студзень 01 |
1919. Утварэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь |
студзень 01 |
155 гадоў з дня нараджэння Карскага Яўхіма Фёдаравіча (1861-1931), беларускага філолага-славіста, заснавальніка беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнографа, палеографа, фалькларыста, акадэміка Пецярбургскай акадэміі навук |
студзень 01 |
60 гадоў назад (1956) пачаліся перадачы Мінскага тэлевізійнага цэнтра |
студзень 01 |
55 гадоў назад (1961) у Мінску заснавана студыя навукова-папулярных і хранікальна-дакументальных фільмаў (з 1968 г. у кінастудыі “Беларусьфільм”)
|
студзень 07 |
115 гадоў з дня нараджэння Раеўскага Іосіфа Майсеевіча (1901-1972), рэжысёра, акцёра, педагога, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР |
студзень 08 |
80 гадоў з дня нараджэння Каханоўскага Генадзя Аляксандравіча (1936-1994), беларускага гісторыка, літаратуразнаўца |
студзень 09 |
125 гадоў з дня нараджэння Лойтара Навума Барысавіча (Нохума Борухавіча) (1891-1966), беларускага рэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі |
студзень 12 |
75 гадоў з дня нараджэння Мулявіна Уладзіміра Георгіевіча (1941-2003), беларускага артыста эстрады, кампазітара, заслужанага дзеяча культуры Польшчы, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР |
студзень 21 |
130 гадоў з дня нараджэння Туранкова Аляксея Яўлампіевіча
(1886-1958), беларускага кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі |
студзень 24 |
80 гадоў з дня нараджэння Філіпава Рамана Сяргеевіча (1936-1992), беларускага і рускага акцёра, заслужанага артыста Беларусі |
студзень 27 |
100 гадоў з дня нараджэння Няфёда Уладзіміра Іванавіча (1916-1999), беларускага тэатразнаўца, педагога, пісьменніка, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі |
студзень 30 |
95 гадоў з дня нараджэння Шамякіна Івана Пятровіча (1921-2004), народнага пісьменніка Беларусі |
люты 03 |
90 гадоў з часу выхаду (1926) у Заходняй Беларусі штотыднёвай грамадска-палітычнай і літаратурнай газеты “Беларускае слова” (выдавалася ў Вільні на беларускай мове да лютага 1928 г.) |
люты 07 |
115 гадоў з дня нараджэння Полы Веры Мікалаеўны (1901-1989), актрысы, народнай артысткі Беларусі |
люты 08 |
95 гадоў з дня нараджэння Мележа Івана Паўлавіча (1921-1976), народнага пісьменніка Беларусі |
люты 14 |
110 гадоў з дня нараджэння Улашчыка Мікалая Мікалаевіча (1906-1986), беларускага гісторыка, археографа, краязнаўца, літаратара |
люты 27 |
110 гадоў з дня нараджэння Млодак Рыты (Рэвекі) Веньямінаўны
(1906-1969), спявачкі, народнай артысткі Беларусі |
люты 28 |
100 гадоў таму (1916) у Вільні пачала выходзіць беларуская газета “Гоман”, грамадска-палітычнае і літаратурна-мастацкае выданне нацыянальна-дэмакратычнага і асветніцкага кірунку |
сакавік 04 |
60 гадоў з часу выхаду газеты “Ніва”, тыднёвіка беларусаў у Польшчы |
сакавік 05 |
120 гадоў з дня нараджэння Крапівы Кандрата (сапр. Атраховіч Кандрат Кандратавіч) (1896-1991), народнага пісьменніка Беларусі |
сакавік 14 |
110 гадоў з дня нараджэння Мухарынскай Лідзіі Саулаўны (1906-1987), беларускага музыказнаўца, фалькларыста, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі |
сакавік 14 |
105 гадоў назад (1911) прыняты Закон аб увядзенні земстваў
у заходніх губернях Расійскай імперыі (Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай) |
сакавік 14 |
85 гадоў з дня нараджэння Дубашынскага Паўла Піліпавіча
(1931-2000), акцёра, народнага артыста Беларусі |
сакавік 17 |
270 гадоў з дня нараджэння Голанда Яна Давіда (1746-1827), прыдворнага кампазітара ў Радзівілаўскім тэатры ў Нясвіжы,
