|
|
Для кого этот сайт?
Для нас, белорусов, находящихся в Москве.
|
|
|
|
|
1200 гадоў з дня нараджэння Мяфодзія (815-885), славянскага асветніка, прапаведніка хрысціянства, які разам з братам Кірылам стварыў славянскую азбуку
|
1130 гадоў таму (885) адбыўся паход кіеўскага князя Алега на землі радзімічаў, што жылі ў басейне ракі Сож
|
1035 гадоў таму (980) – першыя летапісныя звесткі пра горад Тураў і першую самастойную дзяржаву на тэрыторыі Беларусі - Тураўскае княства на чале з легендарным правадыром дрыгавічоў князем Турам
|
1035 гадоў назад (980) – захоп Полацка наўгародскім князем Уладзімірам Святаславічам, забойства ім полацкага князя Рагвалода і яго сыноў; полацкую князёўну Рагнеду Уладзімір узяў сабе за жонку
|
1015 гадоў з часу смерці Рагнеды Рагвалодаўны (?-1000), полацкай князёўны, жонкі вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Святаслававіча, маці вялікага князя Яраслава Мудрага і полацкага князя Ізяслава
|
975 гадоў ад пачатку будаўніцтва Сафійскага сабора ў Полацку
|
950 гадоў таму (1065) упершыню ў пісьмовых крыніцах згадваецца горад Браслаў
|
920 гадоў з дня нараджэння Міндоўга (1195-1263), заснавальніка і першага вялікага князя Вялікага княства Літоўскага
|
885 гадоў з дня нараджэння Кірылы Тураўскага (1130-1182), славутага старажытнарускага пісьменніка-прапаведніка, царкоўнага дзяча, майстра аўтарскай прозы
|
860 гадоў таму (1155) Першыя летапісныя звесткі пра горад Мазыр
|
665 гадоў з дня нараджэння Вітаўта (1350-1430), князя гарадзенскага, трокскага, вялікага князя Вялікага княства Літоўскага
|
630 гадоў назад (1385) падпісана Крэўская унія – дамова аб саюзе Вялікага княства Літоўскага і Польскага каралеўства
|
540 гадоў з дня нараджэння Максіма Грэка (Міхаіл Трыволіс, каля 1475-1556), пісьменніка-публіцыста, перакладчыка, багаслова
|
500 гадоў з дня нараджэння Радзівіла Мікалая (Чорны) (1515-1565), дзяржаўнага і ваеннга дзеяча Вялікага княства Літоўскага
|
485 гадоў з дня нараджэння Сымона Буднага (1530-1593), гуманіста, асветніка, тэолага і рэлігійнага рэфарматара, філосафа, гісторыка, паэта
|
445 гадоў з часу адкрыцця Віленскага універсітэта – найстарэйшай навучальнай установы ў Беларусі і Літве
|
440 гадоў з дня абрання (1575) Стэфана Баторыя (Сцяпан Батура) каралём Польскім і вялікім князем Літоўскім
|
395 гадоў назад (1620) атрыманне горадам Оршай самакіравання паводле магдэбургскага права
|
365 гадоў таму (1650) выйшаў у свет трактат беларускага інжынера Казіміра Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі. Частка першая», у якім апісаны канструкцыі і выкарыстанне гармат і ракет, упершыню прапанавана ідэя шматступеньчатай ракеты, ракетных батарэй і стабілізатараў да ракет
|
360 гадоў таму (1655) заключаны Кейданскі дагавор пра ўстанаўленне уніі (саюза) Вялікага княства Літоўскага са Швецыяй
|
345 гадоў назад (1670) Гомель атрымаў права на самакіраванне паводле магдэбургскага права
|
260 гадоў з часу заснавання Віленскай астранамічнай абсерваторыі, адной з найстарэйшых у Еўропе
|
240 гадоў з часу заснавання Гродзенскага батанічнага саду
|
220 гадоў назад (1795) адбыўся Трэці падзел Рэчы Паспалітай. Канчатковы захоп Беларусі Расейскай імперыяй
|
165 гадоў з часу напісання паэмы “Тарас на Парнасе”, помніка беларускай літаратуры XIX стагоддзя
