Белорусы Москвы
Белорусы Москвы
Для кого этот сайт?
Для нас, белорусов, находящихся в Москве.
Новости
Главная > Новости проекта > У МГУ адкрылі Цэнтар беларускай мовы
 

У МГУ адкрылі Цэнтар беларускай мовы

У Маскоўскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Ламаносава адкрылі Цэнтар беларускай мовы, літаратуры і культуры. Яго ўзначаліла Алла Шэшкен, прафэсарка катэдтры славянскай філялёгіі.

Ала Шэшкен нарадзілася ў Лепелі, на Віцебшчыне. Пасьля заканчэньня школы ў Полацку вучылася ўва ўнівэрсытэтах Ленінграду, Бялграду і Масквы. У МГУ яна займаецца паўднёваславянскай культурай і выкладае беларускую літаратуру.

— Ала Генадзьеўна, чаму ў МГУ дагэтуль няма беларускай мовы, як асноўнай. Ёсьць, напрыклад, украінская. Але ж афіцыйныя Менск і Масква — саюзьнікі, паміж дзяржавамі няма мяжы.

— У гэтым няма ніякай палітыкі. У 90-ыя гады ўсе перажывалі не найлепшыя часы, а такія рэчы дыктуюцца жыцьцёвай неабходнасьцю. Калі ў нас зьяўляліся спэцыялісты, то беларуская мова некаторы час выкладалася, але, падкрэсьлю, не як асноўная. Але раней і патрэбы рыхтаваць кадры ў Расеі не было.

— А што зьмянілася? Што прымушае цяпер уводзіць лекцыі па беларускай мове, літаратуры і культуры ў расейскім ВНУ нумар адзін?

— Цяпер іншая сытуацыя. Ёсьць незалежныя дзяржавы. Трэба ажыцьцяўляць кантакты па лініі МЗСу, дзе пратакол вымагае прысутнасьць беларускай мовы. Усё гэта будзе, гэта пытаньне часу. Мы дзеля гэтага і працуем.

— Тым ня менш, па-беларуску ў Беларусі размаўляе ня шмат людзей. А чыноўнікі і пагатоў надзвычай рэдка.

— А вось падчас адкрыцьця нашага цэнтру ўсе беларускія госьці, і з Гарадзенскага ўнівэрсытэту, і беларускія дыпляматы, прамаўлялі на беларускай мове. Аляксандар Лукашанец з Акадэміі навук даслаў свой зварот па-расейску, бо ён для шырокай публікі, якая магла не разумець беларускай, а гарадзенская прафэсарка Людміла Рычко паралельна прачытала яго і на беларускай мове. Нашым студэнтам было вельмі цікава.

— А як студэнты МГУ да гэтага часу знаёміліся зь беларускай культурай?

— У нас ёсьць курс па беларускай літаратуры. Там і Сярэднявечча, і Адраджэньне, і сучасная беларуская літаратура. Мы распавядаем пра Эўфрасіньню Полацкую, Францішка Скарыну, Сімяона Полацкага, а таксама клясыкаў — Коласа, Купалу, Багдановіча. І, вядома, Адамовіча, Быкава, як пра магутнейшую асоба эўрапейскага маштабу, і Сьвятлану Алексіевіч. У нас ёсьць навуковы часопіс МГУ, дзе мы друкуем і артыкулы па-беларуску. Гэта нашая прынцыповая пазыцыя.

— Чым будзе займацца ваш цэнтар?

— Мы будзем папулярызаваць беларускую мову, літаратуру і культуру. Плянуем увесьці дыстанцыйныя курсы беларускай мовы. Мы хочам, каб нашыя маладыя кадры пазнаёміліся зь Беларусьсю. Будуць летнікі для найлепшых студэнтаў, якія змогуць палепшыць веданьне беларускай мовы ў Беларусі. Мы будзем зьбіраць кнігі па беларускай мове і літаратуры, каб студэнты маглі з гэтай тэмай знаёміцца. Калегі з Горадні будуць нам у гэтым спрыяць.

— Наколькі можа быць запатрабаванай у МГУ такая ўстанова? Каму на практыцы патрэбныя такія веды? Раней жа безь іх абыходзіліся?

— Мы праводзілі ўнутранае сацыялягічнае апытаньне. Яно даказала, што ёсьць такая патрэба. Славістыка раней перажывала не найлепшыя часы. Быў нейкі крэн на Захад. Але зараз усё выроўніваецца. Расьце інтарэс да славянаў. Без знаёмства з праблемамі славянаў у сучасным сьвеце стала складана існаваць. Славяне займаюць ледзь не цэнтральнае месца ў эўрапейскім палітычным дыскурсе. І калі ў гэтым не разьбірацца, то атрымаецца вельмі шмат памылак і глупстваў.

