Белорусы Москвы: BelMos.ru
Новость проекта от 19.06.2024
Адрес в Интернет: https://www.belmos.ru/news.php?id=335 


Cотая гадавіна з дня нараджэння Васіля Быкава

19 чэрвеня – сотая гадавіна з дня нараджэння Васіля Бы́кава – выдатнага беларускага празаіка і грамадзкага дзеяча, Народнага пісьменніка БССР (1980). Па-за межамі Беларусі Быкаў, бадай, найбольш вядомы беларускі аўтар, яго літаратурныя творы перакладзены на 23 мовы свету.

Васіль Быкаў нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 года ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і. Вучыўся на скульптурным аддзяленні Віцебскай мастацкай вучэльні, у школе ФЗУ. У чэрвені 1941 года экстэрнам здаў іспыты за сярэднюю школу.

Быў прызваны ў войска летам 1942 года, восенню 1943 года па заканчэнні Саратаўскай пяхотнай вучэльні яму прысвоена воінскае званне малодшы лейтэнант. Удзельнічаў у баях за вызваленне гарадоў Крывы Рог, Александрыя, Знаменка. Быў паранены ў нагу і жывот (па памылцы быў запісаны як загінулы); – падзеі пасля ранення паслужылі асновай аповесці "Мёртвым не баліць". Тры месяцы знаходзіўся ў шпіталі, затым удзельнічаў у вызваленні Малдавіі і вываду Румыніі з вайны. З дзейным войскам прайшоў па Балгарыі, Венгрыі, Югаславіі, Аўстрыі.

Большасць сваіх твораў Васіль Быкаў пісаў па-беларуску, многія з іх сам перакладаў на рускую. Тэксты твораў на рускай не з'яўляюцца дакладнымі перакладамі, адной з прычын таму быў той факт, што цэнзура скажала рускія версіі ў большай ступені за беларускія арыгіналы.

Быкаў памёр 22 чэрвеня 2003 года (у 62-ю гадавіну пачатку Вялікай Айчыннай вайны) у Бараўлянах, пад Мінскам.

Бібліаграфія Экранізацыі
  • Апошні баец (1958)
  • Жураўліны крык (1959-1960)
  • Здрада (1961)
  • Трэцяя ракета (1962)
  • Альпійская балада (1963-1964)
  • Пастка (1964)
  • Мёртвым не баліць (1965)
  • Сваякі, аповесць (1966)
  • Праклятая вышыня (1968)
  • Круглянскі мост (1969)
  • Ліквідацыя (Сотнікаў) (1970)
  • Абеліск (1971)
  • Дажыць да світання (1973)
  • Воўчая зграя (1974)
  • Яго батальён (1975)
  • Пайсці і не вярнуцца (1978)
  • Знак бяды (1982)
  • Аблава (1986)
  • Кар'ер (1986)
  • У тумане (1987)
  • На крыжах (1992)
  • Сцюжа (1993)
  • На Чорных лядах
  • Перад канцом
  • Бедныя людзі
  • Ружовы туман (1995)
  • Сцяна (1997)
  • Ваўчыная яма (1998)
  • Пахаджане (1999)
  • Балота (2001)
  • Эквівалент
  • Доўгая дарога дадому (2002)
  • Калі рукаюцца душы (разам з Рыгорам Барадуліным) (2003)
  • Парадоксы жыцця (2004)
  • «Трэцяя ракета» (1963)
  • «Альпійская балада» (1965)
  • «Ваўчыная зграя» (1975)
  • «Дажыць да світання» (1975)
  • «Доўгія вёрсты вайны» (1975)
  • «Узыходжанне» (1976) (паводле аповесьці «Сотнікаў»)
  • «Абеліск» (1976)
  • «Знак бяды» (1986)
  • «Круглянскі мост» (1989)
  • «Яго батальён» (1989)
  • «Кар’ер» (1990)
  • «У тумане» (1992)
  • «На чорных лядах» (1995)
  • «У тумане» (2012)
  • «Доўгія вёрсты вайны» (1975)
  • «Жураўліны крык»
  • «Праклятая вышыня»
  • «На ўзыходзе сонца»
  • «Дажыць да світання» (1975)
  • «Воўчая зграя» (1975)
  • «Абеліск» (1976)
  • «Восхождение» (1976) – па аповесці «Сотнікаў»
  • «Фруза» (1981)
  • «Знак бяды» (1986)
  • «Круглянскі мост» (1989)
  • «Адна ноч» (1989)
  • «Яго батальён» (1989), 2 серыі
  • «Кар’ер» (1990)
  • «У тумане» (1992)
  • «Пайсці і не вярнуцца» (1992)
  • «На чорных лядах» (1995)
  • «Блиндаж» (2011) – по одноимённой повести
  • «У тумане» (2012)
  • «Лейтэнант» (2015)
  • «Жоўты пясочак» (2017)
  • «Народныя мсці́ўцы» (2019)



Распечатано с сайта "Белорусы Москвы": BelMos.ru