|
студзень 03 |
165 гадоў з дня нараджэння Соф’і Кавалеўскай (з беларускага шляхецкага роду Карвін-Крукоўскіх, 1850-1891), матэматыка і механіка, пісьменніцы, першай у свеце жанчыны прафесара |
студзень 15 |
275 гадоў назад (1740) быў створаны Нясвіжскі тэатр Радзівілаў |
люты 03 |
490 гадоў назад (1525) выйшла першае ва ўсходнеславянскім свеце выданне “Апостала”, перакладзенага на беларускую мову Францішкам Скарынам |
люты 05 |
85 гадоў з дня нараджэння Расціслава Янкоўскага, беларускага акцёра, народнага артыста Беларусі і СССР |
люты 08 |
205 гадоў з дня нараджэння Івана Хруцкага (1810-1885), беларускага жывапісца |
люты 14 |
110 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Дзядзюшкі (1905-1973), акцёра тэтра імя Я.Купалы, народнага артыста БССР і СССР |
люты 18 |
485 гадоў назад нарадзіўся Сымон Будны (1530-1593), дзеяч беларускай культуры, асветнік, гуманіст, тэолаг, рэлігійны рэфарматар, філосаф, гістрык, паэт |
люты 18 |
80 гадоў з дня нараджэння Сяргея Картэса, беларускага кампазітара, заслужанага дзяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь |
люты 19 |
80 гадоў з дня нараджэння Генадзя Аўсянікава, акцёра тэтра імя Я. Купалы, народнага артыста Беларусі |
люты 24 |
80 гадоў з дня нараджэння Рыгора Барадуліна (1935-2014), беларускага паэта |
сакавік 02 |
25 гадоў з дня ўтварэння Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” |
сакавік 09 |
90 гадоў з дня нараджэння Тамары Ніжнікавай (1925-2003), беларускай спявачкі і педагога, народнай артысткі Беларусі і СССР |
сакавік 11 |
240 гадоў з дня нараджэння Васіля Анастасевіча (1775-1845), рускага бібліографа, перакладчыка, выдаўца Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 года |
сакавік 15 |
85 гадоў з дня нараджэння Жарэса Алфёрава, сапраўднага члена Расійскай акадэміі навук, лаўрэата Нобелеўскай прэміі ў галіне фізікі |
сакавік 16 |
525 гадоў з дня нараджэння Францішка Скарыны (1490-1551), беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара, мысліцеля-асветніка і гуманіста, вучонага, пісьменніка эпохі Адраджэння |
сакавік 21 |
175 гадоў з дня нараджэння Францішка Багушэвіча (1840-1900), беларускага паэта, празаіка, публіцыста, перакладчыка |
сакавік 21 |
80 гадоў з дня нараджэння Філарэта (К. Вахрамееў), Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі |
сакавік 26 |
115 гадоў з дня нараджэння Барыса Волкава (1900-1970), тэатральнага мастака, народнга мастака СССР |
сакавік 29 |
115 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Корша-Сабліна (1900-1974), беларускага кінарэжысёра, народнага артыста БССР і СССР |
сакавік 30 |
250 гадоў назад (1765) быў створаны Ружанскі тэатр Сапегаў |
красавік 01 |
110 гадоў з дня нараджэння Лешака Асоўскага (1905-1996), польскага мовазнаўца, славіста, даследчыка беларускай мовы |
красавік 06 |
105 гадоў з дня нараджэння (1910) Барыса Уладзіміравіча Кіта, беларускага грамадскага дзеяча, настаўніка, матэматыка, вядомага фізіка, вучонага і канструктара ў галіне астранаўтыкі |
красавік 09 |
545 гадоў з дня нараджэння Міколы Гусоўскага (1470-1533), беларускага паэта-гуманіста эпохі Адраджэння, прадстаўніка новалацінскай усходнееўрапейскай літаратурнай школы, дзеяча славянскайкультуры |
