Белорусы Москвы: BelMos.ru
Новость проекта от 13.08.2015
Адрес в Интернет: https://www.belmos.ru/news.php?id=269 


Інфармацыйны партал Беларусаў Расіі

Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія Беларусаў Расіі (ФНКА Беларусаў Расіі) створана 24 красавіка 1999 года. Аб’ядноўвае трыццаць рэгіянальных і мясцовых нацыянальна-культурных аўтаномій з розных куткоў Расійскай Федэрацыі.

Сёння ў Расіі дзейнічае больш за 70 грамадскіх арганізацый беларусаў. Гэта зямляцтвы, культурна-асветніцкія грамадствы і суполкі, культурныя цэнтры, нацыянальна-культурныя аб'яднанні.

Адпаведна з федэральным законам у Расіі створаны і працуюць 12 рэгіянальных нацыянальна-культурных аўтаномій. Найбольш актыўна працуюць аўтаноміі беларусаў у Москве, Санкт-Пецярбургу, Екацярынбургу, Новасібірску, Іркуцку, Цюмені, Сургуце, Маскоўскай вобласці, Рэспубліцы Комі.

Галоўная мэта грамадскіх арганізацый беларусаў – садзейнічанне захаванню і развіццю беларускай мовы, традыцый, нацыянальнай культуры беларускага народа, вывучэнне і распаўсюджванне ведаў пра гісторыю, культуру, мову, народныя традыцыі, звычаі, побыт ды іншыя элементы беларускага нацыянальнага ўкладу жыцця, захаванне нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці беларусаў.

Старшынёй Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусаў Расіі ў 2015 годзе абраны Сяргей Львовіч Кандыбовіч – доктар псіхалагічных навук, прафесар; вядомы навуковец у галіне псіхалогіі, ваеннай псіхалогіі, сацыяльнай псіхалогіі, педагогікі, ваеннай справы.

Партал ФНКА Беларусаў Расіі belros.org дае інфармацыю пра жыццё і дзейнасць самой ФНКА і іншых расійскіх грамадскіх арганізацый беларусаў, стужкі актуальных беларускіх навін ад БЕЛТА і Яндэкса, адказвае на пытанні карыстальнікаў партала. Выклікае цікавасць раздзел “Рэкамендуем” – узоры беларускіх кніг, музыкі, жывапісу, кінафільмаў…, а таксама раздзел пра вядомых беларусаў.

Зазірніце на belros.org

ромром




Распечатано с сайта "Белорусы Москвы": BelMos.ru