Белорусы Москвы
Белорусы Москвы
Для кого этот сайт?
Для нас, белорусов, находящихся в Москве.
Белорусские памятные даты 2023 г.
Главная > Места, люди, факты > Белорусские памятные даты 2023 г.

1160 гадоў з часу стварэння асветнікамі Кірылам і Мяфодзіям Славянскай азбукі (863)

910 гадоў з дня нараджэння Лаўрэнція Тураўскага (каля 1113 ці 1130-я гг. – пасля 1190), беларускага святога, пустэльніка, тураўскага епіскапа

800 гадоў з дня нараджэння Войшалка (1223 ці 1225(?) – 1268), князя наваградскага, вялікага князя ВКЛ

740 гадоў з дня нараджэння Давыда Гарадзенскага (каля 1283 – 1326), ваеннага і дзяржаўнага дзеяча ВКЛ

675 гадоў з дня нараджэння Ягайлы (1348?-1434), вялікага князя Вялікага княства Літоўскага, (з 1386 па 1434 г. – кароль Польшчы Уладзіслаў ІІ)

735 гадоў з часу пабудовы Камянецкай вежы, помніка абарончага дойлідства

600 гадоў з часу першага ўпамінання г. Іванава (1423; пачатковая назва в. Порхава, з 1465 – в. Янава)

520 гадоў з часу атрымання г. Камянцам Магдэбургскага права (1503)

500 гадоў з часу выдання паэмы Міколы Гусоўскага “Песня пра зубра” (Кракаў; 1523)

470 гадоў з часу заснавання брэсцкім старастам Мікалаем Радзівілам Чорным першай на тэрыторыі Беларусі Друкарні (Брэст; 1553)

460 гадоў з часу выдання “Новіны грозные а жалостливые…” першай беларускай аднадзёнкі (Нясвіж; 1563)

455 гадоў з часу заснавання І. Фёдаравым і П. Мсціслаўцам Заблудаўскай друкарні, у якой былі выдадзены “Евангельле вучыцельнае” і “Псалтыр з Часаслоўцам”

440 гадоў з часу заснавання ў г. Брэсце першай Аптэкі (1583)

430 гадоў з часу выдання ў друкарні братоў Мамонічаў “Буквара” (Вільня; 1593), аднаго з першых на тэрыторыі Беларусі

420 гадоў з часу выгравіравання беларускім гравёрам Тамашам Макоўскім першай дакладнай Карты ВКЛ (каля 1603; 2-е выданне 1613, Амстэрдам, друкарня Блау)

380 гадоў з часу атрымання г.п. Лагішын (Пінскі р-н) Магдэбургскага права (1643)

380 гадоў з дня нараджэння Бенядзікта Паўла Сапегі (каля 1643 – 1707), дзяржаўнага і ваеннага дзеяча ВКЛ

375 гадоў з пачатку Вызваленчай вайны ўкраінскага і беларускага народаў 1648 – 1654 гг., вайны супраць феадальна-прыгоннага ўціску

305 гадоў з дня нараджэння Саламеі Рэгіны Іахімаўны Пільштын (Пільштыновай, дз. Русецкай; (1718, Навагрудчына – пасля 1760), асветніцы, мемуарысткі, падарожніцы, лекаркі

290 гадоў з дня нараджэння Антонія Тызенгаўза (1733, г.п. Наваельня – 1785), дзяржаўнага, палітычнага і грамадскага дзеяча ВКЛ, асветніка

260 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Іосіфавіча Чахоўскага (1763 – пасля 1825), Мінскага губернскага архітэктара, аўтара праектаў пабудоў у Чэрвені, Мазыры, Вілейцы, Бабруйску, Слуцку, Пінску, Барысаве

250 гадоў з дня нараджэння Юстына Нарбута (каля 1773, Беларусь – 1845), гісторыка, удзельніка паўстання 1794 г.

230 гадоў з дня нараджэння Ануфрыя Петрашкевіча (1793(?), Шчучын – 1863), польскага і беларускага паэта, аднаго з заснавальнікаў таварыства філаматаў

230 гадоў з дня нараджэння Ігната Іосіфавіча Шыдлоўскага (1793, Лагойскі р-н – 1846), беларускага і польскага паэта, перакладчыка, выдаўца, фалькларыста

190 гадоў з дня нараджэння Фёдара Іванавіча Леантовіча (1833 – 1911), вучонага ў галіне гісторыі права, які падрыхтаваў да друку больш за 750 актаў з Метрыкі ВКЛ, лаўрэата Увараўскай прэміі (1895)

155 гадоў з пачатку выдання “Минских епархиальных ведомостей” (1868), афіцыйнага органа друку Беларускай Праваслаўнай Царквы

150 гадоў з пачатку дзейнасці Заходняй экспедыцыі пад кіраўніцтвам генерала І.І. Жылінскага па асушэнні балот на Палессі (1873)

110 гадоў з часу выдання зборніка вершаў Максіма Багдановіча “ВЯНОК” (1913)

105 гадоў з пачатку Грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі (1918 – 1920)

105 гадоў з часу выдання Б.А. Тарашкевічам “Беларускай граматыкі для школ” (Вільня; 1918)

95 гадоў з часу заснавання Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў (БелАПП; 1928 – 1932)

95 гадоў з часу заснавання Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” (Мінск; 1928)

90 гадоў з пачатку выдання штомесячнага культурна-грамадскага і літаратурнага часопіса “Беларускі летапіс” (Вільня; 1933)

90 гадоў з часу заснавання Беларускага саюза кампазітараў (1933

25 гадоў з пачатку правядзення Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі (Маладзечна; 1993)

