Белорусы Москвы
Белорусы Москвы
Для кого этот сайт?
Для нас, белорусов, находящихся в Москве.
Марцинкевич Камила - Марцiнкевiч Камiла
Главная > Музыка и песни > Марцинкевич Камила - Марцiнкевiч Камiла

Марцiнкевiч Камiла (Марцинкевич Камила)

(1837 – пасля 1885) – дачка вядомага драматурга Вiнцэнта Дунiна-Марцiнкевiча. Нарадзiлася ў Мiнску, музычню адукацыю атрымала пад кiраўнiцтвам Д.Стэфановiча. З дзяцiнства Камiла вылучалася музычнымi здольнасцямi i вельмi рана пачала выступаць як пiянiстка. Яе гастролi на радзiме i за мяжой выклiкалi ўсхваляваныя водгукi публiкi. У маладым узросце пачала Камiла i кампазiтарскую дзейнасць. Яе фартэпiянныя творы (у асноўным танцавальныя п’есы) хутка набылi папулярнасць i выконвалiся ў хатнiх i публiчных кацэртах. Паспяхова працавала ў Мiнску як выкладчык музыкi. За актыўны ўдзел у рэвалюцыйным руху была саслана ў Пермскую губернiю, адкуль вярнулася на радзiму толькi ў 1880-я гады.