— На працягу літаральна аднаго ўчорашняга дня з Расеі прыйшло ажно тры навіны падобнага характару: стварэньне вашага цэнтру, перакладчыцкая група ў Інстытуце Горкага, аднаўленьне вывучэньня беларускай мовы ў Піцеры. Вы лічыце, што гэта выпадкова?

— Я магу выказаць здагадку, што тут менш за ўсё палітыкі. Тут цікавасьць да агульных культурных каранёў. 500-годзьдзе славянскага кнігадрукаваньня сёлета прагучала вельмі моцна. Культурная частка насельніцтва зьвярнула на гэта ўвагу.

— Няўжо раней ніхто не бачыў, што ў Беларусі ёсьць свая мова, культура, літаратура?

— Беларусы вядуць сябе вельмі актыўна. Мы раней жылі ў адной дзяржаве і для старэйшага пакаленьня веды адзін аб другім былі натуральнымі. Маладыя ж вырасьлі ў іншай геапалітычнай і геаграфічнай прасторы. Мы адчуваем, што мусім даць веды пра нашых адзінакроўных славянскіх братоў. Магчыма і падзеі ва Ўкраіне падштурхнулі да таго, каб цікавіцца тым, што мы лічылі часткаю сябе. Мы лічылі, што ўсё ведаем. А яно мае сваю спэцыфіку. Яе трэба разумець і разьбірацца ў ёй. А дзеля гэтага трэба яе вывучаць.

— Гэта дзіўна яшчэ і таму, што ў самой Беларусі ёсьць сур’ёзныя праблемы з вывучэньнем сваёй мовы.

— Але беларуская мова павінна падтрымлівацца. У свой час беларусы зрабілі мудрэйшую рэч. Калі б і Украіна прызнала дзьве дзяржаўныя мовы, і прыняла фэдэратыўны лад, усё было б добра. І Крым быў бы ў іх, і не было б Данбасу. Яна б цяпер квітнела і сядзела паміж двух крэслаў, і атрымлівала б з двух бакоў дывідэнды. Але гэта не мая справа, я не палітык. Палітыка Беларусі выклікае вялікую сымпатыю. А выхад беларускіх спартоўцаў з расейскім сьцягам! Вы думаеце, што ў нас гэтага ніхто не заўважыў? Уся краіна бачыла і апладзіравала. Колькі славяне павінны схіляць галаву перад англасаксамі, немцамі, французамі? Трэба мець сваё я, тады і нас будуць шанаваць.

— Ала Генадзьеўна, вы вось узгадалі пра дзьвюхмоўе. Але яно фактычна зьбіла хвалю адраджэньня беларускай мовы і прывяло да таго, што беларускіх школаў — вобмаль. І іх колькасьць толькі зьмяншаецца.

— У любой зьяве ёсьць рэчы, якія могуць быць вельмі пазытыўнымі, а могуць мець і нэгатыўныя рысы. Беларуская мова недастаткова прысутнічае ў Беларусі, у тэлевізіі, на радыё. Калі людзі размаўляюць па-беларуску, то гэта жывая гутарка, дыялекты. Добрая мова — гэта інтэлігенцыя. Але за гады незалежнасьці беларусы без лішняга шуму зрабілі вельмі шмат. Гляньце, колькі выдадзена кніг па гісторыі Беларусі, колькі рэпрынтных выданьняў, колькі дасьледаваньняў па мове, гісторыі, культуры. Колькі альбомаў па архітэктуры. Гэта правільна. Так, шмат хто гаворыць па-расейску, бо тэлевізія збольшага расейская. Але цяпер і яе стала менш.

— Але навошта нешта рабіць павольна і нягегла, калі можна больш энэргічна?

— Беларусы — людзі сыстэмныя. За што возьмуцца, то без лішняга шуму, паціхеньку робяць. Мне падаецца, што беларуская мова паволі ўмацоўвае свае пазыцыі, а не губляе. Калі гэта патрэбна для палітычнай ці дыпляматычнай кар’еры, то гэта робіцца прэстыжным.

— То бок можна лічыць, што стварэньне вашага цэнтру гэта адказ на рост папулярнасьці беларускай мовы і рост нацыянальнай сьвядомасьці?

— Ініцыятыва зыходзіла ад гарадзенцаў. Яны зь ёй прыйшлі да рэктара, а той яе горача падтрымаў. Усе падтрымалі. Так, гэта водгук на працэсы, якія важныя для Беларусі. Гэта знак павагі да нашага брацкага славянскага народу зь якім, шчыра кажучы, мы не адчуваем вялікай розьніцы.