студзень 1 85 гадоў з дня нараджэння Дануты Янаўны Бічэль-Загнетавай (1938, Лідскі р-н), паэтэсы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1984)
студзень 3 285 гадоў з дня нараджэння Казіміра Нарбута (1738, Лідскі р-н – 1807), мысліцеля-асветніка, прадстаўніка эклектычнага кірунку ў філасофіі эпохі Асветніцтва на Беларусі і ў Літве
студзень 8 110 гадоў з дня нараджэння Яраслава Смелякова (1913-1972), рускага паэта, па паходжанні беларуса
студзень 9 70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Яўгенавіча Солтана (1953, Баранавічы – 1997), кампазітара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990)
студзень 14 130 гадоў з дня нараджэння Канстанцыі Буйлы (Калечыц); (1893, Вільня – 1986, Масква), паэтэсы, заслужанага дзеяча культуры Беларусі
студзень 15 115 гадоў з дня нараджэння Заіра Ісакавіча Азгура (1908, Сенненскі р-н – 1995), скульптара, народнага мастака Беларусі і СССР, акадэміка НАН Беларусі, правадзейнага члена АМ СССР, лаўрэата Дзяржаўных прэмій СССР (1946, 1948)
студзень 22 160 гадоў з пачатку Нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863-1864 гг. супраць царызму за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. у Польшчы, Беларусі і Літве
студзень 28 435 гадоў таму (1588) быў зацьверджаны Трэці Статут Вялікага княства Літоўскага, звод законаў феадальнага права
студзень 28 80 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Мікалаевіча Пташука (1943, Ляхавіцкі р-н – 2002), кінарэжысёра, народнага артыста Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола (1980), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982)
студзень 31 110 гадоў таму (1913) у Гродне выйшаў альманах вучнёўскай моладзі ”Колас беларускай нівы”
люты 1 160 гадоў таму (1863) абвешчаны Часовы правінцыйны ўрад Літвы і Беларусі
люты 1 110 гадоў з дня нараджэння Сяргея Восіпавіча Прытыцкага (1913, Гродзенская губ. – 1971), дзяржаўнага і палітычнага дзеяча БССР, дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, аднаго з арганізатараў патрыятычнага падполля і партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну
люты 2 675 гадоў таму (1348) войскі Вялікага княства Літоўскага перамаглі крыжакоў на рацэ Стрэва (прыток Нёмана). У бітве загінуў князь Нарымонт, другі сын Гедыміна
люты 2 185 гадоў з дня нараджэння Кастуся (Канстанціна Вікенція Сямёнавіча) Каліноўскага (1838, Гродзенскі пав. – 1864), рэвалюцыянера-дэмакрата, аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гг., мысліцеля, публіцыста, паэта
люты 4 215 гадоў з дня нараджэння Вінцэнта (Вікенція Іванавіча) Дуніна-Марцінкевіча (1808, Бабруйскі р-н – 1884), паэта, драматурга, тэатральнага дзеяча, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, заснавальніка нацыянальнай драматургіі і тэатра, асветніка
люты 8 315 гадоў таму (1708), пад час Паўночнай вайны, расійскае войска разрабавала і спустошыла Гародню (Гродна)
люты 9 100 гадоў таму у Вільні адбылася першая пастаноўка п`есы Янкі Купалы “Паўлінка”
люты 10 155 гадоў з дня нараджэння Каруся Каганца (Казіміра Карлавіча Кастравіцкага; 1868 – 1918), пісьменніка, перакладчыка, мастака, мовазнаўца, грамадскага дзеяча
люты 14 110 гадоў з дня нараджэння Віталя Канстанцінавіча Цвіркі (1913, Буда-Кашалёўскі р-н – 1993), жывапісца, педагога, народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1967)
люты 16 265 гадоў з дня нараджэння Юльяна Урсына Нямцэвіча (1758, Брэсцкі р-н – 1841), пісьменніка, гісторыка, публіцыста, палітычнага дзеяча Рэчы Паспалітай, удзельніка паўстанняў 1794, 1830-1831 гг.
люты 17 85 гадоў з пачатку творчай дзейнасці Акадэмічнага ансамбля песні і танца узброеных сіл Рэспублікі Беларусь (1938), лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2006), прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978)
люты 18 130 гадоў з дня нараджэння Максіма Іванавіча Гарэцкага (1893, Мсціслаўскі р-н – 1938), пісьменніка, літаратуразнаўца, публіцыста, перакладчыка, лексікографа, фалькларыста, крытыка, грамадскага дзеяча
люты 19 115 гадоў з дня нараджэння Станіслава Пятровіча Шушкевіча (1908, Дзяржынскі р-н – 1991), паэта, заслужанага работніка культуры Беларусі
люты 20 120 гадоў з дня нараджэння Льва Міхайлавіча Даватара (1903, Бешанковіцкі р-н – 1941), ваеннага дзеяча, генерал-маёра, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1941)
люты 21 Міжнародны дзень родной мовы. Адзначаецца з 2000 г. з ініцыятывы ЮНЕСКА дзеля захавання культурных традыцый усіх народаў
люты 23 145 гадоў з дня нараджэння Казіміра Севярынавіча Малевіча (1878 – 1935), беларускага і расійскага сусветна вядомага мастака, выкладчыка Народнай мастацкай школы ў Віцебску ў 1919-1922 гг., аднаго з заснавальнікаў абстрактнага мастацтва, заснавальніка супрэматызму
люты 24 85 гадоў з дня нараджэння Іосіфа Уладзіміравіча Скурко (1938, Мядзельскі р-н – 1989), паэта, кінадраматурга, перакладчыка
