Белорусы Москвы: BelMos.ru
Новость проекта от 10.04.2012
Адрес в Интернет: https://www.belmos.ru/news.php?id=155 


Спектакль белорусского театра в Москве

Шчаслівы той народ, у мінулым якога не было трагічных момантаў, што вымагалі б ад яго масавага гераізму. Нават калі народ і вытрымлівае гэтае выпрабаванне, то ўсё роўна нясе вялікія страты. Гэтыя страты - знак бяды і для будучых пакаленняў, бо войны, стыхіі, эпідэміі вынішчаюць генафонд нацыі. Шчаслівы той народ, у мінулым якога не было трагічных момантаў, што вымагалі б ад яго масавага гераізму. Нават калі народ і вытрымлівае гэтае выпрабаванне, то ўсё роўна нясе вялікія страты. Гэтыя страты - знак бяды і для будучых пакаленняў, бо войны, стыхіі, эпідэміі вынішчаюць генафонд нацыі. Шчаслівы той народ, у мінулым якога не было трагічных момантаў, што вымагалі б ад яго масавага гераізму. Нават калі народ і вытрымлівае гэтае выпрабаванне, то ўсё роўна нясе вялікія страты. Гэтыя страты - знак бяды і для будучых пакаленняў, бо войны, стыхіі, эпідэміі вынішчаюць генафонд нацыі.

 

 

Лёс нашага народа трагічны, бо ў апошняй, самай жудаснай у гісторыі чалавецтва вайне ніякі народ не напакутаваўся больш за беларусаў. Не кожны чацвёрты, як доўгі час даводзілася прапагандай таталітарнай сістэмы, а кожны трэці беларус загінуў у страшным полымі вайны. Гэтым і вытлумачвае выдатны пісьменнік сучаснасці Віктар Астаф'еў тое, што «беларусы стварылі самую таленавітую і хвалюючую літаратуру пра вайну».

 

Мастацкая літаратура савецкага часу цярпела ад ідэалагічных абмежаванняў і неабходнасці штучна ўводзіць кіруючую ролю камуністычнай партыі. Творы Васіля Быкава прабіваліся да чытачоў з неймавернымі цяжкасцямі. Беларусы шукалі выйсце з гэтых ідэалагічных кайданоў. Так вынікла дакументальная літаратура пра вайну: пра ўсенародную трагедыю на «свет цэлы» апавядае сам народ, бо ніхто не здолее лепш расказаць пра яго пакуты, чым ён сам. Дакументальная кніга Алеся Адамовіча, Янкі Брыля, Уладзімера Калесніка «Я з вогненнай вёскі» пацвярджае выказванне Канстанціна Сіманава, што ўсю праўду пра вайну «ведае толькі народ». У кнізе сабраны маналогі і пакутнікаў, якія цудам уратаваліся ў тым пякельным полымі вайны і сталі апошнімі яе сведкамі, і барацьбітоў са смерцю дзеля жыцця.

 

Алена Захарава, мастацкі кіраўнік створанага ёю ў Маскве беларускага тэатра, дае нам магчымасць прыгадаць гэты ўнікальны твор. Яе спектакль “Я з вогненнай вёскі” можна ўбачыць пад час IX Фестываля-конкурсу нацыянальных тэатраў "Москва - город мира".

 

Спектакль адбудзецца ў аўторак 17 красавіка а 20 гадзіне ў Галерэі "Крылатский орнамент":

ул. Крылатские холмы дом 26 корпус 2

(метро Крылатское, авт. 229 до ост." ул. Крылатские холмы, дом 32).




Распечатано с сайта "Белорусы Москвы": BelMos.ru