Белорусы Москвы
Белорусы Москвы
Для кого этот сайт?
Для нас, белорусов, находящихся в Москве.
Новости
Главная > Новости проекта > Віншуем Народную артыстку Расіі Ларысу Трухіну
 

Віншуем Народную артыстку Расіі Ларысу Трухіну

Віншуем сябра Рады НКА Беларусаў Расіі, Народную артыстку Расіі Трухіну Ларысу Мікалаеўну з паспяховай абаронай дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата мастацтвазнаўства.

Абарона адбылася 12 лістапада ў Дзяржаўным інстытуце мастацтвазнаўства Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі.

Ларыса Мікалаеўна нарадзілася ў Горна-Алтайску, а вырасла ў Беларусі. У 1975 годзе паступіла ў Маскоўскае музычнае вучылішча імя Іпалітава-Іванава. Вопытны педагог вучылішча, Е. Гедэванава, параіла Ларысе прадоўжыць вакальную адукацыю ў Музычна-педагагічным інстытуце імя Гнесіных. У 1984 годзе, скончыўшы інстытут па класе народных спеваў, Трухіна прыйшла у Москанцэрт як выканаўца народных песень.

У яе рэпертуары песні розных рэгіёнаў Расіі: сібірскія, волжскія, кубанскія, а таксама песні народаў свету. З 1984 года запісваецца на Ўсесаюзным радыё, удзельнічае ў праграмах Цэнтральнага тэлебачання – «Навагодні агеньчык», «Музычны кіёск», «Грай, гармонік», «Песня далёкая і блізкая»…

У 1984 Трухина стала лаўрэатам тэлевізійнага конкурсу «З песняй па жыцці» з песняй кампазітара Аляксандра Аверкина і паэта Віктара Бокава «Макавы колер". Прадстаўляла СССР у культурнай праграме «Экспа-87» у Аўстраліі, была ўдзельніцай многіх моладзевых фестываляў.

У 1987 годзе на Усесаюзным радыёконкурсе «Новыя імёны» атрымала званне лаўрэата. У 1989 паехала з сольнай праграмай у Нідэрланды на конкурс «Руская песня для сяброў», дзе стала лаўрэатам конкурсу «Еўрафолк-89».

У фільмах, якія сталі класікай, за кадрам гучаць песні ў выкананні Трухиной. У 1989 годзе знялася ў шматсерыйным фільме студыі імя Даўжэнкі «Увайдзі ў кожны дом» (роля Любашы), дзе таксама гучаць песні і прыпеўкі ў выкананні спявачкі.

Удзельнічала ў канцэртах, прысвечаных Дню славянскага пісьменства ў Крамлёўскім Палацы з'ездаў, у праграмах Рускага народнага аркестра імя Осіпава, прысвечаных 90-годдзю Н. М. Осіпава, 75-годдзю калектыву, 90-годдзю Л.А. Русланавай.

Голас народнай артысткі Расіі Ларысы Трухиной, якая першай атрымала званне «Залаты голас Расіі», не зблытаеш ні з чыім. Вядомая служэннем народнай творчасці, яна працягвае песенныя традыцыі вялікіх спявачак – Лідзіі Русланавай, Марыі Мордасовой, цесна супрацоўнічала з калектывам «Расія» Людмілы Зыкінай і запісала буйную канцэртную праграму песень, у тым ліку песні, прысвечаныя Беларусі.

На тэлебачанні было створана некалькі фільмаў пра Л. Трухину: «Залаты голас Расіі», «На нашай старонцы», «Спявае Ларыса Трухіна», «Сустрэча з Ларысай Трухіной».