люты 26 105 гадоў з дня нараджэння Пятра Міронавіча Машэрава (1918, Сенненскі р-н – 1980), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча БССР, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў патрыятычнага падполля і партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1944)
люты 27 125 гадоў з дня нараджэння Захара Філімонавіча Паплаўскага (1898 – 1965), дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі
люты 29 555 гадоў таму (1468) быў выдадзены Судзебнік (Статут Казіміра IV Ягелончыка), помнік старажытнай беларускай мовы, першы кодэкс крымінальнага і працэсуальнага права Вялікага Княства Літоўскага
сакавік 2 105 гадоў з дня нараджэння Алеся (Аляксандра Мікалаевіча) Бачылы (1918, Пухавіцкі р-н – 1983), паэта, драматурга, перакладчыка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі
сакавік 3 105 гадоў з часу падпісання Брэсцкага міра (Брэст-Літоўск; 1918), мірнага дагавора Савецкай Расіі з Нямеччынай, Аўстра-Венгрыяй, Балгарыяй і Турцыяй, паводле якой Беларусь страціла значную частку сваёй тэрыторыі
сакавік 4 520 гадоў таму (1503) падпісаны мір на 6 гадоў паміж Вялікім княствам Літоўскім і Масковіяй, паводле якога да Масквы адышло 29 гарадоў і 70 воласцяў, у тым ліку Чарнігаў, Бранск, Старадуб, Гомель
сакавік 4 280 гадоў з дня нараджэння Гераніма Януша Сангушкі (1743 – 1812), дзяржаўнага і ваеннага дзеяча ВКЛ, генерал-маёра кароннага войска, генерал-паручніка войска ВКЛ, удзельніка паўстання 1794 г.
сакавік 9 140 гадоў з дня нараджэння Францішка Каролевіча Аляхновіча (1883, Вільня – 1944), драматурга, публіцыста, празаіка, тэатральнага дзеяча
сакавік 12 105 гадоў з дня нараджэння Эдуарда Станіслававіча Валасевіча (1918, Магілёў – 1997), паэта-байкапісца, заслужанага работніка культуры Беларусі
сакавік 13 170 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Васільевіча Качаноўскага (1853, Драгічынскі р-н – 1901), вучонага-славіста, гісторыка
сакавік 13 - 15 125 гадоў з часу правядзення 1 з’езда РСДРП (Мінск; 1898); 90 гадоў з часу адкрыцця Дома-музея 1 з’езда РСДРП, філіяла Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (Мінск; 1923)
сакавік 15 155 гадоў з дня нараджэння Яўгена Аляксандравіча Ляцкага (1868, Мінск – 1942), гісторыка рускай літаратуры, даследчыка беларускага фальклору і этнаграфіі
сакавік 15 85 гадоў з дня нараджэння Галіны Мікалаеўны Малажай (1938, Брэсцкі р-н – 2005), мовазнаўца, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі адукацыі Беларусі
сакавік 17 125 гадоў з дня нараджэння ІЗІ (Ісака Давыдавіча) Харыка (1898, Барысаўскі р-н – 1937), яўрэйскага паэта, члена-карэспандэнта НАН Беларусі
сакавік 17 75 гадоў з дня нараджэння Юрыя Андрэевіча Лабынцава (1948), расійскага літаратуразнаўца, кнігазнаўца, гісторыка культуры, даследчыка гісторыі, культуры і літаратуры Беларусі
сакавік 18 105 гадоў з дня нараджэння Паўлюка (Паўла Кузьміча) Пранузы (1918, Добрушскі р-н – 2007), паэта
сакавік 22 80 гадоў таму (1943) спалена разам з жыхарамі (142 чалавекі) вёска Хатынь
сакавік 25 250 гадоў з дня нараджэння Адама Храптовіча (1768, Навагрудскі пав. – 1844), асветніка, мецэната, дзяржаўнага дзеяча, удзельніка паўстання 1794 г.
сакавік 25 105 гадоў з дня абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі
красавік 2 Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі
красавік 5 230 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Радзівіла (1793 – 1869), палітычнага дзеяча, мецэната, аднаго з першых беларускіх фалькларыстаў
красавік 6 190 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Мікалаевіча Пыпіна (1833 – 1904), расійскага літаратуразнаўца, этнографа, фалькларыста, які ўпершыню ахарактарызаваў і абагульніў найважнейшыя працы па беларускай этнаграфіі і фальклоры, акадэміка Пецярбургскай АН
красавік 6 80 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Аляксандравіча Зданевіча (1943, Брэсцкі р-н), спевака, педагога, заслужанага артыста Беларусі
красавік 7 40 гадоў таму памерла Ларыса Геніуш (1910-1983), паэтэса, вязень ГУЛАГу
красавік 18 120 гадоў з дня нараджэння Платона Раманавіча Галавача (1903, Бабруйскі р-н – 1937), пісьменніка, грамадскага дзеяча
красавік 21 190 гадоў з дня нараджэння Віктара Отана Сямёнавіча Каліноўскага (1833, Гродзенскі пав. – 1862), гісторыка, археографа, бібліяфіла, удзельніка нацыянальна-вызваленчага руху 1860-х гг.
красавік 26 Дзень чарнобыльскай трагедыі (1986)
красавік 28 105 гадоў таму (1918) Народны Сакратарыят Беларусі зацвердзіў беларускую мову ў якасці дзяржаўнай і абавязковай у Беларускай Народнай Рэспубліцы і прыняў пастанову аб адкрыцці ў Мінску універсітэта
травень 6 90 гадоў з дня нараджэння Юрася (Юрыя Мікалаевіча) Свіркі (1933, Докшыцкі р-н – 2004), паэта, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1993)
травень 7 260 гадоў з дня нараджэння Юзафа Антона Панятоўскага (1763 – 1813), ваеннага і дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай, генерал-лейтэнанта польскай арміі, маршала Францыі, удзельніка паўстання 1794 г.
травень 7 155 гадоў з дня нараджэння Рамана Аляксандравіча Скірмунта (1868, Пінскі р-н – 1939), палітычнага і грамадскага дзеяча
