Белорусы Москвы: BelMos.ru
Новость проекта от 05.09.2015
Адрес в Интернет: https://www.belmos.ru/news.php?id=272 


Беларусь-Расія: агульны погляд у будучыню

2 верасня 2015 у Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі адбыўся круглы стол «Беларусь-Расія: агульны погляд у будучыню».

Арганізатарамі выступілі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Саюз пісьменнікаў Беларусі, РВУ "Выдавецкі дом "Звязда", Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі, Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.

У інфармацыйным лісце Круглага стала былі заяўлены для абмеркавання наступныя пытанні:

1. Вопыт і перспектывы расійска-беларускага літаратурнага супрацоўніцтва

- расійска-беларускія літаратурныя сувязі: азіраючыся на мінулае, зазіраючы ў будучыню;

- роля міжнацыянальнага супрацоўніцтва ў узбагачэнні нацыянальнай літаратуры. Пераклад і класічная літаратурная спадчына;

< - літаратура без межаў: праблемы на шляху да чытача суседняй дзяржавы.

2. Сучасная літаратура ў дыялогу з класікай

- інфармацыйнае грамадства ХХІ стагоддзя: агульначалавечыя каштоўнасці і сучасны літаратурны герой у творах беларускіх і расійскіх пісьменнікаў;

- у пошуках літаратурнага шэдэўра: што чытаецца, што застанецца?

3. Інфармацыйная прастора Беларусі і Расіі

- СМІ як сродак пашырэння літаратурных узаемасувязяў: вопыт, праблемы, магчымасці;

- літаратурна-мастацкая перыёдыка: пошук чытача, практыка садружнасці;

- сучасная кніжная культура ў сягменце рынку інтэлектуальных прадуктаў.

У дыскусіі прынялі ўдзел міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч; Пасол Рэспублікі Беларусь у РФ Ігар Петрышэнка; галоўны рэдактар «Расійскай газеты» Уладзіслаў Фронін; першы намеснік старшыні рады ФНКА Беларусаў Расіі, член Саюзаў пісьменнікаў Беларусі і пісьменнікаў Расіі Валерый Казакоў; член прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі Іван Саверчанка; дырэктар-галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Аляксандр Карлюкевіч; член Саюзаў пісьменнікаў Беларусі і пісьменнікаў Расіі Аляксандр Кажадуб; сябра рады ФНКА Беларусаў Расіі, член праўлення Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Іван Сабіла; ст. навуковы супрацоўнік Інстытута сусветнай літаратуры РАН, член Саюзаў пісьменнікаў Беларусі і пісьменнікаў Расіі Любоў Турбіна, мастацкі кіраўнік Міжнароднага фестывалю славянскай паэзіі “Поющие письмена”, член Саюза пісьменнікаў Расіі Сяргей Главюк і іншыя асобы.

Л.С. Ананіч задала сардэчны тон "сходу сяброў і аднадумцаў", распавяла пра рэалізацыю дзяржаўнай праграмы «Беларусы ў Свеце» і перадала ФНКА Беларусаў Расіі сертыфікат на будучы камплект кніг беларускіх выдаўцоў.

І.В. Петрышэнка выказаў надзею, што нашым народам удасца дружна і ўзгоднена знайсці годныя адказы на пастаўленыя ў інфармацыйным лісце пытанні і, як і раней, вызнаваць сапраўдныя духоўныя каштоўнасці.

А.М. Карлюкевіч падкрэсліў значнасць для ўсіх прысутных выказвання спадара Пасла пра "сакральнасць нанесенага на паперу слова", і прадставіў прысутным два першыя беларуска-расійскія тамы Выдавецтва дома "Звязда" творчага праекта са знамянальным назвай - «Сугучча сэрцаў», мэта якога – узаемна знаёміць раз'яднаныя распадам Саюза нацыянальныя літаратуры.

Г.В. Прахін, што прыехаў на Круглы стол з адкрыцця Маскоўскага кніжнага кірмашу, зазначыў, як не стае Маскве месца, дзе можна было б купіць толькі што выданныя кнігі беларускіх аўтараў, і прапанаваў з гэтай мэтай вылучыць беларускі раздзел у маскоўскай краме "Библиоглобус".

В.А. Флёраў паскардзіўся на тое, што некаторы час таму нашы СМІ раздзімалі любыя, нават самыя дробныя разлады паміж нашымі краінамі.

С.Н. Главюк даў высокую ацэнку ўдзелу беларускіх паэтаў (ў 2014 годзе Алесь Разанаў, у 2015 - Валерыя Кустава) у Міжнародным фестывалі славянскай паэзіі "Спяваючыя пісьмёны", прадставіў сваё know how 2002 года: выданне паралельна на мове арыгіналу і ў перакладзе на рускую мову "Анталогіі беларускай паэзіі ", падрыхтаванай прысутнымі Алесем Кажадубам і Любоўю Турбіной, і ўручыў сямісот старонкавы том Анталогіі міністру інфармацыі РБ Ліліі Ананіч.

І.І. Сабіла нагадаў прысутным пра прыняты некалькі гадоў таму Саюзам пісьменнікаў Расіі і Беларусі і Міжнародным Літаратурным Фондам прыярытэтны праект – выдаць 50 тамоў лепшых рускіх, а таксама 50 тамоў самых значных беларускіх пісьменнікаў, наблізіць практычнае ўвасабленне якога перашкаджае немагчымасць адшукаць неабходныя грошы.

Важныя практычныя прапановы прагучалі ў выступе Л.М. Турбіной: вярнуць у праграму Літаратурнага інстытута спецкурс па беларускай літаратуры, а таксама пачаць ў гэтай галаўной установе падрыхтоўку перакладчыкаў мастацкай літаратуры з беларускай мовы. Гэтыя прапановы былі горача падтрыманы В.М. Казаковым, таксама выпускніком Літаратурнага інстытута.

Натуральна, што на ўсе намечаныя тэмы часу не хапіла, яны патрабуюць далейшага абмеркавання і напружанай працы для рэалізацыі прынятых на пасяджэнні Круглага стала рашэнняў.

ромром




Распечатано с сайта "Белорусы Москвы": BelMos.ru