Спявачка супрацоўнічае з Прэзідэнцкім аркестрам Крамля, Дзяржаўным акадэмічным аркестрам «Рускія ўзоры» і іншымі калектывамі. Удзельнічала ў цырымоніі адкрыцця Трэціх гульняў добрай волі ў Санкт-Пецярбургу (канцэрт трансляваўся на 117 краін свету). Выступала на кітайскім, славацкім, нямецкім і амерыканскім тэлебачанні, на сустрэчы прэзідэнтаў Расіі і Амерыкі ў Вашынгтоне, на прыёмах у патрыярха Алексія II.

Нарадзіўшыся на Алтаі, яна расла ў Беларусі, у вёсках Хобнае, Булаўкі, Шалыпы і Юшкі Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці, і ўвабрала сакавітасць і вобразнасць беларускай мовы, народных песенных традыцый. Беларускія народныя песні і песні пра Беларусь ў яе выкананні гучаць заўсёды пранікненна і душэўна.

Народная артыстка Расіі Ларыса Трухіна – актыўны сябра Нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусаў Расіі з першых дзён яе заснавання. 10 чэрвеня 2010 года ў Маскоўскім доме нацыянальнасцяў уладальніца "залатога голасу" Беларусі і Расіі пранікліва расказала пра вытокі народнай беларускай песні, а таксама наглядна прадэманстравала ўсім прысутным агульнае і адметнае ў мелодыцы рускіх і беларускіх песень. Завяршылася вечарына калектыўным спевам беларускіх песень, асабліва атрымалася ва ўдзельнікаў мерапрыемства народная песня "Чаму ж мне ня пець, чаму ж не гудзець?"

Акрамя народных Ларыса Трухина спявае песні сучасных кампазітараў: Аляксандры Пахмутавай «Вясельная Камышынская», «Скошаныя травы». Юрыя Зацарнага «Падмаскоўе», «Каўказскі крыж», «Афіцэрскія жонкі», «Я – Масква», «Залатыя купалы», рамансы «Спявай, фурман», «Хавай мяне, мой талісман», песні розных народаў на мове арыгінала. Трухина - аўтар вершаў да гімну Саюзнай дзяржавы «Беларусь, Расія – Зямля наша родная».

У канцэртах артыстка заўсёды стараецца выканаць песні на беларускай мове, што ўслаўляюць подзвіг беларускага народа і прыгажосць шматпакутнай беларускай зямлі. Акрамя беларускіх народных песень у яе рэпертуары песні Юрыя Зацарнага «Беларусь – лазуравыя далі» на вершы А. Пісарыка, «Палеская легенда», «Беларусь» на вершы С. Красікава, «Калінкавічы» на вершы Т. Панамарова, «Над зямлёй Беларусі». Гледачы цёпла ўспрымаюць песню «Маладая я была» на вершы І. Карэнды, музыка Л. Трухіной.

Дарэчы, у дысертацыі Л. Трухиной «Да праблемы станаўлення жанру рускай народнай песні на эстрадзе. На прыкладзе творчасці Вольгі Васільеўны Кавалёвай» аўтар прысвяціла значнае месца выканаўцы песень на мовах народаў СССР, ураджэнцы Мінска, выпускніцы Марыінскай гімназіі латышцы Ирме Пятроўне Яунзем (1897-1975). Спявачка ў галодны паслярэвалюцыйныя час хадзіла па вёсках і запісвала старадаўнія беларускія песні. Неўзабаве яны з поспехам загучалі з канцэртнай эстрады. Незабыўнай для Л. Трухиной стала ў 1974 годзе сустрэча з выдатным майстрам. Свой вопыт Ірма Пятроўна перадавала сваім вучням. Ірме Яунзем адной з першых было прысвоена званне заслужанай артысткі рэспублікі.

Глыбока і аддана любячы народнае мастацтва, Ларыса Трухина імкнецца выкарыстоўваць усе магчымыя спосабы для яго прапаганды. З гэтай мэтай артыстка выпусціла шэраг прысвечаных народнай песні цыклавых перадач на радыё і тэлебачанні.