травень 8 140 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Міхайлавіча Некрашэвіча (1883, Светлагорскі р-н – 1937), мовазнаўца, акадэміка НАН Беларусі
травень 8 70 гадоў з часу стварэння Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (1953)
травень 10 140 гадоў з дня нараджэння Янкі Маўра (Івана Міхайлавіча Фёдарава; 1883 – 1971), пісьменніка, аднаго з пачынальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972)
травень 12 75 гадоў з дня нараджэння Антаніны Фёдараўны Гуршчанковай (1948, Брэсцкая вобл.), мастака дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва (габелен, батык)
травень 23 850 гадоў таму у Ерусаліме памерла Ефрасіньня Полацкая, полацкая князёўня, беларуская святая. У 1187 годзе яе мошчы былі перанесены ў Кіева-Пячрскую лаўру, а ў пачатку ХХ стагоддзя – у Полацк
травень 24 Дзень славянскага пісменства і культуры;
травень 25 90 гадоў з часу адкрыцця Нацыянальнага акадэмічнага вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь (Мінск; 1933)
травень 25 85 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Іванавіча Карызны (1938, Мінскі р-н), паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996)
травень 25 80 гадоў з дня нараджэння Міколы (Мікалая Мікалаевіча) Федзюковіча (1943, Драгічынскі р-н – 1997), паэта, перакладчыка
травень 29 90 гадоў з дня нараджэння Міколы (Мікалая Раманавіча) Гайдука (1933, Беластоцкае ваяв. – 1998), беларускага пісьменніка, фалькларыста, краязнаўца, журналіста, педагога, заслужанага дзеяча культуры Польшчы
травень 31 75 гадоў з дня нараджэння Святланы Аляксандраўны Алексіевіч (1948, Івана-Франкоўск), празаіка, драматурга, публіцыста, лаўрэата шматлікіх літаратурных прэмій
чэрвень 2 80 гадоў з дня нараджэння Юрыя Іванавіча Івашчанкі (1943), архітэктара, сярод асноўных работ якога праекты жылых дамоў у Мінску, Брэсце, Гомелі, Гродне, Светлагорску, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000)
чэрвень 5 Дзень памяці святой Еўфрасінні Полацкай
чэрвень 7 460 гадоў таму (1563) Жыгімонт ІІ Аўгуст выдаў Віленскі прывілей, які параўнаў у правах праваслаўных і каталікоў у Вялікім княстве Літоўскім
чэрвень 9 220 гадоў з дня нараджэння Адольфа Міхала Валяр’яна Юліяна Янушкевіча (1803, Нясвіж – 1857), падарожніка, пісьменніка, удзельніка паўстання 1830-1831 гг.
чэрвень 10 300 гадоў з дня нараджэння Францішка Папроцкага (1723 – 1805), выдаўца, перакладчыка, гісторыка, аўтара навуковых прац пра ВКЛ
чэрвень 11 70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Вікенцьевіча Мароза (1953, Івацэвіцкі р-н), пісьменніка, кінадраматурга, сцэнарыста, кінарэжысёра, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994)
чэрвень 17 230 гадоў таму (1793) у Гродне пачаўся апошні сейм Рэчы Паспалітай, які зацвердзіў другі падзел Рэчы Паспалітай і прыняў новую Канстытуцыю
чэрвень 20 95 гадоў з дня нараджэння Гаўрылы Харытонавіча Вашчанкі (1928, Брагінскі р-н), жывапісца, народнага мастака Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1987)
чэрвень 22 Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны
чэрвень 22 140 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Іванавіча Цвікевіча (1883, Брэст – 1937), палітычнага дзеяча БНР і БССР, гісторыка, філосафа, публіцыста
чэрвень 22 20 гадоў таму (2003) у шпіталі ў Бараўлянах Мінскага раёна памёр Васіль Быкаў, народны пісьменнік Беларусі
чэрвень 25 85 гадоў з дня нараджэння Ігара Іванавіча Шклярэўскага (1938, г.п. Бялынічы), паэта, перакладчыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1987), Дзяржаўнай Пушкінскай прэміі (Расія; 1999), кавалера ордэна Дружбы народаў
чэрвень 28 100 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Аляксандравіча Чантурыя (1923 – 1988), архітэктара, гісторыка архітэктуры, педагога, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1980), аўтара навуковых прац па гісторыі беларускай архітэктуры
чэрвень 29 110 гадоў з дня нараджэння Пятра Сафронавіча Рудзіка (1913 – 2005), заслужанага архітэктара Беларусі
ліпень 1 430 гадоў з дня нараджэння Альбрыхта Станіслава Радзівіла (мян. Абаронца правоў; 1593 – 1656), дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай, гісторыка, мемуарыста, аўтара і перакладчыка каталіцкіх рэлігійных твораў, заснавальніка Пінскага езуіцкага калегіума (1638)
ліпень 5 85 гадоў з дня нараджэння Надзеі Гаўрылаўны Бранавец (1938, Слуцкі р-н), мастака, аўтара твораў у станковым і манументальна-дэкаратыўным жывапісе, графіцы
ліпень 6 770 гадоў таму (1253) Вялікі князь Літоўскі Міндоўг каранаваны ў Навагрудку
ліпень 6 235 гадоў з дня нараджэння Дамініка Манюшкі (1788, Міншчына (?) – 1848), асветніка, філантропа
ліпень 7 390 гадоў таму (1633) памёр Леў Сапега, дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, канцлер
ліпень 7 120 гадоў з дня нараджэння Яўгена Уладзіміравіча Гіпіуса (1903 – 1985), расійскага музыказнаўца-фалькларыста, удзельніка фальклорных экспедыцый на Беларускім Палессі
ліпень 8 30 гадоў таму (1993) у Мінску пачаўся Першы з’езд беларусаў свету