— І вось гэты момант шмат каго бянтэжыць у Беларусі. Нават расейскамоўных беларусаў. Маўляў, у Расеі нас успрымаюць як частку рускага народу, а не нацыю, за якой гісторыя Вялікага княства літоўскага, БНР, свая мова.

— Я сама прадукт ВКЛ. Мае дзяды — літоўцы, беларусы, латышы, палякі, а адна з бабуляў — Маскалёва. Стаўленьне да Беларусі і яе гісторыі залежыць ад канкрэтнага чалавека і асяродзьдзя. Мне такіх, што адмаўляюць існаваньне Беларусі, не даводзілася сустракаць. Але такое ёсьць. Таму і трэба ўсё тлумачыць. Няма сэнсу злавацца. Людзі, якія так кажуць, проста ня ведаюць гісторыі. Менавіта таму трэба такія веды папулярызаваць.

— І як бы вы ім патлумачылі, што яны ня маюць рацыі?

— Этнас — жывы арганізм, ён разьвіваецца. Ёсьць народы, якія зьніклі. А беларусы захаваліся і ва ўмовах Рэчы Паспалітай, якая не жадала іх бачыць як ідэнтычнасьць, і ва ўмовах Расейскай імпэрыі, якая баялася, што пад беларускай вопраткай палякі нешта задумваюць. І гэта прагучала ў 1918 годзе, змагло аформіцца ў дзяржаву. Беларусы ў такіх умовах сфарміравалі сьвядомасьць, выгадавалі таленавітых людзей, прымусілі гучаць сваю мову. Беларусы выжывуць, нікуды яны ня дзенуцца, не асымілюцца. Беларусы дзейнічаюць далікатна, паступова, і гэта слушна. На ток-шоў на нашых каналах сапраўды можна сустрэць такія рэчы, якія могуць абураць.

— І яны абураюць. Ня толькі звычайных грамадзян, але і афіцыйных чыноўнікаў.

— І правільна, што беларусы крыўдзяцца. Але трэба тлумачыць людзям пра Беларусь. Бо ў гэтых ток-шоў удзельнікі часта спасылаюцца на расейскіх навукоўцаў XIX стагодзьдзя. Сапраўды, у XIX стагодзьдзі так думалі. Але ўяўленьні пра славянскія народы, мовы, культуры разьвіваліся. Сёньня неабавязкова спасылацца на тых навукоўцаў, хаця ў свой час яны былі аўтарытэтнымі. Стан навукі быў іншым, было іншым знаёмства зь беларускай мовай. Але навука не стаіць, яна разьвіваецца.

— Ала Генадзьеўна, скажыце, як правільна ў Расеі па-расейску казаць: Беларусь ці Белоруссія? Бо ў нас часта ўспрымаецца балюча, калі расейцы памыляюцца з назвай нашай краіны.

— Прабачце за Беларуссію. Гэта выдатак мінулага. Правільна — Рэспубліка Беларусь. Мяне неяк запрасілі чытаць лекцыю ў Полацкі ўнівэрсытэт і я некалькі разоў сказала Белоруссія. Моладзь мяне асекла, ім не спадабалася, калі я так сказала. Яны вырасьлі ў незалежнай краіне. І гэта правільна. Калі нашыя студэнты кажуць Белоруссія, то я іх папраўляю.

— Магчыма вам удасца навучыць казаць Беларусь і расейскіх дыпляматаў, калі яны прыйдуць у ваш цэнтар а лекцыі?

— Калі яны прыйдуць, то мы тут іх шмат чаму навучым.

