Белорусы Москвы: BelMos.ru
Новость проекта от 18.09.2015
Адрес в Интернет: https://www.belmos.ru/news.php?id=273 


І. Капчынская і ансамбль “Кірмаш”

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка узнагародзіў мастацкага кіраўніка Беларускага фальклорна-этнаграфічнага ансамбля ”Кірмаш“ (г. Масква) Капчынскую Ірыну Германаўну медалём Францыска Скарыны за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне культурных сувязей паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй.

Сябра Нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусы Масквы” Ірына Капчынская ў 1994 годзе стварыла ансамбль «Сяброукi», з 1997 г. –Беларускі фальклорна-этнаграфічны ансамбль «Кiрмаш». Ад моманту свайго першага выступу былў вызначаны галоўны напрамак: адраджэнне і рэканструкцыя культурнай спадчыны беларускага народа ў форме самадзейнай творчасці па этнаграфічным матэрыялам 19-20 ст.cт.

Удзельнікаў ансамбля аб'ядноўвае ідэя захавання матэрыяльнай і нематэрыяльнай беларускай культуры, рэканструкцыя этнаграфічнай, музычнай спадчыны рэгіёнаў Беларусі канца XIX – пачатаку XX стагоддзяў. Усіх іх вылучае музычныя густ і чуццё, у беларускіх песнях яны адчулі прыгажосць і душу народа. Гэта – Т. Міхайлава, Г. Іванова, М. Кажухава, Л. Собалева, О. Рыжоніна, О. Зелянова, Л. Карнюхіна, А. Нікончык, С. Нікончык, Е. Суглобава, Л. Масленнікава, Н. Крукава, Е. Крамарэнка. На працягу многіх гадоў Таццяна Грэкава (з 1995г.) і Вольга Яцкава (з 1997г.) дапамагалі мастацкаму кіраўніку ансамбля адраджаць з нябыту гукі народных песень, ажыццяўляючы музычную расшыфроўку. Сёння эстафету прынялі Ірэна Бетанава, Ніна Селіверстава, Людміла Сапелкіна, Таццяна Елісеева, Кацярына і Ляля Нарыжных, Ірына Лявоцкая і Каця Грэкава. У рамках дзейнасці ансамбля з 1993г. І.Г. Капчынская самастойна рэалізуе этнапраект па стварэнні калекцыі традыцыйнага беларускага касцюма як відэашэраг народнага адзення рэгіёнаў Беларусі – копій музейных экспанатаў рэгіянальных этнаграфічных музеяў Беларусі і фотаматэрыялаў М. Раманюка «Беларускае адзенне». Выкананыя ёю беларускія строі выкарыстоўваюцца для выступаў ансамбля "Kiрмаш".

Ансамбль пад кіраўніцтвам І.Г. Капчынскай ажыццявіў больш за 200 выступаў, у яго рэпертуары каля 400 песень, які ўключае як расшыфраваныя этнаграфічныя запісы беларускіх песень, так і песні народаў былога Савецкага Саюза і краін Еўропы. Асаблівае месца займаюць у рэпертуары 16 праграм беларускіх каляндарных святаў. Праграмы дэманстраваліся на фальклорных святах у Маскве, Бранску, падмаскоўных гарадах, на фестывалях Беларусі, Польшчы, Італіі, Аўстрыі. Ансамбль мае больш за 100 дыпломаў і падзяк.




Распечатано с сайта "Белорусы Москвы": BelMos.ru