ліпень 12 490 гадоў з дня нараджэння Антоніа Пасевіны (Пасевіна; 1533 – 1611), дыпламата, тэолага, педагога, аднаго з ініцыятараў падрыхтоўкі Брэсцкай уніі 1596 г.
ліпень 13 30 гадоў таму (1993) у Магілёве прайшоў першы фестываль хрысціянскай музыкі “Магутны Божа”
ліпень 14 110 гадоў таму (1913) у Вільні заснавана Беларускае выдавецкае таварыства. Надрукавана 15 кніг агульным накладам 50 тысяч асобнікаў
ліпень 14 105 гадоў таму (1918) у Маскве адбылося першае публічнае пасяджэнне Беларускага навукова-культурнага таварыства
ліпень 17 105 гадоў таму (1918) у Маскве пачаўся Усерасійскі з’езд бежанцаў з Беларусі (227 дэлегатаў)
ліпень 18 90 гадоў з дня нараджэння Яўгена Аляксандравіча Яўтушэнкі (1933-2017), расійскага паэта
ліпень 18 35 гадоў з часу заснавання дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка Палескі (1988)
ліпень 24 30 гадоў з часу заснавання Музея-сядзібы “Пружанскі палацык” (Пружаны; 1993)
ліпень 26 30 гадоў таму (1993) рашэннем Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь у краіне спынена абарачэнне савецкіх грошай і ўведзена нацыянальная валюта – беларускі рубель
жнівень 1 100 гадоў з дня нараджэння Міколы (Мікалая Міхайлавіча) Грынчыка (1923, Івацэвіцкі р-н – 1999), літаратуразнаўца, крытыка, фалькларыста, педагога, даследчыка, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
жнівень 6 120 гадоў з дня нараджэння Барыса Платонава (1903-1967), акцёра, педагога, народнага артыста БССР і СССР
жнівень 6 85 гадоў з дня нараджэння Ігара Міхайлавіча Лучанка (1938, Мар’іна Горка), кампазітара, народнага артыста Беларусі і СССР, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі і Польшчы, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1969), прэміі Усесаюзнага Ленінскага камсамола (1972), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976), Міжнароднай прэміі прафсаюзаў (2001)
жнівень 10 310 гадоў з дня нараджэння Ігнацыя Жабы (1713, Мінск – 1780 ці 1799), тэолага, педагога, рэлігійнага і грамадскага дзеяча ВКЛ
жнівень 10 145 гадоў з дня нараджэння Еўсцігнея Афінагенавіча Міровіча (Дунаева; 1878 – 1952), рэжысёра, драматурга, педагога, аднаго са стваральнікаў беларускага савецкага тэатра, народнага артыста Беларусі
жнівень 13 110 гадоў з дня нараджэння Анатоля Васільевіча Багатырова (1913, Віцебск – 2003), кампазітара, педагога, народнага артыста Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1941), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1969)
жнівень 15 955 гадоў таму (1068) адбылося паўстанне кіяўлянаў супраць князя Ізяслава, у выніку якога полацкі князь Усяслаў Брачыслававіч Чарадзей быў абраны кіеўскім князем
жнівень 16 110 гадоў з дня нараджэння Менахема Бегіна (1913, Брэст – 1992), палітычнага дзеяча Ізраіля, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру (1978)
жнівень 17 95 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Іванавіча Мацвеенкі (1928, Мінск), паэта, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Маўра (1996)
жнівень 24 105 гадоў таму (1918) у Вільні створана культурна-асветная арганізацыя “Сувязь культурна-нацыянальнага адраджэння беларускага народа”
жнівень 25 70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Аляксеевіча Арлова (1953, Полацк), пісьменніка, сцэнарыста, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1986)
жнівень 26 90 гадоў таму (1933) выйшла пастанова Савета Народных камісараў БССР “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу”, скіраваная на знішчэнне адметнасці беларускай мовы
жнівень 29 100 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Міхайлавіча Казбярука (1923, Беластоцкае ваяв.), літаратуразнаўца, крытыка, даследчыка беларускай літаратуры, беларуска-польскіх літаратурных сувязяў
жнівень 30 270 гадоў з дня нараджэння Піліпа Нерыўша Галянскага (1753-1824), тэарэтыка літаратуры, педагога, перакладчыка, грамадска-палітычнага дзеяча Рэчы Паспалітай, аўтара рэлігійных твораў
жнівень 30 95 гадоў з дня нараджэння Ірыны Уладзіміраўны Клімашэўскай (1928, Мінск), пісьменніцы, крытыка
жнівень 31 75 гадоў з дня нараджэння Васіля Аляксандравіча Шырко (1948, Уздзенскі р-н), пісьменніка, публіцыста, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя К. Каліноўскага (1998)
верасень 4 460 гадоў з часу выдання ў Брэсцкай друкарні “БІБЛІІ” (“Брэсцкая біблія”, “Радзівілаўская біблія”; 1563), помніка кнігадрукавання на Беларусі
верасень 4 130 гадоў з дня нараджэння Юзюка (Язэпа Аўгусцінавіча) Фарботкі (1893, Стаўбцоўскі р-н – 1956), заолага, паэта, літаратуразнаўца, перакладчыка
верасень 7 Дзень беларускага пісьменства і друку
верасень 8 315 гадоў таму (1708) па загаду расійскага цара Пятра І спалены Магілёў
верасень 8 85 гадоў з дня нараджэння Анатоля Сямёнавіча Грачанікава (1938, Гомельскі р-н – 1991), паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984) і прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1974)
