Белорусы Москвы: BelMos.ru
Новость проекта от 25.12.2017
Адрес в Интернет: https://www.belmos.ru/news.php?id=304 


Ала Анатольеўна Тужылкіна

23 снежня 2017 года адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя Нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусы Масквы”. Дэлегаты канферэнцыі абмеркавалі вынікі двух гадоў работы Рады аўтаноміі. Старшынёй Нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Масквы" абрана Ала Анатольеўна Тужылкіна, начальнік аддзела Дэпартамента навукі, прамысловай палітыкі і прадпрымальніцтва горада Масквы.

Ала Анатольеўна добра вядомая маскоўцам: яна адна з ініцыятараў стварэння Нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Масквы", Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусаў Расіі, Маскоўскага жаночага клуба “Беларусачка”. Тужылкіна А.А. была ў складзе Кансультатыўнага Савета па справах нацыянальна-культурных аўтаномій пры Міністэрстве рэгіянальнага развіцця Расійскай Федэрацыі, у 2004 - 2015 гадах – у складзе Прэзідыума Савета па справах нацыянальнасцяў пры ўрадзе Масквы.

За работу па захаванні міжнацыянальнага міру і згоды ўзнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства рэгіянальнага развіцця Расійскай Федэрацыі; за значны ўклад у развіццё міжнацыянальных адносін – Памятным знакам "За ўмацаванне міжнацыянальнай адзінства» Дзяржаўнай бюджэтнай установы Маскоўскі дом нацыянальнасцяў, за значны ўклад у этнакультурнае развіццё і ўмацаванне адзінства народаў Расіі – Залатым медалём Асамблеі народаў Расіі.

За актыўную дзейнасць па захаванні, прапагандзе і развіццю беларускай культуры, актыўную працу па развіцці інтэграцыйных сувязей Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі мае Удзячнасць Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Расійскай Федэрацыі, ўзнагароджана Ганаровай граматай Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.




Распечатано с сайта "Белорусы Москвы": BelMos.ru