аўтара камічнай оперы “Агатка, або Прыезд пана” |
сакавік 18 |
95 гадоў з часу падпісання (1921) Рыжскага мірнага дагавору паміж РСФСР і УССР, з аднаго боку, і Польшчы, з другога, аб спыненні савецка-польскай вайны 1920 г. (да Польшчы адышлі заходнебеларускія і заходнеўкраінскія землі) |
сакавік 23 |
110 гадоў з дня нараджэння Любана Ісака Ісакавіча (1906-1975), беларускага кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі |
кракавік 01 |
35 гадоў з часу заснавання Літаратурнага музея М. Багдановіча |
кракавік 02 |
Дзень яднання народаў Беларусі і Расііч |
кракавік 06 |
80 гадоў з дня нараджэння Саўчанкі Аркадзя Маркавіча
(1936-2004), беларускага спевака, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР |
кракавік 07 |
90 гадоў з дня нараджэння Кагадзеева Аляксея Пятровіча (1926-1997), харавога дырыжора і педагога, народнага артыста Беларусі |
кракавік 08 |
60 гадоў назад (1956) у Мінску адкрыты Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача (з 1991 г. Тэатр юнага гледача Рэспублікі Беларусь) |
кракавік 11 |
80 гадоў з дня нараджэння (1936) Сурвілы (Шыманец-Сурвіла) Івонкі, беларускага мовазнаўца, мастака, грамадска-палітычнага дзеяча ў эміграцыі. Жыве ў Канадзе |
кракавік 12 |
475 гадоў з дня нараджэння Пацея Іпація (свецкае імя Адам Львовіч Пацей, 1541-1613), беларускага царкоўнага і дзяржаўнага дзеяча ВКЛ, пісьменніка-палеміста |
кракавік 14 |
130 гадоў з часу выхаду (1886) “Минского листка”, першай у Беларусі легальнай грамадска-палітычнай і літаратурнай газеты (выходзіла да 1902 г.) |
кракавік 19 |
135 гадоў з дня нараджэння Волкава Валянціна Віктаравіча
(1881-1964), беларускага жывапісца, народнага мастака Беларусі |
кракавік 21 |
95 гадоў з часу выхаду (1921) у Мінску першага нумара маладзёжнай газеты “Чырвоная змена” |
кракавік 23 |
130 гадоў з дня нараджэння Бядулі Змітрака (сапр. Плаўнік Самуіл Яфімавіч) (1886-1941), беларускага пісьменніка |
кракавік 24 |
180 гадоў з часу выхаду (1836) Указа Сената аб заснаванні Горы-Горацкай земляробчай школы (адкрыта 15 жніўня 1840 г., з 1842 г. Вышэйшая сельскагаспадарчая школа, з 1848 г. Горы-Горацкі земляробчы інстытут, з 1925 г. Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія, з 1931 г. Беларускі сельскагаспадарчы інстытут, з 1948 г. Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія) |
кракавік 26 |
30 гадоў з часу катастрофы (1986) на Чарнобыльскай АЭС |
кракавік 29 |
95 гадоў з дня нараджэння Ермаловіча Мікалая Іванавіча
(1921-2000), беларускага гісторыка, крытыка, літаратуразнаўца |
май 03 |
245 гадоў з дня нараджэння Бекю Аўгуста (1771-1824), беларускага ўрача, аднаго з першых у Беларусі і Літве, які пачаў вакцынацыю насельніцтва супраць воспы |
май 05 |
110 гадоў з дня нараджэння Пацехіна Васіля Васілевіча (1906-1963), беларускага рэжысёра, заслужанага артыста Беларусі |
май 07 |
105 гадоў з дня нараджэння Касмачова Канстанціна Міхайлавіча
(1911-1992), беларускага жывапісца і графіка, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі |
май 16 |
105 гадоў з дня нараджэння Віткі Васіля (сапр. Крысько Цімох Васілевіч) (1911-1996), беларускага паэта, заслужанага дзеяча культуры Беларусі |
май 26 |
90 гадоў з дня нараджэння (1926) Кургана Ільі Львовіча, дыктара радыё, педагога, заслужанага артыста Беларусі |
май 26 |
25 гадоў назад (1991) у Мінску створана Міжнародная арганізацыя беларусістаў |
май 30 |
120 гадоў з дня нараджэння Саннікава Канстанціна Мікалаевіча
(1896-1965), рэжысёра, акцёра і педагога, народнага артыста Беларусі |