красавік 18 |
505 гадоў з дня нараджэння Івана Фёдарава (Іван Фёдаравіч Масквіцін, 1510-1583), заснавальніка друкарні ў Заблудаве, рускага асветніка, заснавальніка кнігадрукавання ў Расіі і Украіне |
май 01 |
80 гадоў з дня нараджэння Мікалая Шлягі (1935-2004), генерала-палкоўніка, заснавальніка і першага старшыні Нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусы Масквы” |
май 01 |
430 гадоў з дня нараджэння Соф’і Слуцкай (1585-1612), беларускай праваслаўнай святой, рэлігійнай дзяячкі |
май 04 |
485 гадоў назад нарадзіўся Васіль Цяпінскі (Амельяновіч, 1530-1603), беларускі гуманіст-асветнік, пісьменік, выдавец, дзеяч рэфармацыйнага руху |
май 05 |
170 гадоў з дня нараджэння Яна Чэрскага (1845-1892), даследчыка- падарожніка, “лепшага знаўцы Сібіры” |
май 08 |
40 гадоў з дня заснавання (1975) Музея-кватэры Янкі Купалы ў Пячышчах (Верхняслоўскі раён Татарстана) |
май 13 |
110 гадоў з дня нараджэння Стэфаніі Станюты (1905-2000), актрысы тэтра імя Я. Купалы, народнай артысткі Беларусі і СССР |
май 14 |
285 гадоў назад нарадзіўся Міхал Казімір Агінскі (1730-1800), вялікі гетман літоўскі, дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, кампазітар, паэт, мецэнат, пабудаваў Агінскі канал, які звязаў басейны Балтыйскага і Чорнага мораў праз Ясельду, Шчару, Нёман і Прыпяць |
май 16 |
85 гадоў з дня нараджэння Віктара Чарнабаева, беларускага спевака, народнага артыста Беларусі |
май 18 |
445 гадоў з часу адкрыцця (1570) першай вышэйшай навучальнай установы ВКЛ – езуіцкага калегіума ў Вільні (з 1579 – акадэмія, з 1803 – універсітэт) |
май 24 |
Дзень славянскага пісьменства і культуры |
май 25 |
90 гадоў з дня нараджэння Святланы Гулевіч, беларускай спявачкі, заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь |
чэрвень 05 |
Дзень Еўфрасінні Полацкай |
чэрвень 14 |
115 гадоў з дня нараджэння Міхася Забэйды-Суміцкага (1900-1981), беларускага спевака |
чэрвень 19 |
125 гадоў з часу адкрыцця (1890) Мінскага гарадскога тэатра. З 1920 года ў яго памяшканні працуе Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы |
чэрвень 21 |
105 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Твардоўскага (1910-1971), рускага паэта |
чэрвень 24 |
115 гадоў з дня нараджэння Кузьмы Чорнага (М. Раманоўскі, 1900-1944), беларускага празаіка, драматурга, публіцыста |
чэрвень 25 |
110 гадоў з дня нараджэння Петруся Броўкі (1905-1980), беларускага паэта, празаіка, народнага паэта БССР |
ліпень 06 |
110 гадоў з дня нараджэння Пятра Глебкі (1905-1969), беларускага паэта, перакладчыка, драматурга, вучонага |
ліпень 12 |
175 гадоў назад (1840) быў створаны тэатр В. Дуніна-Марцінкевіча, першы беларускі тэатр |
ліпень 15 |
605 гадоў таму адбылася Грунвальдская бітва (бітва пад Дуброўнай) – вырашальная бітва “Вялікай вайны” 1409-1411 гг. паміж аб’яднанымі арміямі Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага з аднаго боку і прафесійным войскам наймагутнейшай дзяржавы, Тэўтонскага ордэна, – з другога |
ліпень 22 |
120 гадоў з дня нараджэння Паўла Сухога (1895-1975), авіаканструктара, аднаго з стваральнікаў рэактыўнай і звышгукавой авіацыі, двойчы Героя Сацыялістычнай Працы |
ліпень 26 |
240 гадоў назад (1775) у Гродне А. Тызенгаўзам заснавана Каралеўская медыцынская акадэмія |
