Белорусы Москвы: BelMos.ru
Новость проекта от 08.07.2013
Адрес в Интернет: https://www.belmos.ru/news.php?id=209 


"Аношкаўскія музыкі" ў Маскве!

Арт-дырэктар фестывалю “Музыкальнае лета ў Кузьмінках” Тадэвуш Грышкевіч запрашае масквічоў пабачыць і паслухаць 14 ліпеня 2013 унікальны калектыў – узорны ансамбль народнай музыкі "Аношкаўскія музыкі" (Беларусь).

Пачатак а 14 гадзіне. Уваход вольны

Праезд: метро «Разанскі праспект, далей аўтобус № 29 альбо маршрутнае таксі № 429,

ад метро «Тэкстыльшчыкі» тралейбус 27, 38 да канцавога прыпынку «Кузьмінскі парк».

Ансамбль «Аношкаўскія музыкі» - юныя музыканты Сяргей Дземух, Сяргей Кізін, Аляксей Акулік, Уладзіслаў Чэхаўскі, Яўген Пілецкі, Аляксандр Куцко і Арцём Дзеравяга; кіраўнік ансамбля Віктар Навумчык.

У 1986 годзе па ініцыятыве былога старшыні калгаса "Новае жыцьцё" М.В. Саленіка ў вёсцы Аношкі на Міншчыне пад Нясьвіжам была адкрыта калгасная дзіцячая музычная школа. Дырэктар школы У.Я. Высоцкі з жонкай правялі першы набор вучняў па класах: баян, фартэпіяна і духавыя інструменты.

Цікавасць у дзяцей была велізарная, усім хацелася навучыцца іграць. На сродкі гаспадаркі былі набыты музычныя інструменты і метадычная літаратура, неабходнае абсталяванне.

Нягледзячы на цяжкасці ў гаспадарцы з жыллём, праўленнем калгаса ўсім выкладчыкам школы былі прадастаўлены добраўпарадкаваныя кватэры.

Грунтуючыся на асаблівасцях жыцця ў сельскай мясцовасці, у школе вядзецца накіраваная сістэматычная работа па развіццю дзіцячай калектыўнай творчасці. З першага года навучання ў школе былі арганізаваны вакальная група, аркестр духавых інструментаў, ансамбль народнай музыкі. Кіраўніцтва гаспадаркі, адкрываючы школу, прадугледжвала ня толькі навучанне дзяцей ігры на музычных інструментах, але і магчымасць развіваць у іх творчыя здольнасці, ўзбагачаць іх духоўна, займаць вольны час дзяцей карыснымі справамі. І вынік не прымусіў сябе чакаць: на тэрыторыі гаспадаркі няма дзіцячай злачыннасці, наркаманіі.

У школе займаюцца 90 вучняў. Працуюць з імі сем выкладчыкаў. З адкрыццём класаў харэаграфіі і народнай творчасці, школа з 1996 года ператворана ў дзіцячую школу мастацтваў. У ДШМ пастаянна вядзецца профарыенціраваная работа па выяўленню адораных дзяцей. Сфармаваліся творчыя калектывы: ансамбль гарманістаў «Аношкаўскія музыкі" (кіраўнік Віктар Навумчык), якому ў 2001 годзе прысвоена званне "ўзорны", танцавальны ансамбль «Сонейка» (кіраўнік Ірына Саленік), духавы аркестр (кіраўнік Леанід Чарноў), вакальны гурт «народнага» ансамбля "Лянок".

Дзякуючы мэтанакіраванай рабоце кіраўніка ансамбля "Аношкаўскія музыкі», калектыў гарманістаў паспяхова выступае на розных фестывалях і конкурсах. Неаднаразова выязджаў з канцэртнай праграмай у Германію, Францыю, Турцыю, Польшчу, Літву, Эстонію. Узорны ансамбль "Аношкаўскія музыкі" - лаўрэат і дыпламант нацыянальных і міжнародных фестываляў, у 2005 годзе быў стыпендыятам Прэзідэнцкага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі.

Яркае, артыстычнае выкананне юнымі музыкантамі сваіх партый не пакідае абыякавымі гледачоў у зале і ля тэлеэкранаў.

рр




Распечатано с сайта "Белорусы Москвы": BelMos.ru