чэрвень 06 |
25 гадоў назад (1991) Вярхоўны Савет БССР прыняў пастанову “Аб парадку рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій 20–50-х гадоў
у Беларускай ССР” |
чэрвень 09 |
135 гадоў з дня нараджэння Луцкевіча Івана Іванавіча (1881-1919), дзеяча беларускага нацыянальнага адраджэння, археолага і этнографа |
чэрвень 14 |
85 гадоў з дня нараджэння (1931) Сарокіна Ігара Дзмітрыевіча, беларускага спевака, народнага артыста Беларусі, заслужанага артыста Расіі |
чэрвень 16 |
105 гадоў з дня нараджэння Лукаса Дзмітрыя Аляксандравіча
(1911-1979), кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі |
чэрвень 17 |
90 гадоў з дня нараджэння Яроменкі Мікалая Мікалаевіча (1926-2000), акцёра, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР |
чэрвень 18 |
105 гадоў з дня нараджэння Шыдлоўскага Аляксандра Канстанцінавіча (1911-2002), беларускага дзеяча самадзейнага мастацтва, педагога, кампазітара, заслужанага дзеяча культуры Беларусі |
чэрвень 21 |
275 гадоў з дня нараджэння Жылібера Жана Эмануэля (1741-1814), французскага і беларускага натураліста, хірурга, анатама, заснавальніка каралеўскай медыцынскай акадэміі ў Гродне |
чэрвень 30 |
75 гадоў з часу выхаду (1941) дырэктывы № 1 ЦК КП(б)Б
“Аб падрыхтоўцы да пераходу на падпольную работу партыйных арганізацый раёнаў, якія знаходзіліся пад пагрозай фашысцкай акупацыі” |
ліпень 01 |
75 гадоў з часу выхаду (1941) дырэктывы № 2 ЦК КП(б)Б “Аб разгортванні партызанскай вайны ў тыле ворага” |
ліпень 05 |
75 гадоў з часу прыняцця (1941) Саветам народных камісараў Беларусі і ЦК КП(б)Б дырэктывы аб арганізацыі атрадаў народнага апалчэння |
ліпень 06 |
165 гадоў з дня нараджэння Лучыны Янкі (сапр. Неслухоўскі Іван Люцыянавіч) (1851-1897), беларускага паэта-дэмакрата |
ліпень 07 |
220 гадоў з дня нараджэння Чачота Яна Антонія (1796-1847), беларускага і польскага паэта, фалькларыста |
ліпень 11 |
95 гадоў назад (1921) у Мінску заснаваны Беларускі дзяржаўны універсітэт (заснаваны паводле пастановы Цэнтральнага выканаўчага камітэта БССР ад 25 лютага 1919 г.) |
ліпень 15 |
140 гадоў з дня нараджэння Цёткі (сапр. Пашкевіч Алаіза Сцяпанаўна) (1876-1916), беларускай паэтэсы, празаіка, асветніцы |
ліпень 21 |
80 гадоў з дня нараджэння (1936) Чурко Юліі Міхайлаўны, беларускай балерыны, мастацтвазнаўца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі |
ліпень 22 |
110 гадоў з дня нараджэння Бялінскай Марыі Сяргееўны
(1906-1990), актрысы, народнай артысткі Беларусі |
ліпень 22-23 |
110 гадоў назад (1906) у в. Мікалаеўшчына (Стаўбцоўскі раён) адбыўся нелегальны з’езд групы настаўнікаў Мінскай губерні, у якім удзельнічаў Я. Колас |
ліпень 31 |
265 гадоў назад (1751) завершана будаўніцтва Гродзенскага каралеўскага палаца |
жнівень 04 |
340 гадоў з дня нараджэння Рудніцкага Дамініка (1676-1739), беларускага і польскага паэта, фалькларыста, драматурга, тэолага |
жнівень 11 |
160 гадоў з дня нараджэння Дабравольскага Уладзіміра Мікалаевіча (1856-1920), беларускага і рускага этнографа, фалькларыста, краязнаўца, лексікографа |
жнівень 15 |
185 гадоў з дня нараджэння Каратынскага Вінцэся Аляксандравіча (1831-1891), беларускага паэта, публіцыста, перакладчыка |
жнівень 22 |
155 гадоў з дня нараджэння Буйніцкага Ігната Цярэнцьевіча
(1861-1917), беларускага акцёра, рэжысёра, тэатральнага дзеяча, стваральніка беларускага нацыянальнага прафесійнага тэатра |
жнівень 26 |
80 гадоў з дня нараджэння (1936-2014) Бураўкіна Генадзя Мікалаевіча, паэта, перакладчыка, дзяржаўнага дзеяча Беларусі |
жнівень 31 |