жнівень 07 |
105 гадоў з дня нараджэння Генадзя Цітовіча (1910-1986), беларускага этнамузыказнаўца, дзеяча харавога мастацтва, дырыжора, народнага артыста БССР і СССР |
жнівень 09 |
105 гадоў з дня нараджэння Ларысы Геніюш (1910-1983), беларускай паэтэсы, празаіка |
жнівень 13 |
275 гадоў назад (1740) князь М.К. Радзівіл заснаваў Слуцкую персіярню – прадпрыемства па вырабу сусветна вядомых слуцкіх паясоў |
жнівень 14 |
630 гадоў з дня падпісання Крэўскай уніі – акта дзяржаўнага саюзу паміж Вялікім княствам Літоўскім і Польшчай |
жнівень 23 |
135 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Грына (А. Грынеўскі, 1880-1932), рускага пісьменніка |
жнівень 25 |
105 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Корбана (1910-1971), беларускага сатырыка і байкапісца |
жнівень 26 |
135 гадоў з дня нараджэння Гіёма Апалінэра (Г. Кастравіцкі, 1880-1918), французскага паэта |
верасень 03 |
100 гадоў з дня нараджэння Барыса Райскага (1915-1993), беларускага дырыжора, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь |
верасень 04 |
Дзень беларускага пісьменства |
верасень 09 |
175 гадоў з часу адкрыцця (1840) Гора-Горацкай земляробчай школы (з 1848 года – інстытут) – першай у Расіі вышэйшай сельскагаспадарчай навучальнай установы |
верасень 14 |
95 гадоў з дня адкрыцця Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы |
верасень 27 |
410 гадоў таму (1605) адбылася Кірхгольмская бітва — польскае і літоўска-беларускае войска на чале з Янам Хадкевічам разграміла шведскія войскі |
кастрычнік 07 |
250 гадоў з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага (1765-1833), літаратара, дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай, дыпламата, вялікага падскарбія літоўскага, кампазітара |
кастрычнік 22 |
145 гадоў з дня нараджэння Івана Буніна (1870-1953), рускага пісьменніка |
кастрычнік 30 |
110 гадоў з дня нараджэння Андрэя Бембеля (1905-1986), беларускага скульптара, народнага мастака БССР |
кастрычнік 31 |
85 гадоў з дня нараджэння Льва Гумілеўскага, беларускага скульптара, заслужанаго дзяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь |
лістапад 04 |
90 гадоў назад (1925) выйшла ў эфір першая перадача Беларускага радыё |
лістапад 12 |
95 гадоў з дня нараджэння Андрэя Макаёнка (1920-1982), беларускага драматурга, народнага пісьменніка БССР |
лістапад 25 |
90 гадоў з дня нараджэння Юрыя Семенякі (1925-1990), беларускага кампазітара, народнага артыста Беларусі |
лістапад 26 |
85 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча (1930-1984), беларускага пісьменніка, драматурга, публіцыста, перакладчыка, кінасцэнарыста |
снежань 06 |
145 гадоў з дня нараджэння Мікалая Лоскага (1870-1965), філосафа, прафесара Пецярбургскага універсітэта, пасля – Рускай духоўнай акадэміі ў Нью-Йорку |
снежань 15 |
165 гадоў з дня нараджэння Мікалая Судзілоўскага (1850-1930), вучонага-прыродазнаўца, прэзідэнта Гавайскай рэспублікі ў 1901-1903 гг. |
снежань 17 |
Дзень беларускага кіно |
снежань 21 |
125 гадоў з дня нараджэння Мікалая Аладава (1890-1972), беларускага кампазітара і педагога, народнага артыста БССР |
снежань 23 |
90 гадоў з дня нараджэння Валянціна Катаева (1925-1999), беларускага і расійскага дырыжора, народнага артыста БССР |
|
|
|