20 ліпеня трагічна загінула намеснік Старшыні Рады ФНКА Беларусаў Расіі, дырэктар Новасібірскага цэнтра беларускай культуры Ніна Васілеўна Кабанава. На здымку: Ганаровую грамату Ніне Васілеўне ўручае 22 мая г.г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у РФ Ігар Віктаравіч Петрышэнка.
Заўчасна пайшла з жыцця найзырчэйшы прадстаўнік беларускага народа. Усё сваё жыццё яна аддала справе развіцця і прасоўвання беларускай культуры ў Расіі.
Ніну Васілеўну адрознівалі самаадданая вернасць любімай справе, найвышэйшая адказнасць і сціпласць.
Ніна Васілеўна належала да той дзіўнай катэгорыі людзей, чыя шчырасць, непасрэднасць і юнацкі запал непадуладны гадам. Чалавек шчодрай душы, добрага сэрца, бязмежнай спагадлівасці і працавітасці, сапраўдны патрыёт – такой была і такой застанецца ў нашых сэрцах Ніна Васілеўна.
Глыбока смуткуем і падзяляем ўсю горыч страты з роднымі, блізкімі, калегамі, – ўсімі, хто ведаў Ніну Васільеўну.
Новасібірскі цэнтр беларускай культуры заснаваны ў 2000 годзе Пастановай губернатара Новасібірскай вобласці. Дырэктарам цэнтра па рэкамендацыі беларускай дыяспары была прызначаная Кабанава Ніна Васілеўна (ураджэнка Беларусі). Усе гэтыя гады цэнтр праводзіць вялікую работу па захаванні і прапагандзе беларускай культуры ў Сібіры.
Адкрыта пятнаццаць грамадскіх філіялаў цэнтра ў вобласці ў месцах кампактнага пражывання беларусаў – Кыштоўскі раён (вёска Каўбаса), Паўночны, Куйбышаўскі, Балотнінскі, Машкоўскі (вёска Ташара, Смоленка), Кочэнеўскі (вёска Новаміхайлаўка) раёны, г. Бердск. У выніку ўзнікла больш за 50 мастацкіх калектываў (дарослых і дзіцячых), якія з велізарным жаданнем гатовыя спяваць беларускія песні, танцаваць беларускія танцы, ставіць тэатральныя беларускія пастаноўкі, і гэта перш за ўсё моладзь і дзеці.
Пры цэнтры працуе 15 клубных фарміраванняў, з іх: вакальны ансамбль «Крынічка» у складзе 7 чалавек, кіраўнік Дубаграева Ірына Уладзіслаўна; дзіцячыя вакальныя ансамблі «Каляды», «Кужалёк», «Кавалі» і інш., гурток кройкі і шыцця «Гаспадыня», клуб аматараў нацыянальнай вышыўкі «Прыгажуня» і інш.
Фальклорны ансамбль «Крынічка» мае ганаровае званне «Народны самадзейны калектыў». Ансамбль з'яўляецца лаўрэатам наступных конкурсаў: Міжрэгіянальнага фестывалю-конкурсу «Сібірскія самацветы» у Томску, Міжнароднага фальклорнага фестывалю «Сібірскія крыніцы» у Цюмені, Міжнародны конкурс "Маладыя галасы Сібіры» ў Новасібірску і інш. Званне «Народны самадзейны калектыў» атрымаў і ансамбль «Чапурушка» Кочанеўскага філіяла цэнтра.
Традыцыйным стаў фестываль беларускай культуры «У гасцях у Лявоніхі», які праводзіцца штогод. Фестываль з'яўляецца своеасаблівым справаздачным святам аб дзейнсці цэнтра за год. На фестываль прыязджаюць калектывы з Новасібірска, Новасібірскай вобласці і Сібірскага рэгіёна.
Паспяхова ажыццяўляецца работа па прыцягненню дзяцей і моладзі да беларускай культуры. Былі заключаныя дамовы аб творчай садружнасці з муніцыпальнай адукацыйнай установай – школай-садам № 123, цэнтрам дзіцячай творчасці (ЦДТ) «Садружнасць» Калінінскага раёна, з кафедрай народнай мастацкай культуры Новасібірскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэту.
Наладжаныя сувязі з Амбасадай Рэспублікі Беларусь у РФ, Міністэрствам культуры РБ, беларускімі дыяспарамі Томска, Цюмені, Іркуцка, Масквы, грамадскімі арганізацыямі Новасібірска.
Ніна Васілеўна Кабанава Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі ў 2010 годзе ўзнагароджана медалём Ф. Скарыны. Яна таксама з'яўляецца членам Кансультатыўнага савета кіраўнікоў грамадскіх арганізацый суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой, пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь. У траўні 2015 была абрана намеснікам Старшыні Рады ФНКА Беларусаў Расіі.