100 гадоў з дня нараджэння Браварскай Зінаіды Іванаўны
(1916-2005), актрысы, народнай артысткі Беларусі |
верасень 01 |
90 гадоў з дня нараджэння Глушакова Валерыя Ігнатавіча (1926-2005), спевака, народнага артыста Беларусі |
верасень 03 |
285 гадоў з дня нараджэння Богуша-Сестранцэвіча Станіслава Іванавіча (1731-1826), беларускага вучонага-лінгвіста,
драматурга і царкоўнага дзеяча |
верасень 04 |
Дзень беларускага пісьменства |
верасень 05 |
115 гадоў з дня нараджэння Вольскага Віталя Фрыдрыхавіча
(сапр. Вольскі-Зэйдэль) (1901-1988), беларускага пісьменніка, літаратуразнаўца, заслужанага дзеяча культуры Беларусі |
верасень 11 |
215 гадоў з дня нараджэння Піёна Марыса (Маўрыцыя) (1801-1869), танцоўшчыка, балетмайстра, тэатральнага дзеяча, стваральніка Віцебскага балета |
верасень 14 |
110 гадоў назад (1906) адбылося першае выступленне ў друку
Я. Коласа (верш “Наш край” у газеце “Наша доля”) |
верасень 15 |
105 гадоў з дня нараджэння Таўбіна Юлія Абрамавіча (1911-1937), беларускага паэта |
верасень 24 |
375 гадоў з дня нараджэння Незабітоўскага Станіслава (1641-1717), беларускага мемуарыста, дзеяча рэфармацыі ў ВКЛ |
верасень 27 |
110 гадоў з дня нараджэння Ждановіч Ірыны Фларыянаўны
(1906-1994), актрысы, педагога, народнай артысткі Беларусі |
верасень 30 |
85 гадоў з дня нараджэння (1931) Гілевіча Ніла Сымонавіча, народнага паэта Беларусі |
кастрычнік 01 |
95 гадоў з дня нараджэння Клімавай Аляксандры Іванаўны (1921-2005), актрысы і педагога, народнай артысткі Беларусі, народнай артысткі СССР |
кастрычнік 03 |
85 гадоў з дня нараджэння (1931) Савельевай Ірыны Мікалаеўны, артысткі балета і педагога, народнай артысткі Беларусі |
кастрычнік 04 |
275 гадоў з дня нараджэння Карпінскага Францішка (1741-1825), паэта-сентыменталіста, асветніка |
кастрычнік 08 |
185 гадоў з дня нараджэння Ельскага Міхаіла Карлавіча (1831-1904), беларускага скрыпача, кампазітара, пісьменніка |
кастрычнік 08 |
90 гадоў з дня заснавання (1926) Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра БССР. існаваў у Мінску да красавіка 1949 г. |
кастрычнік 10 |
220 гадоў з дня нараджэння Без-Карніловіча Міхаіла Восіпавіча
(1796-1862), беларускага гісторыка, краязнаўца, этнографа |
кастрычнік 19 |
200 гадоў з дня нараджэння Маркса Максіміліяна Восіпавіча (1816-1983), мемуарыста, аўтара ўспамінаў “Записки старика: Витебск с 1821 по 1840 г.” |
кастрычнік 24 |
115 гадоў з дня нараджэння Глебаўскай Яніны Казіміраўны
(1901-1978), беларускай актрысы, народнай артысткі Беларусі |
кастрычнік 24 |
105 гадоў з дня нараджэння Сайкова Івана Паўлавіча (1911-1989), беларускага і рускага спевака, народнага артыста Беларусі |
кастрычнік 24 |
95 гадоў з дня нараджэння (1921) Траян Надзеі Віктараўны, удзельніцы падпольнага руху ў Беларусі у гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза |
кастрычнік 25 |
80 гадоў з дня нараджэння Турава Віктара Цімафеевіча (1936-1996), беларускага кінарэжысёра, народнага артыста Беларусі і СССР |
кастрычнік 27 |
105 гадоў з дня нараджэння Лобана Міколы (Мікалая Паўлавіча) (1911-1984), беларускага пісьменніка і мовазнаўца, заслужанага работніка культуры Беларусі |
кастрычнік 30 |
95 гадоў з дня адкрыцця Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта |
лістапад 02 |
Дзень памяці (Дзяды) |
лістапад 04 |
110 гадоў з дня нараджэння Нікалаевай Аляксандры Васілеўны
(1906-1997), артысткі балета і педагога, народнай артысткі Беларусі |
лістапад 07 |
120 гадоў з дня нараджэння Чарота Міхася (сапр. Кудзелька Міхаіл Сымонавіч) (1896-1938), беларускага пісьменніка і грамадскага дзеяча |
