Белорусы Москвы: BelMos.ru
Новость проекта от 12/08/2015
Адрес в Интернет: https://www.belmos.ru/news.php?id=268 


Беларусы ў космасе

Алег Навіцкі нарадзіўся 12 кастрычніка 1971 года ў горадзе Чэрвені Мінскай вобласці. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1988 годзе паступіў у Барысаглебскае ВВАВЛ імя В.П. Чкалава. У 1994 годзе выпушчаны з вучэльні з кваліфікацыяй «лётчык-інжынер». На працягу 10 гадоў праходзіў службу ў Паўночнакаўказкай ваеннай акрузе, агульны налёт склаў больш за 600 гадзін. У 2004-2006 гадах вучыўся ў Ваенна-паветранай акадэміі імя Ю.А. Гагарына. Аб наборы ў касманаўты даведаўся, калі сканчаў акадэмію. У кастрычніку 2006 года Алег Навіцкі быў залічаны на пасаду кандыдата ў касманаўты, а 9 чэрвеня 2009 г. яму была прысвоена кваліфікацыя касманаўта-выпрабавальніка.

Алег Віктаравіч быў камандзірам экіпажа 33-й экспедыцыі на МКС, разам з ім 23 кастрычніка 2012 г. планету пакінулі касманаўт Роскосмаса Яўген Тарэлкін і астранаўт NASA Кевін Форд. Экіпаж правёў у бязважкасці 144 дні і вярнуўся на Зямлю 16 сакавіка 2013 года.

У 50/51 склад экіпажа ўвойдуць Алег Навіцкі, амерыканка Пэгі Ўітсан (Peggy Whitson) і француз Тама Пяскэ (Thomas Pesquet). Яны адправяцца на арбітальную станцыю 15 лістапада 2016 года на касмічным апараце «Саюз».

Пэгі Ўітсан здзейсніла два палёту на борце МКС. У красавіку 2008 года, падчас другога палёту, яна стала камандзірам экспедыцыі МКС-16. За час двух працяглых касмічных палётаў яна правяла 377 дзён у космасе, усталяваўшы рэкорд працягласці палёту для жанчын. Акрамя таго, яна здзейсніла шэсць выхадаў у адкрыты космас агульнай працягласцю 39 гадзін 46 хвілін.

Тама Пяскэ з'яўляецца самым маладым астранаўтам ЕКА, вопыту касмічных палётаў не мае. 20 траўня 2009 года быў адабраны з 8413 кандыдатаў у атрад астранаўтаў ЕКА. У 2010 годзе праходзіў трэніровачную сесію ў Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А. Гагарына. У 2014 годзе быў прызначаны бортінжынерам дублюючага экіпажа Саюз ТМА-18м.

Касманаўты правядуць на станцыі 164 дні. 30 сакавіка 2017 года да іх далучыцца яшчэ адна тройка з 51/52 складу МКС. Гэта будуць расейцы Аляксандр Місуркін і Мікалай Ціханаў, а таксама прадстаўнік ЗША Марк Томас Вандзэ. Зноў на Зямлю Алег Навіцкі і яго калегі вернуцца толькі 28 красавіка 2017 года.

Алег Навіцкі не забывае аб сваім беларускім паходжанні, падчас першага палёту на МКС нават браў з сабой беларускі сцяг. Яго калега канадскі астранаўт Крыс Хэтфілд змог атрымаць з МКС выразны фотаздымак «роднага горада Алега Навіцкага» – Мінска.

Алег Віктаравіч высока ацэньвае ўзровень беларускага прыборабудавання – беларускія напрацоўкі ідуць і ў расійскую касмічную галіну. Лічыць перспектыўнымі працы па стварэнні і запуску беларускага касмічнага апарата, удзел беларусаў у сумесных праграмах, падрыхтоўцы касманаўтаў.

ромром




Распечатано с сайта "Белорусы Москвы": BelMos.ru