Дзьмітры Гурневіч, журналіст Свабоды, публіцыст, блогер, краязнаўца

11.06.2018
версия для печати
<< Вернуться Назад
Архив - новости проекта
03.12.2021
28.10.2021
20.04.2021
19.04.2021
16.03.2021
16.10.2020
04.10.2020
28.04.2020
26.11.2019
22.11.2019
09.09.2019
23.06.2019
06.06.2019
01.05.2019
17.04.2019
11.04.2019
01.04.2019
22.03.2019
25.02.2019
23.12.2018
10.12.2018
31.10.2018
27.09.2018
24.09.2018
03.07.2018
11.06.2018
26.05.2018
25.01.2018
25.12.2017
01.11.2017
26.10.2017
18.10.2017
08.10.2017
21.06.2017
17.05.2017
04.05.2017
01.04.2017
31.03.2017
02.01.2017
28.12.2016
15.12.2016
08.12.2016
21.11.2016
20.11.2016
10.11.2016
04.11.2016
28/09/2016
04.07.2016
12.06.2016
20.03.2016
15.03.2016
21.12.2015
25.11.2015
15.11.2015
14.11.2015
27.10.2015
14.10.2015
13.10.2015
18.09.2015
18.09.2015
05.09.2015
04.09.2015
20.08.2015
13.08.2015
12/08/2015
22.07.2015
26.05.2015
07.05.2015
04.05.5015
14.04.2015
20.03.2015
06.03.2015
03.03.2015
23.02.2015
25.01.2015
13.01.2015
13.12.2014
10.12.2014
09.12.2014
05.12.2014
02.11.2014
28.11.2014
23.09.2014
08.0902014
03.09.2014
02.09.2014
04/07/2014
24.06.2014
19.06.2014
15.06.2014
01.06.2014
27.05.2014
22.04.2014
10.04.2014
01.04.2014
18.03.2014
05.03.2014
15.02.2014
12.01.2014
12.01.2014
24.12.2013
20.12.2013
19.12.2013
16.12.2013
13.12.2013
05.12.2013
29.11.2013
16.11.2013
14.11.2013
13.11.2013
11.11.2013
01.11.2013
18.10.2013
12.10.2013
29/09/2013
15.09.2013
08.07.2013
01.07.2013
12.06.2013
05.06.2013
28.05.2013
26.05.2013
21.05.2013
29.04.2013
17.04.2013
02.04.2013
29.03.2013
23.03.2013
19.03.2013
19.03.2013
19.03.2013
14.03.2013
11.03.3013
18.02.2013
07.02.2013
30.01.2013
27.01.2013
17.01.2013
14.01.2012
13.01.2013
19.12.2012
11.12.2012
26.11.2012
14.11.2012
09.11.2012
30/10/2012
24.10.2012
24.10.2012
24.10.2012
23.10.2012
15.10.2012
01.10.2012
24.09.2012
24.09.2012
20.09.2012
12.09.2012
15082012
27.07.2012
10.07.2012
07.07.2012
01.07.2012
27.06.2012
26.04.2012
26.04.2012
13.04.2012
10.04.2012
21.03/2012
20.03.2012
11.03.2012
15.02.2012
09.02.2012
08.02.2012
30.01.2012
24.01.2012
18.01.2012
12.01.2012
12.12.2011
01.12.2011
02.11.2011
28.10.2011
05.10.2011
29.09.2011
21.09.2011
08.09.2011
05.09.2011
31.08.2011
31.08.2011
27.07.2011
18.06.2011
09.06.2011
07.06.2011
18.05.2011
28.04.2011
27.04.2011
19.04.2011
12.04.2011
10.04.2011
05.04.2011
04.04.2011
13.03.2011
11.03.2011
03.03.2011
17.02.2011
16.02.2011
20.12.2010
01.12.2010
26.11.2010
20.11.2010
19.11.2010
16.11.2010
12.11.10
11.11.2010
05.11.2010
01.11.2010
29.10.2010
25.10.2010
12.10.2010
17.09.2010
14.09.2010
14.09.2010
14.09.2010
03.09.2010
03.09.2010
24.08.2010
24.08.2010
23.08.2010
17.08.2010
26.07.2010
09.07.2010
19.06.2010
18.06.2010
10.06.2010
31.05.2010
11.05.2010
29.03.2010
29.03.2010
27.03.2010
19.03.2010
17.03.2010
02.03.2010
09.02.2010
29.01.2010
14.01.2010
23.11.2009
06.11.2009
02.10.2009
04.09.2009
02.09.2009
29.08.2009
27.08.2009
06.08.2009
03.08.2009
24.07.2009
06.07.2009
23.06.2009
05.06.2009
30.05.2009
28.05.09
28.05.2009
28.05.2009
14.05.2009
03.05.2009
24.04.2009
17.04.2009
17.04.2009
07.04.2009
03.04.2009
21.01.2009
26.12.2008
17.10.2008
14.10.2008
11.09.2008
09.09.2008
01.07.2008
23.06.2008
21.05.2008
18.04.2008
25.03.2008
18.02.2008
10.02.2008
26.12.2007
19.12.2007
13.12.2007
03.12.2007
14.11.2007
23.10.2007
15.10.2007
03.10.2007
27.09.2007
24.09.2007
13.09.2007
13.07.2007
07.05.2007
26.04.2007
09.04.2007
03.04.2007
24.02.2007
23.01.2007
19.01.2007
07.01.2007
10.12.2006
29.11.2006
01.10.2006
>> Весь архив