лістапад 10 |
95 гадоў з дня нараджэння Роўды Віктара Уладзіміравіча
(1921-2007), беларускага харавога дырыжора, педагога, народнага артыста Беларусі |
лістапад 13 |
210 гадоў з дня нараджэння Плятэр Эміліі Францаўны (1806-1831), беларускай фалькларысткі, удзельніцы паўстання 1830 – 1831 гг. |
лістапад 15 |
95 гадоў з дня нараджэння Прышчапёнка Валерыя Георгіевіча
(1921-2000), беларускага спевака, заслужанага артыста Беларусі |
лістапад 15 |
65 гадоў з дня нараджэння (1951) Скарабагатава Віктара Іванавіча, беларускага спевака, педагога, музычнага дзеяча, заслужанага артыста Беларусі |
лістапад 18 |
85 гадоў з дня нараджэння (1931) Вярцінскага Анатоля Ільіча, беларускага паэта і перакладчыка, заслужанага работніка культуры Беларусі |
лістапад 21 |
90 гадоў назад (1926) у Віцебску адкрыты Беларускі дзяржаўны драматычны тэатр (створаны як Другі беларускі дзяржаўны тэатр – БДТ-2, з 1944 г. імя Я.Коласа, з 1977 г. акадэмічны; з 2001 г. Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Я. Коласа) |
лістапад 23 |
145 гадоў з дня нараджэння Тэраўскага (Цяраўскага) Уладзіміра Васілевіча (1871-1938), беларускага харавога дырыжора, кампазітара і фалькларыста, стваральніка аднаго з першых харавых калектываў у Мінску |
лістапад 23 |
135 гадоў з дня нараджэння Яфімава Васіля Аляксандравіча
(1881-1955), беларускага кампазітара, педагога, дырыжора, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі |
лістапад 23 |
110 гадоў з часу выхаду (1906) штотыднёвай грамадска-палітычнай, навукова-асветнай і літаратурна-мастацкай газеты “Наша ніва”. Выдавалася да 20 жніўня 1915 г. у Вільні кірыліцай і лацінкай |
лістапад 23 |
85 гадоў з дня нараджэння Маркінай Галіны Пятроўны (1931-1985), актрысы, народнай артысткі Беларусі |
лістапад 27 |
110 гадоў з дня нараджэння Арынянскага Юрыя Андрэевіча (1906-1989), беларускага акцёра і рэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі |
лістапад 28 |
80 гадоў з дня нараджэння (1936) Захарэвіч Марыі Георгіеўны, беларускай актрысы, народнай артысткі Беларусі |
снежань 01 |
160 гадоў з дня адкрыцця (1856) Віленскага музея старажытнасцей, заснаванага Я.П. Тышкевічам (існаваў да 1914 г.) |
снежань 05 |
105 гадоў з дня нараджэння Рыбальчанкі Аляксандра Аляксеевіча (1911-2002), балетмайстра, дзеяча самадзейнага мастацтва, народнага артыста Беларусі |
снежань 08 |
90 гадоў з часу прыняцця (1926) пастановы Цэнтральнага выканаўчага камітэта і Савета народных камісараў БССР аб далучэнні Гомельскага і Рэчыцкага паветаў былой Гомельскай губерні РСФСР да Беларусі |
снежань 08 |
25 гадоў назад (1991) у Белавежскай пушчы кіраўнікамі Беларусі, Расіі і Украіны падпісана пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД) |
снежань 09 |
125 гадоў з дня нараджэння Багдановіча Максіма Адамавіча
(1891-1917), беларускага паэта, перакладчыка, літаратуразнаўца, празаіка |
снежань 09 |
40 гадоў з часу заснавання (1976) Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту (у 12 км ад Мінска, паміж вёскамі Азярцо, Воўчкавічы, Гарадзішча і Строчыца) |
снежань 12 |
220 гадоў назад (1796) створана Беларуская губерня (шляхам аб’яднання Магілёўскага і Полацкага намесніцтваў) з цэнтрам у Віцебску (існавала да 1802 г.) |
снежань 17 |
130 гадоў з дня нараджэння Равенскага Мікалая Якаўлевіча (1886-1953), беларускага кампазітара, аўтара “Малітвы (Магутны Божа)” на словы Наталлі Арсеньевай і “Пагоні” на словы Максіма Багдановіча |
снежань 26 |
90 гадоў з часу выхаду (1926) першага беларускага мастацкага фільма “Лясная быль” (рэжысёр Ю. Тарыч) |