Белорусы Москвы: BelMos.ru
Новость проекта от 19.03.2013
Адрес в Интернет: https://www.belmos.ru/news.php?id=194 


МоваЦіКава

Папулярныя курсы беларускай мовы "МоваЦіКава" са звыклага Старбакса на Кузнецкім мосце на адзін дзень, панядзелак 25 сакавика, пераносяцца ў іншае месца –клуб Zavtra:

 

(метро Сухаревская, ул. Сретенка, 26/1)

 

У межах курсаў адбудзецца прагляд мультфільма "Неверагодны містэр Фокс", агучаннага на беларускую мову суполкай КінаКонг. Таксама паглядзім і некалькі іншых цікавых відэа.

 

У гэты дзень мы апынемся ў сапраўдным беларускім кінатэатры.

 

Пачатак а 20.00, працяг да 22.15. Уваход вольны.

 

Поўная прыгодаў гісторыя хітрага ліса і ягонай сям’і, што трапілі ў небяспеку. Злосныя фермеры палююць на іх, але ўсё будзе добра, бо яны адна сям’я! Вытанчаны гумар, цудоўная анімацыя, захапляльны сцэнар і выдатная музыка – усё гэта «Неверагодны містэр Фокс».

 

сустрэча ў ВК: http://vk.com/movacikava_movie

 

суполка МоваЦіКава ў ВК: http://vk.com/movacikava

 




Распечатано с сайта "Белорусы Москвы": BelMos.ru