Белорусы Москвы: BelMos.ru
Новость проекта от 26.05.2018
Адрес в Интернет: http://www.belmos.ru/news.php?id=306 


Фестываль славянскіх культур «СЛАВный день"

Цэнтр славянскіх культур правёў Фестываль славянскіх культур «СЛАВный день», прымеркаваны да Дня славянскага пісьменства і культуры.

У Бібліятэцы замежнай літаратуры імя М.І.Рудоміна адбыліся сустрэчы з расійскімі і замежнымі пісьменнікамі, прагучалі літаратуразнаўчыя і культуралагічныя лекцыі, урокі па славянскіх мовах, прэзентацыя турыстычных маршрутаў, квэсты, віктарыны, кінапаказы. Кожная імпрэза выклікала глыбокае абмеркаванне зацікаўленых слухачоў. Тым часам ва ўнутраным двары бібліятэкі наведвальнікі вучыліся майстэрству шматлікіх славянскіх народных промыслаў, слухалі выступленні славянскіх фальклорных калектываў і конкурсные чытанні вершаў на славянскіх мовах.

Культура Беларусі была прадстаўлена выставай малюнкаў «Я адкрываю Беларусь», канцэртам «Знаёмства з беларускімі цымбаламі», выкананнем беларускіх каляндарных абрадавых песень і беларускіх вершаў, кінапаказам карціны «Белыя росы. Вяртанне» і сустрэчай з выканаўцам галоўнай ролі Сяргеем Жбанковым.

У конкурсе чытальнікаў “Славянскія рыфмы” пераможцам конкурсная камісія прызнала Наталлю Кабакову з вершам Георгія Джагарава “България». Івану Саўценкаву з вершам Пятруся Броўкі “Прыгожая вуліца” дасталася другое месца. Па-за конкурсам Раман Чырвонцаў (радца конкурснай камісіі) пазнаёміў слухачоў з вершам Пятруся Броўкі “Зямля Беларусі”.




Распечатано с сайта "Белорусы Москвы": BelMos.ru