Белорусы Москвы: BelMos.ru
Новость проекта от 06.03.2015
Адрес в Интернет: https://www.belmos.ru/news.php?id=261 


Камаедзіца. “Першы блін комам”

Камаедзіца з'яўляецца адным са старажытных святаў славянскага паганства. Гэты святочны тыдзень пасля вясенняга раўнадзенства адзначаўся на прасторы ўсёй Усходней Еўропы, спасылкі на падобные абрады існуюць таксама ў азіяцкіх і паўднёва-еўрапейскіх краінах. Пазней гэта паганскае свята прыстасавалі да храсціянскага посту, што надараецца кожны год у розны час. Але найбольш лагічным часам для камаедзіцы лічыцца менавіта тыдзень пасля раўнадзенства, як адпавядаючы ўсім уласцівым для гэтага свята рысам.

Лейтматывам Камаедзіцы праходзіць святкаванне абуджэння прыроды, нараджэння новага лета. Людзі радаваліся, што перажылі яшчэ адну зіму, развітваліся з ёй як з надакучлівай госцей. Негледзячы на падцягнутые за зіму папругі, знаходзіліся і ставіліся на стол лепшые стравы, пякліся аладкі, шчодра аздобленые мёдам, алеем і свінным салам, рэпа, аўсяны кісель, гарохавая каша... Кожная страва мела сваё асаблівае значэнне. Круглые, гарачые, жоўтые і бліскучые аладкі ды бліны ўвасаблялі сабой сонца, якое нарэшце "павярнулася на дзень" і цяпер з кожным разам будзе свяціць і грэць усё больш і больш. Сонцу радаваліся, яму пакланяліся, яго маленькія ўвасабленні з асалодай і радасцю елі, частавалі суседзяў ды сваякоў.

«У гэты дзень падрыхтоўваюцца асаблівыя стравы, менавіта: на першую страву – сушоны рэпнік у знак таго, што мядзведзь сілкуецца пераважна расліннаю ежаю, травамі; на другое падаецца кісель, таму што мядзведзь любіць авёс; трэцяя страва складаецца з гарохавых комаў, з-за чаго і самы дзень атрымаў назву «Камаедзіца».

Лічыцца, што на наступны дзень «мядзведзь ўстае». У Беларусі казалі: «На Авечніцу мядзведзь кладзецца ў бярлогу і пачынае смактаць лапу, на Стрэчанне пераварочваецца і смокча другую лапу, а на Дабравешчанне - выходзіць з бярлогі».

Б. А. Рыбакоў у сваіх даследаваннях лічыў, што назва Камаедзіца выйшла з таго ж індаеўрапейскага кораня, што і старажытнагрэцкае κωμῳδία «камедыя». Само свята Рыбаковым узводзіўся да часоў каменнага стагоддзя і звязваўся з паляўнічым культам мядзведзя.

На думку Л. С. Клейна, назва свята – гэта «запазычанне з лацінізаванай польскай культуры, таму яго й няма на ўсходзе, у рускіх». Назва сапраўды можа быць звязана з грэцкай камедыяй, але не як старажытны сваяк, а як запазычанне ў беларускую з грэцкай пасродку лацінскай мовы. Каб растлумачыць гэтую назву, з'явіўся звычай есці гарохавыя камы, а паколькі Камаедзіцы супадалі з першым выганам жывёлы, “пераапранутыя” («блазны гарохавыя»), сталі адлюстроўваць мядзведзя – у славянскіх уяўленнях «бога быдла».

Гарохавая каша лічылася неабходным атрыбутам святочнага застолля, бо яна, як меркавалі продкі, была любімым ласункам мядзьведзя, якога вельмі шанавалі ў старажытнасці. На мядзьведзі трэба спыніцца асобна. Гэтага звера, жыхара неабсяжных лясоў, які мог хадзіць на дзвух лапах, есці як мяса, так і раслінную ежу, людзі лічылі сваім продкам і татэмам. Вобраз мядзведзя быў звязаны з культам бога Вялеса - бога жывёлы, урадлівасці, багацця. Мядзведзь з'яўляўся адным з яго абліччаў і карыстаўся належным павагай, яму пакланяліся і прыносілі дарункі.

Каб заручыцца добразычлівасцю мядзведзя, першы блін адносілі ў гушчар – пачаставаць "гаспадара лесу". Адсюль і прыказка: "Першы блін комам". Славяне так залагоджвалі мядзведзя. "Комы" - гэта мядзведзі. Магчыма, іх назвалі так таму, што мядзведзь нагадвае велізарны ваўняны ком.

"Ком" - далёка не адзіная мянушка мядзведзя. Звычай называць звера іншасказальна сведчыць аб велізарным яго шанаванні. Нельга было клікаць яго сапраўдным імем, каб не наклікаць няўзнак якіх-небудзь непрыемнасцяў. Між іншым, вядомае нам слова "мядзведзь" - таксама іншасказ, утвораны ад двух слоў: "мёд" і "ведаць". Сапраўднае імя мядзведзя не захавалася. Магчыма, адгадка крыецца ў слове "бярлога" – "логава бера". У карысць гэтай здагадкі англійскае "bear" і нямецкае "Bär" – "мядзведзь".