Ларыса Трухіна – сябра Рады ФНКА Беларусаў Расіі, старшыня камітэту па культуры. За апошнія пяць месяцаў – больш за дваццаць выступаў перад слухачамі з песнямі на беларускай мове. Шмат год узначальвае журы фестывалю самадзейных беларускіх калектываў з рэгіёнаў Расіі.

Ларыса Мікалаеўна лічыць гэты грамадскі абавязак асабліва важным:

– Уявіце сабе, людзі жывуць у Расіі – ад Калінінграда да Камчаткі – не адно стагоддзе, а захавалі ў першароднай прыгажосці беларускую мову, традыцыйныя беларускія напевы і танцы. Больш за тое, – выступаюць у касцюмах, пашытых сваімі рукамі альбо рукамі іх бабуль і прабабуль. Беларусы – таленавітыя, добрапрыстойна і вельмі адказна ставяцца да ўсяго, чым займаюцца. У нас кажуць: "бяры жонку ў гародзе, а не ў карагодзе»… Але ж, добра папрацаваўшы, беларус аддае належнае і карагоду. Я многа ежджу па краіне і па-за яе межамі. Часта бывае, што песню праспяваеш і чуеш: «Ой, гэтую песню спявала наша бабуля! Мы так яе любім!» Вельмі важна, што даўнія беларускія песні саграваюць сэрцы людзей, абуджаюць свае этнічныя карані… Гэта дзіўная рыса беларусаў – колькі гора перажылі ў вайну, колькі страт панеслі, а не ажарсьцьвелі іх сэрцы. Так і жывуць па асноўнай хрысціянскай запаведзі: палюбі блізкага свайго. Дзякуючы таму, што беларусы захавалі сваю мову, у якой шмат стараславянскіх слоў, мы добра разумеем сэнс праваслаўных малітваў.

У 1991 годзе Ларысе Трухиной прысвоена званне Заслужанай артысткі Расіі. У 1999 – званне Народнай артысткі Расіі.

Ларыса Трухина мае рэдкія для спявачкі ўзнагароды за ўклад у адраджэнне духоўнасці:Ордэн Роўнаапостальскай Святой княгіні Вольгі, Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага, Ордэн Святой Ніны - асветніцы Грузіі.

За дзейнасць па прапагандзе культурнай спадчыны беларускага народа спявачка адзначана дзяржаўнай узнагародай Беларусі медалём Францыска Скарыны. Узнагароджана яна і расійскім ордэнам Дружбы.

