Белорусы Москвы: BelMos.ru
Новость проекта от 18.02.2013
Адрес в Интернет: https://www.belmos.ru/news.php?id=191 


95-я гадавіна з дня нараджэння П.М. Машэрава ў Маскве

Вечар, прысвечаны 95-годдзю з дня нараджэння выдатнага дзяржаўнага і грамадскага дзеяча Беларусі - Першага сакратара ЦК Камуністычнай партыі Беларусі Пятра Міронавіча Машэрава, адбыўся 13 лютага 2013 ў Маскоўскім доме нацыянальнасцяў. Прысутнічалі прадстаўнікі НКА "Беларусы Масквы» – дзеячы навукі, культуры, мастацтва, студэнцкая моладзь.

Адкрываючы вечар, яго вядучы, старшыня Савета НКА "Беларусы Масквы» С.Л. Кандыбовіч прывітаў прысутных і прадставіў ганаровых гасцей - ваеначальнікаў, палітычных дзеячаў Беларусі, якія працавалі разам з П.М. Машэравым, прадстаўнікоў пасольства Рэспублікі Беларусь. Намеснік дырэктара МДН А.М. Панамар падзякаваў усіх, хто прыйшоў на вечар і падкрэсліў, што памяць аб такім вялікім чалавеку, якім быў П.М. Машэраў, павінна захоўвацца вечна.

З успамінамі пра Пятра Міронавіча і аб сумеснай працы з ім выступілі акадэмік РАСГН У.С. Шавялуха; лётчык-касманаўт, двойчы Герой Савецкага Саюза, генерал-палкоўнік авіяцыі П.І. Клімук; былы міністр сельскай гаспадаркі БССР, намеснік прэм'ер-міністра СССР, Герой сацыялістычнай працы Ф.П. Сянько; генерал-палкоўнік, доктар філасофскіх навук, прафесар Н.Ф. Кизюн; былы міністр гандлю СССР К.З. Церах; доктар філасофскіх навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь І.І. Антонавіч; дацэнт кафедры блізкага замежжа гістарычнага факультэта МДУ ім. М.В. Ламаносава А.В. Солопова; дачка Пятра Міронавіча – Алена Пятроўна Машэрава. Усе яны прыгадалі, што П.М. Машэраў са зброяй у руках абараняў Айчыну ад гітлераўскіх захопнікаў, ўсё жыццё нястомна служыў беларускаму народу, быў гарачым патрыётам-інтэрнацыяналістам і прыклаў шмат намаганняў для развіцця эканомікі Беларусі, павышэння жыццёвага ўзроўню народа.

У другой частцы вечара размова йшла пра новае выданне Нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусы Масквы” – зборнік “Сын белорусского народа Пётр Машеров” – плён намаганняў аўтара ідэі і складальніка Мікалая Іванавіча Чахлова і кіраўніка праекта старшыні Савета НКА “Беларусы Масквы” Сяргея Львовіча Кандыбовіча.

У зборнік ўвайшлі ўспаміны і артыкулы пра жыццё і дзейнасць Машэрава. Гістарычныя сведчанні тых, хто асабіста ведаў яго, хто працаваў пад ягоным кіраўніцтвам узнаўляюць вобраз чалавека, што быў цалкам адданы ідэалам свайго часу і практычна ўвасабляў іх у жыццё, даюць магчымасць больш поўна даведацца пра час, у якім жыў і працаваў Машэраў, пра гісторыю Савецкай Беларусі. Кніга добра ілюстравана дакументальнымі фатаграфіямі і з'яўляецца каштоўнай першакрыніцай як для спецыялістаў-гісторыкаў, так і для тых, хто ўвогуле цікавіцца беларускай гісторыяй.

Варта прыгадаць, што пазалетась, у 2011 годе, пры актыўнай подтрымцы старшыні Савета Нацыянально-культурнай аўтаноміі Сяргея Кандыбовіча выйшаў у свет гістарычны раман Славаміра Антановіча ”Пётр Машеров. Жизнь, судьба, память”. Кніга заснавана на сапраўдных дакументах, багатым гістарычным матэрыяле, рэдкіх фотаматэрыялах. Прыведзены абставіны шэрагу трагічных падзей з раней засакрэчаных архіўных крыніц, у тым ліку і трагедыі, што адбылася 4 кастрычніка 1980 года.

На вялікім экране былі высветлены два дакументальныя фільмы – пра жыццё і дзейнасць П.М. Машэрава і пра яго ўдзел у партызанскім супраціве ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў.

Усе прысутныя атрымалі падарунак ад Нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусы Масквы” – кнігу “Сын белорусского народа Пётр Машеров”.

Фотарэпартаж можна паглядзець на сайце Маскоўскага дома нацыянальнасцяў: http://mdn.ru/cntnt/presscentr/fotohronik1/media1/n13_fevraly3.html

РомРом




Распечатано с сайта "Белорусы Москвы": BelMos.ru