верасень 8 50 гадоў таму (1973) перакрыта рака Вілія, створана самае вялікае Ў Беларусі штучнае водасховішча – Вілейскае
верасень 10 70 гадоў з дня нараджэння Івана Фёдаравіча Штэйнера (1953, Столінскі р-н), літаратуразнаўца, крытыка, даследчыка, выдатніка адукацыі Беларусі, лаўрэата прэміі НАН Беларусі (2007)
верасень 11 85 гадоў таму (1938) у Навагрудку, на радзіме паэта, адкрыўся Дом-музей Адама Міцкевіча
верасень 12 340 гадоў таму (1683) пад Венай адбылася пераможная бітва саюзнага войска (баварцы, саксонцы, аўстрыякі, конныя палкі Польшчы і Вялікага княства Літолўскага – разам 65 тысяч) над турэцкім войскам (200 тысяч)
верасень 14 615 гадоў таму (1408) паміж вялікім князем ВКЛ Вітаўтам і вялікім князем маскоўскім Васілём І заключана пагадненне, якое завяршыла вайну 1406-1408 гг.
верасень 15 375 гадоў таму (1648) ля вёскі Гершоны (Берасцейскі раён) быў забіты Афанасій Філіповіч, палітычна-царкоўны дзеяч, пісьменнік-публіцыст. У жніўні 1649 года кананізаваны як праваслаўны святы
верасень 16 85 гадоў з дня нараджэння Віктара Нічыпаравіча Дашука (1938, Хойніцкі р-н), кінарэжысёра, сцэнарыста, аператара, журналіста, народнага артыста Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1976), Дзяржаўнай прэміі СССР (1985)
верасень 18 110 гадоў з дня нараджэння Леаніда Паўлавіча Валчэцкага (1913, Вілейскі р-н – 1991), тэатральнага дзеяча, дырэктара Брэсцкага абласнога драматычнага тэатра імя Ленінскага камсамола Беларусі (1951 – 1974), заслужанага дзеяча культуры Беларусі
верасень 20 120 гадоў таму (1903) нарадзілася Натальля Арсеньнева, паэтэса, дзеяч эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША
верасень 24 30 гадоў таму (1993) падпісана пагадненне аб вывадзе з Беларусі расійскіх войскаў
верасень 20 80 гадоў з дня нараджэння Ніны Іосіфаўны Мацяш (1943, Бярозаўскі р-н – 2008), пісьменніцы, перакладчыцы, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1984)
верасень 21 105 гадоў з дня нараджэння Фёдара Міхайлавіча Янкоўскага (1918, Глускі р-н – 1989), мовазнаўца, пісьменніка, фалькларыста, заснавальніка беларускай фразеалогіі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
верасень 24 145 гадоў з дня нараджэння Юзафа Эдварда Пузыны (1878, Камянецкі р-н – 1949), гісторыка, пісьменніка
верасень 24 130 гадоў з дня нараджэння Паўліны Вікенцьеўны Мядзёлкі (1893, Мядзельскі р-н – 1974), заслужанага дзеяча культуры Беларусі
верасень 24 65 гадоў з дня нараджэння Сяргея Мікалаевіча Чыгрына (1958, Слонімскі р-н), краязнаўца, паэта, журналіста, перакладчыка
верасень 28 315 гадоў таму (1708) па загаду расійскага цара Пятра І расійскае войска спаліла Віцебскі замак і пасад
верасень 25 110 гадоў з дня нараджэння Сяргея Іванавіча Грахоўскага (1913 – 2002), пісьменніка, перакладчыка, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1983), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1992)
верасень 26 90 гадоў з дня нараджэння Паўлы Пятроўны Украінец (1933, Столінскі р-н), гісторыка, палітолага, сацыёлага, выдатніка адукацыі Беларусі, лаўрэата прэміі імя У.І. Пічэты БДУ (2009)
верасень 26 70 гадоў з дня нараджэння Любові Мікалаеўны Красеўскай (1953, Расія), беларускай рускамоўнай паэтэсы
верасень 27 490 гадоў з дня нараджэння Стафана (Стэфана) Баторыя (1533 – 1586), дзяржаўнага дзеяча, палкаводца, князя трансільванскага, вялікага князя ВКЛ і караля Польскага
верасень 29 200 гадоў з дня нараджэння Уладзіслава Сыракомлі (Людвіка Францішка Уладзіслава Кандратовіча; 1823, Любаньскі р-н – 1862), польскага і беларускага паэта, перакладчыка, крытыка, краязнаўца, публіцыста
кастрычнік 2 610 гадоў таму (1413) заключана Гарадзельская унія Вялікага княства Літоўскага з Каралеўствам Польскім, якая надала беларуска-літоўскай шляхце палітычныя правы
кастрычнік 5 565 гадоў з дня нараджэння Казіміра (Святога Казіміра; 1458 – 1484), дзяржаўнага і рэлігійнага дзеяча ВКЛ, беларускага каталіцкага святога
кастрычнік 6 85 гадоў з дня нараджэння Мікалая Васільевіча Кузняцова (1938), вучонага-гісторыка, даследчыка пытанняў гісторыі і паліталогіі Беларусі, паэта-лірыка
кастрычнік 7 235 гадоў з дня нараджэння Івана Іванавіча Насовіча (1788, Чавускі р-н – 1877), мовазнаўца-лексікографа, фалькларыста, этнографа, складальніка першага гістарычнага слоўніка беларускай мовы
кастрычнік 7 85 гадоў з дня нараджэння Валянціна Блакіта (Валянціна Уладзіміравіча Болтача; 1938, Шчучынскі р-н – 2007), пісьменніка, галоўнага рэдактара часопіса “Вожык” (1987 – 2000)
кастрычнік 10 85 гадоў таму (1938) растраляны Адам Бабарэка, пісьменнік
кастрычнік 11 110 гадоў з дня нараджэння Эдзі Агняцвет (Эдзі Сямёнаўны Каган; 1913, Мінск – 2000), паэтэсы, кавалера ордэна “Знак Пашаны”
кастрычнік 11 105 гадоў таму (1918) уступіла ў дзянне часовая Канстытуцыя Беларускай Народнай Рэспублікі, якую прыняў Народны Сакратарыят Беларусі
кастрычнік 11 45 гадоў таму (1978) на базе філіяла Літаратурнага музея Янкі Купалы створаны Купалаўскі мемарыяльны запаведнік “Ляўкі”
кастрычнік 12 625 гадоў таму (1398) на востраве Салін (на Нёмане) падпісана мірная дамова аб дапамозе паміж Вялікім княствам Літоўскім і Тэўтонскім ордэнам