Пасля абеду і частаванняў лічылася абавязковым "пакачацца" з боку на бок, як мядзьведзь у бярлозе, каб яму лягчэй прачыналася, каб быў ён лагодны ды шкоды людзям не рабіў. Пазней гэтыя качанні ператварыліся ў вясёлыя забавы на свежым паветры, калі моладзь "качала" адзін аднаго ў гурбах, кідалася снегам ды каталася з гор (кулём альбо, пазней, на санках).

Асаблівая ўвага ў гэтай справе надавалася маладым парам, якія ажаніліся летась. Лічылася, што толькі цяпер, разам з абуджэннем прыроды і пачаткам новага года, пачынаецца іх шлюб. А каб жыццё іх было ладным ды лёгкім – "адбывалі" маладые ўсе клопаты ды цяжкасці на гэтых самых снегавых забавах, дзе толькі і глядзі: ці то з гары штурхнуць, ці то снежкай запуляць, ці то ў гурбе выкачаюць дабразычлівые і поўные энергіі сябры ды сяброўкі. На добры лад маладых адорвалі падарункамі, частатавалі аладкамі ды кашай, ды яшчэ і прымушалі цалавацца перад усімі (мабыць, дзесці тут карані вядомага нам і зараз вясельнага "горка!").

Не заставаліся без увагі таксама і прадстаўнікі старэйшага пакалення. Спачатку маладая сям'я павінна была наведацца ў госці да стала, што рыхтавала маці маладога, каб жонка пабачыла як трэба рыхтаваць ежу. А пасля, звычайна на наступны дзень, у якасці гасціннай гаспадыні выступала ўжо сама маладая, нібы адказваючы, чаму навучылася, што таксама не лыкам шытая.

Абавязковымі ўдзельнікамі абрадавых забаў былі людзі, перепранутые мядзьведзямі. З гэтай мэтай яны апраналі павыварочаныя кажухі ці нават сапраўдные мядзвежыя шкуры. Яны павінны былі быць увесь час ва ўсіх на ўвазе, таньчыць ды гуляць разам з усімі. Насамрэч гэта не такая лёгкая справа – паспрабуй ты ўвесь дзень актыуна бавіць час у цяжкім кажусе – вытрымаць такое маглі толькі самые дужыя ды моцныя, таму нездарма яны лічыліся самымі зайздроснымі жаніхамі ды лепшымі работнікамі.

Надвор'е напрыканцы сакавіка ў нашай мясцовасці асабліва цёплым не назавеш, паўсюль яшчэ даволі снегу, ды і мяцеліца не дзіва. Каб не зьмерзнуць на вуліцы, людзі распальвалі вогнішчы. Яны таксама былі сымбалямі сонца, святога агню, новага лета. Лічылася, што у гэтах вогнішчах згарае зіма. Ці не адтуль казкі пра снягурку, што растаяла ў святочным вогнішчы...

Месца для святочных абрадаў выбіралася адкрытае, светлае, чыстае, каб сонейка, нібы бласлаўляючы, свяціла на ўсіх ўдзельнікаў. У горадзе звычайна гэта была галоўная плошча, а ў вёсцы – поле ці луг, альбо вялікая паляна ў лесе. Часам будаваліся спецыяльные горы і гурбы са снегу. Наваколле ўпрыгожвалася стужкамі ды рознымі паганскімі сымбалямі.

У гарадах ды вялікіх вёсках на святы звычайна ладзілі кірмашы, не была выключэннем і камаедзіца. Асаблівым попытам карысталіся вырабы рамеснікаў, якія рабіліся ў зімовые, вольные ад працы ў полі, часы: посуд, сельскагаспадарчыя прылады, адзенне і абутак, і іншае.

Не забываліся нашыя продкі і пра тое, што з пачаткам вясны пачынаецца новы сельскагаспадарчы сезон. Неўзабаве іх чакала, каб не памерці з голаду наступнай зімой, цяжкая праца ў полі ад цямна да цямна. Яшчэ і з гэтае нагоды апошнія дзянькі вымушанага адпачынку народ святкаваў наславу, з такім размахам, каб нагуляцца перад доўгім працоўным летам.

Цэнтр славянскае культуры «Купала» запрашае на свята, якое са старажытных часоў святкуюць беларусы.

Традыцыйнае свята ва ўмовах Масквы не абавязвае гасцей прыбірацца ў кажухі – дастаткова сабрацца разам і адзначыць чаяваннем ...

У праграме святкавання:

– абрадавае дзейства ў стылі традыцый старажытных славян;

- выкананне традыцыйных песень і танцаў;

– арыгінальныя танцавальна-атлетычныя нумары «сілавога жанглявання».

– прэзентацыя кніг Рыгора Якутоўскага «Беларусь - гэта крута», «Гісторыя Беларусі: веліч, трагізм, унікальнасць», «Гісторыя ўсяе Вялікае, Белыя і Малыя Русі».

Пачатак а 15-й гадзіне.

– абмеркаванне мінулага і сучаснага Беларусі за шклянкай гарбаты…

Нядзеля 22 сакавіка – Камаедзіца – пачатак а 15 гадзіне.

Адрас: вуліца Авіяцыйная, дом 19, Клуб «Фенікс».

Праезд: метро «Шчукінская», першы вагон з цэнтра, з метро направа, любым трамваем у бок Сокала, другі прыпынак: "Дзіцячы камбінат". Дом 19 будзе насупраць прыпынку.

тэл. клуба 8-499-193-54-08

rajzemnoj@mail.ru

сайт: http://geraclica.ru




Распечатано с сайта "Белорусы Москвы": BelMos.ru