15.11.2015
версия для печати
<< Вернуться Назад
Архив - новости проекта
03.12.2021
28.10.2021
20.04.2021
19.04.2021
16.03.2021
16.10.2020
04.10.2020
28.04.2020
26.11.2019
22.11.2019
09.09.2019
23.06.2019
06.06.2019
01.05.2019
17.04.2019
11.04.2019
01.04.2019
22.03.2019
25.02.2019
23.12.2018
10.12.2018
31.10.2018
27.09.2018
24.09.2018
03.07.2018
11.06.2018
26.05.2018
25.01.2018
25.12.2017
01.11.2017
26.10.2017
18.10.2017
08.10.2017
21.06.2017
17.05.2017
04.05.2017
01.04.2017
31.03.2017
02.01.2017
28.12.2016
15.12.2016
08.12.2016
21.11.2016
20.11.2016
10.11.2016
04.11.2016
28/09/2016
04.07.2016
12.06.2016
20.03.2016
15.03.2016
21.12.2015
25.11.2015
15.11.2015
14.11.2015
27.10.2015
14.10.2015
13.10.2015
18.09.2015
18.09.2015
05.09.2015
04.09.2015
20.08.2015
13.08.2015
12/08/2015
22.07.2015
26.05.2015
07.05.2015
04.05.5015
14.04.2015
20.03.2015
06.03.2015
03.03.2015
23.02.2015
25.01.2015
13.01.2015
13.12.2014
10.12.2014
09.12.2014
05.12.2014
02.11.2014
28.11.2014
23.09.2014
08.0902014
03.09.2014
02.09.2014
04/07/2014
24.06.2014
19.06.2014
15.06.2014
01.06.2014
27.05.2014
22.04.2014
10.04.2014
01.04.2014
18.03.2014
05.03.2014
15.02.2014
12.01.2014
12.01.2014
24.12.2013
20.12.2013
19.12.2013
16.12.2013
13.12.2013
05.12.2013
29.11.2013
16.11.2013
14.11.2013
13.11.2013
11.11.2013
01.11.2013
18.10.2013
12.10.2013
29/09/2013
15.09.2013
08.07.2013
01.07.2013
12.06.2013
05.06.2013
28.05.2013
26.05.2013
21.05.2013
29.04.2013
17.04.2013
02.04.2013
29.03.2013
23.03.2013
19.03.2013
19.03.2013
19.03.2013
14.03.2013
11.03.3013
18.02.2013
07.02.2013
30.01.2013
27.01.2013
17.01.2013
14.01.2012
13.01.2013
19.12.2012
11.12.2012
26.11.2012
14.11.2012
09.11.2012
30/10/2012
24.10.2012
24.10.2012
24.10.2012
23.10.2012
15.10.2012
01.10.2012
24.09.2012
24.09.2012
20.09.2012
12.09.2012
15082012
27.07.2012
10.07.2012
07.07.2012
01.07.2012
27.06.2012
26.04.2012
26.04.2012
13.04.2012
10.04.2012
21.03/2012
20.03.2012
11.03.2012
15.02.2012
09.02.2012
08.02.2012
30.01.2012
24.01.2012
18.01.2012
12.01.2012
12.12.2011
01.12.2011
02.11.2011
28.10.2011
05.10.2011
29.09.2011
21.09.2011
08.09.2011
05.09.2011
31.08.2011
31.08.2011
27.07.2011
18.06.2011
09.06.2011
07.06.2011
18.05.2011
28.04.2011
27.04.2011
19.04.2011
12.04.2011
10.04.2011
05.04.2011
04.04.2011
13.03.2011
11.03.2011
03.03.2011
17.02.2011
16.02.2011
20.12.2010
01.12.2010
26.11.2010
20.11.2010
19.11.2010
16.11.2010
12.11.10
11.11.2010
05.11.2010
01.11.2010
29.10.2010
25.10.2010
12.10.2010
17.09.2010
14.09.2010
14.09.2010
14.09.2010
03.09.2010
03.09.2010
24.08.2010
24.08.2010
23.08.2010
17.08.2010
26.07.2010
09.07.2010
19.06.2010
18.06.2010
10.06.2010
31.05.2010
11.05.2010
29.03.2010
29.03.2010
27.03.2010
19.03.2010
17.03.2010
02.03.2010
09.02.2010
29.01.2010
14.01.2010
23.11.2009
06.11.2009
02.10.2009
04.09.2009
02.09.2009
29.08.2009
27.08.2009
06.08.2009
03.08.2009
24.07.2009
06.07.2009
23.06.2009
05.06.2009
30.05.2009
28.05.09
28.05.2009
28.05.2009
14.05.2009
03.05.2009
24.04.2009
17.04.2009
17.04.2009
07.04.2009
03.04.2009
21.01.2009
26.12.2008
17.10.2008
14.10.2008
11.09.2008
09.09.2008
01.07.2008
23.06.2008
21.05.2008
18.04.2008
25.03.2008
18.02.2008
10.02.2008
26.12.2007
19.12.2007
13.12.2007
03.12.2007
14.11.2007
23.10.2007
15.10.2007
03.10.2007
27.09.2007
24.09.2007
13.09.2007
13.07.2007
07.05.2007
26.04.2007
09.04.2007
03.04.2007
24.02.2007
23.01.2007
19.01.2007
07.01.2007
10.12.2006
29.11.2006
01.10.2006
>> Весь архив