кастрычнік 12 390 гадоў таму (1633) у Полацку адбыўся узброены мяцеж гараджанаў супраць уніяцкага арцыбіскупа Сялявы
кастрычнік 13 135 гадоў з дня нараджэння Язэпа Нарцызавіча Драздовіча (1888, Глыбокскі р-н – 1954), мастака, скульптара, этнографа, фалькларыста, археолага, пісьменніка, аднаго з заснавальнікаў нацыянальнага гістарычнага жывапісу
кастрычнік 15 190 гадоў таму (1833) у Фларэнцыі памёр Міхал Клеафас Агінскі, дзяржаўны дзеяч
кастрычнік 18 130 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра І. Уладамірскага (Малейка) (1893-1971), акцёра, народнага артыста БССР і СССР
кастрычнік 19 35 гадоў таму (1988) у Мінску утвораны рэспубліканскае грамадскае гісторыка-асветнае таварыства памяці ахвяр сталінізму “Мартыралог Беларусі” і аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту “Адраджэнне”
кастрычнік 20 290 гадоў з дня нараджэння Адама Тадэвуша Станіслава Нарушэвіча (1733, Пінскі р-н – 1796), гісторыка, паэта, асветніка, перакладчыка, рэлігійнага дзеяча
кастрычнік 22 105 гадоў з дня нараджэння Алеся (Аляксандра Цімафеевіча) Бажко (1918, Карэліцкі р-н – 2009), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі
кастрычнік 23 200 гадоў з дня нараджэння Адама Плуга (Антоні Антонавіча Пяткевіча; 1823, Слуцкі р-н – 1903), польскага і беларускага пісьменніка, публіцыста
кастрычнік 24 280 гадоў з дня нараджэння Рафала Юзафа Чарвякоўскага (1743, Піншчына – 1816), вучонага-медыка, асветніка
кастрычнік 25 90 гадоў з дня нараджэння Нінэль Іванаўны Шчаснай (1933, Полацк - 2013), мастака, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
кастрычнік 27 365 гадоў таму (1658) адбылася бітва пад Чавусамі 14-тысячнага войска казацкага палкоўніка Нячая, які перайшоў на бок караля Рэчы Паспалітай з маскоўскім войскам
кастрычнік 28 245гадоў з дня нараджэння Якуба Фалькоўскага (свец. Шымана Тадэвуша; 1778 – 1836), літаратуразнаўца, тэолага, педагога
лістапад 8 140 гадоў з дня нараджэння Вацлава Юстынавіча Ластоўскага (1883, Глыбокскі р-н – 1938), вучонага-гісторыка, філолага, этнографа, пісьменніка, публіцыста, літаратуразнаўца, акадэміка НАН Беларусі, члена-карэспандэнта Украінскай акадэміі грамадазнаўства ў Празе, грамадска-палітычнага дзеяча
лістапад 8 165 гадоў з дня нараджэння Тадэвуша Урублеўскага (1858), адваката, публіцыста, грамадскага дзеяча
лістапад 8 120 гадоў з дня нараджэння Міхася Явара (Міхаіла Андрэевіча Карася; 1903 – 1933), паэта, удзельніка нацыянальна- вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі
лістапад 8 85 гадоў з дня нараджэння Івана Іванавіча Сачанкі (1938, Хойнікаўскі р-н), вучонага-гісторыка, журналіста, даследчыка публіцыстыкі беларускіх пісьменнікаў, лаўрэата прэміі Саюза журналістаў СССР (1980)
лістапад 11 460 гадоў з дня нараджэння Марціна Сміглецкага (1563 – 1618), тэолага, філосафа, пісьменніка-палеміста, аўтара трактата “Логіка” (1618), які да сярэдзіны ХІХ ст. лічыўся лепшым падручнікам у Заходняй Еўропе
лістапад 11 350 гадоў таму адбылася пераможная бітва 40-тысячнага войска Рэчы Паспалітай на чале з Янам Сабескім пад Хоцінам над 80-тысячным турэцкім войскам. У выніку была спынена турэцкая экспансія на Украіну
лістапад 11 120 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Ільінскага (1903-1967), акцёра, народнага артыста БССР і СССР
лістапад 12 200 гадоў з дня нараджэння Паўла Міхайлавіча Шпілеўскага (1823, Бабруйскі р-н – 1861), беларускага і расійскага этнографа, фалькларыста, пісьменніка, публіцыста, тэатральнага крытыка, драматурга
лістапад 12 155 гадоў з дня нараджэння Ганны Баляславаўны Місуна (1868, Чашнікаўскі р-н – 1922), вучонага-геолага, першай жанчыны- геолага Беларусі і Расіі, якая праводзіла палявыя геалагічныя даследаванні
лістапад 13 30 гадоў таму (1993) Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў Закон “Аб ахове нацыянальна-культурнай спадчыны” (на ўлік узяты 16,3 тысячы помнікаў гісторыі і культуры
лістапад 15 85 гадоў з дня нараджэння Віктара Сцяфанавіча Цітова (1938, Крычаўскі р-н), этнографа, фалькларыста, гісторыка культуры, педагога
лістапад 17 195 гадоў з дня нараджэння Эмерыка Карлавіча Чапскага (Гутэн-Чапскага; 1828, Дзяржынскі р-н – 1896 ці 1897), дзяржаўнага дзеяча, калекцыянера, нумізмата
лістапад 18 140 гадоў з дня нараджэння Язэпа (Іосіфа) Юр’евіча Лёсіка (1883, Стаўбцоўскі р-н – 1940), мовазнаўца, пісьменніка, педагога, акадэміка НАН Беларусі, грамадска-палітычнага дзеяча
лістапад 19 115 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Трыфанавіча Іаўчука (1908, Кобрынскі р-н – 1990), вучонага ў галіне філасофіі, партыйнага дзеяча Беларусі, члена-карэспандэнта АН СССР, замежнага члена Балгарскай АН
лістапад 20 75 гадоў з дня нараджэння Яўгеніі Іосіфаўны Янішчыц (1948, Пінскі р-н – 1988), паэтэсы, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1986)
лістапад 20 70 гадоў з дня нараджэння Міхася (Міхаіла Аляксеевіча) Шаховіча (1953, Беластоцкае ваяв. – 2000), беларускага і польскага журналіста, паэта, фалькларыста, выдаўца
