дзе дуб калыша свой зялёны шум,

I сцішанаю песняю адрынуць

I адзіноту, і бетонны сум,

Аднойчы выйсці ў поле на дасвецці,

Каб зразумець —

Да ачышчальных слёз, —

Якое шчасце —

Жыць на белым свеце

Сярод вясёлак, птушак і бяроз!..

.

.

Мы здалёку ўбачылі свабоду

I яшчэ не вырваліся з пут...

Божа,

Не дабаў майму народу

Пошасці*,

Няпраўды

I пакут.

У чужым нялюдскім землятрусе

Хіба ў нечым мелі мы віну?..

Божа,

Адвядзі ад Беларусі

Здраду,

Вераломства

I вайну.

Смутнаю парою нелюдзімай,

Калі ўсё вакол ідзе на злом,

Божа,

Захіні маю Радзіму

Мудрасцю,

Спакоем,

I цяплом.

.

/РомРом/

01.06.2014
версия для печати
<< Вернуться Назад
Архив - новости проекта
21.06.2017
17.05.2017
04.05.2017
01.04.2017
31.03.2017
02.01.2017
28.12.2016
15.12.2016
08.12.2016
21.11.2016
20.11.2016
10.11.2016
04.11.2016
28/09/2016
04.07.2016
12.06.2016
20.03.2016
15.03.2016
21.12.2015
25.11.2015
15.11.2015
14.11.2015
27.10.2015
14.10.2015
13.10.2015
18.09.2015
18.09.2015
05.09.2015
04.09.2015
20.08.2015
13.08.2015
12/08/2015
22.07.2015
26.05.2015
07.05.2015
04.05.5015
14.04.2015
20.03.2015
06.03.2015
03.03.2015
23.02.2015
25.01.2015
13.01.2015
13.12.2014
10.12.2014
09.12.2014
05.12.2014
02.11.2014
28.11.2014
23.09.2014
08.0902014
03.09.2014
02.09.2014
04/07/2014
24.06.2014
19.06.2014
15.06.2014
01.06.2014
27.05.2014
22.04.2014
10.04.2014
01.04.2014
18.03.2014
05.03.2014
15.02.2014
12.01.2014
12.01.2014
24.12.2013
20.12.2013
19.12.2013
16.12.2013
13.12.2013
05.12.2013
29.11.2013
16.11.2013
14.11.2013
13.11.2013
11.11.2013
01.11.2013
18.10.2013
12.10.2013
29/09/2013
15.09.2013
08.07.2013
01.07.2013
12.06.2013
05.06.2013
28.05.2013
26.05.2013
21.05.2013
29.04.2013
17.04.2013
02.04.2013
29.03.2013
23.03.2013
19.03.2013
19.03.2013
19.03.2013
14.03.2013
11.03.3013
18.02.2013
07.02.2013
30.01.2013
27.01.2013
17.01.2013
14.01.2012
13.01.2013
19.12.2012
11.12.2012
26.11.2012
14.11.2012
09.11.2012
30/10/2012
24.10.2012
24.10.2012
24.10.2012
23.10.2012
15.10.2012
01.10.2012
24.09.2012
24.09.2012
20.09.2012
12.09.2012
15082012
27.07.2012
10.07.2012
07.07.2012
01.07.2012
27.06.2012
26.04.2012
26.04.2012
13.04.2012
10.04.2012
21.03/2012
20.03.2012
11.03.2012
15.02.2012
09.02.2012
08.02.2012
30.01.2012
24.01.2012
18.01.2012
12.01.2012
12.12.2011
01.12.2011
02.11.2011
28.10.2011
05.10.2011
29.09.2011
21.09.2011
08.09.2011
05.09.2011
31.08.2011
31.08.2011
27.07.2011
18.06.2011
09.06.2011
07.06.2011
18.05.2011
28.04.2011
27.04.2011
19.04.2011
12.04.2011
10.04.2011
05.04.2011
04.04.2011
13.03.2011
11.03.2011
03.03.2011
17.02.2011
16.02.2011
20.12.2010
01.12.2010
26.11.2010
20.11.2010
19.11.2010
16.11.2010
12.11.10
11.11.2010
05.11.2010
01.11.2010
29.10.2010
25.10.2010
12.10.2010
17.09.2010
14.09.2010
14.09.2010
14.09.2010
03.09.2010
03.09.2010
24.08.2010
24.08.2010
23.08.2010
17.08.2010
26.07.2010
09.07.2010
19.06.2010
18.06.2010
10.06.2010
31.05.2010
11.05.2010
29.03.2010
29.03.2010
27.03.2010
19.03.2010
17.03.2010
02.03.2010
09.02.2010
29.01.2010
14.01.2010
23.11.2009
06.11.2009
02.10.2009
04.09.2009
02.09.2009
29.08.2009
27.08.2009
06.08.2009
03.08.2009
24.07.2009
06.07.2009
23.06.2009
05.06.2009
30.05.2009
28.05.09
28.05.2009
28.05.2009
14.05.2009
03.05.2009
24.04.2009
17.04.2009
17.04.2009
07.04.2009
03.04.2009
21.01.2009
26.12.2008
17.10.2008
14.10.2008
11.09.2008
09.09.2008
01.07.2008
23.06.2008
21.05.2008
18.04.2008
25.03.2008
18.02.2008
10.02.2008
26.12.2007
19.12.2007
13.12.2007
03.12.2007
14.11.2007
23.10.2007
15.10.2007
03.10.2007
27.09.2007
24.09.2007
13.09.2007
13.07.2007
07.05.2007
26.04.2007
09.04.2007
03.04.2007
24.02.2007
23.01.2007
19.01.2007
07.01.2007
10.12.2006
29.11.2006
01.10.2006
>> Весь архив
Rambler's Top100