лістапад 21 655 гадоў таму у бітве на рацэ Тросна войска Вялікага княства Літоўскага на чале з вялікім князем Альгердам пад час паходу на Маскву перамагло войска Маскоўскага княства
лістапад 21 115 гадоў з дня нараджэння Нінэль Ткачэнкі, спявачкі, народнай артысткі СССР
лістапад 22 250 гадоў таму (1773) створана Беларуская рымска-каталіцкая епархія з цэнтрам у Магілёве
лістапад 23 100 гадоў з часу ўтварэння першага літаратурнага аб’яднання пісьменніцкай моладзі БССР “Маладняк” (1923 – 1928)
лістапад 24 110 гадоў з дня нараджэння Вісарыёна Сцяпанавіча Гарбука (1913, Полацкі р-н – 1986), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі
лістапад 26 105 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Міхайлавіча Шахаўца (1918, Барысаўскі р-н – 1991), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі
лістапад 27 120 гадоў з дня нараджэння Піліпа Сямёнавіча Пестрака (1903, Івацэвіцкі р-н – 1978), пісьменніка, дзеяча нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1964)
лістапад 29 85 гадоў таму ў Мінску (?) расстраляны Браніслаў Тарашкевіч, грамадска-палітычны і асветны дзеяч, мовазнавец, публіцыст, перакладчык, літаратуразнавец
лістапад 30 235 гадоў з дня нараджэння Казіміра Андрэевіча Буйніцкага (1788 – 1878), пісьменніка, публіцыста, краязнаўца
снежань 1 405 гадоў таму паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай заключана Дэвулінскае (вёска ля Сергіеў Пасада) перамір’е, па якому да ВКЛ бвли далучаны смаленскія (за выключэннем Вязьмы), чарнігаўскія, ноўгарад-северскія землі з 29 гарадами, в тым ліку Смаленск
снежань 4 120 гадоў з дня нараджэння Лазара Іосіфавіча Лагіна (Гінзбурга; 1903, Віцебск – 1979), расійскага пісьменніка
снежань 4 80 гадоў з дня нараджэння Казіміра Вікенцьевіча Камейшы (1943, Стаўбцоўскі р-н), пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1989)
снежань 9 105 гадоў таму (1918) Рада і Урад Беларускай Народнай Рэспублікі напярэдадні эміграцыі ў Вільню заклікалі беларускі народ да супраціўлення ўладзе бальшавікоў
снежань 10 105 гадоў таму (1918) войскі Савецкай Расіі ўвайшлі ў пакінуты немцамі Мінск
снежань 12 105 гадоў з дня нараджэння Кастуся (Канстанціна Ціханавіча) Кірэенкі (1918, Слаўгарадскі р-н – 1988), пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1972), Літаратурнай прэміі імя Я. Купалы (1964)
снежань 15 210 гадоў з дня нараджэння Людвіка Адама Дзям’янавіча Юцэвіча (1813 – 1846), літоўскага і беларускага этнографа, фалькларыста, гісторыка
снежань 17 Дзень беларускага кіно
снежань 17 140 гадоў з дня нараджэння Яўгена Іванавіча Барычэўскага (1883, Мінск – 1934), літаратуразнаўца, педагога, перакладчыка, аднаго з першых бібліёграфаў у беларускім літаратуразнаўстве
снежань 17 125 гадоў з дня нараджэння Мікалая Іванавіча Аляксеева (1898 – 1985), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі
снежань 18 50 гадоў таму (1973) Пётр Клімук (1942) стаў першым беларусам, што паляцеў у космас (пазней здзейсніў яшчэ два палёты)
снежань 19 120 гадоў з дня нараджэння Тамары Рыгораўны (Георгіеўны) Цулукідзэ (1903 – 1991), пісьменніцы, крытыка, перакладчыка, актрысы, заслужанай артысткі Грузінскай ССР, кавалера ордэна “Знак Пашаны”
снежань 23 70 гадоў з дня нараджэння Валерыя Фёдаравіча Грышкаўца (1953, Пінск), беларускага і расійскага паэта, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя У.А. Калесніка (2007)
снежань 24 225 гадоў з дня нараджэння Адама Бярнарда Міцкевіча (1798, Баранавіцкі р-н ці Навагрудчына – 1855), паэта, грамадскага дзеяча, публіцыста, асветніка, філамата, ураджэнца Навагрудскага краю
снежань 24 110 гадоў з дня нараджэння Аляксея Мікалаевіча Кулакоўскага (1913, Салігорскі р-н – 1986), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986)
снежань 25 25 гадоў таму (1998) адбыўся першы перапіс насельніцтва незалежнай Беларусі – 10 045 200 чалавек, з іх 8 159 100 беларусаў. Беларускую мову роднай назвалі 73,7% жыхароў краіны
снежань 26 230 гадоў з дня нараджэння Евы Сігізмундаўны Фялінскай (1793, Клецкі р-н – 1859), удзельніцы нацыянальна-вызваленчага руху на Беларусі, пісьменніцы, мемуарысткі
снежань 26 130 гадоў з дня нараджэння Яўгена Цікоцкага (1893-1970), кампазітара, народнага артыста БССР і СССР
снежань 27 390 гадоў з дня смерці Мялеція Сматрыцкага (1577-1633), архіепіскапа Полацкага і Віцебскага, царкоўнага і грамадска-палітычнага дзеяча, беларускага і украінскага пісьменніка-палеміста. У 17-18 стагоддзях “Граматыка славянская” М. Сматрыцкага (1619) была галоўным падручнікам ва ўсіх навучальных установах
снежань 27 100 гадоў з дня нараджэння Анатоля Сцяпанавіча Вялюгіна (1923, Сенненскі р-н – 1994), паэта, кінадраматурга, перакладчыка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Купалы (1964), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1968)
снежань 28 435 гадоў таму (1588) Гародня, згодна з пастановай Кракаўскага сейма, стала цэнтрам каралеўскай эканоміі (і заставалася ім да 1795 г.)