студзень 01 |
95 гадоў назад у Смаленску абвешчана Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь са сталіцай у Мінску |
студзень 04 |
145 гадощ назад нарадзіўся Ядвігін Ш (А.І.Лявіцкі), адзін з пачынальнікаў беларускай прозы, публіцыстыкі, драматургіі |
студзень 12 |
25 гадоў назад у СССР прайшоў перапіс насельніцтва, паводле якога ў Беларусі – 10 200 200 чалавек |
студзень 15 |
55 гадоў назад у СССР прайшоў перапіс насельніцтва, паводле якога ў Беларусі – 8 054 648 чалавек |
студзень 16 |
95 год назад ЦК ВКП (б) прыняў пастанову пра ўваход Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў у склад РСФСР і рэкамендаваў стварыць Літоўска-Беларускую ССР |
студзень 16 |
95 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Алоўнікава (1919-1996), беларускага кампазітара, народнага артыста Беларусі |
студзень 24 |
75 гадоў назад (1939) у Мінску заснавана і адкрыта Дзяржаўная карцінная галерэя (у 1957 – 1993 гг. Дзяржаўны мастацкі музей, з 1993 г. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь) |
люты 06 |
100 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Куляшова (1914-1978), народнага паэта Беларусі |
люты 08 |
100 гадоў з дня нараджэння Валянціна Таўлая (1914-1947), паэта, літаратуразнаўца, дзеяча нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі |
люты 13 |
190 гадоў назад у Маскве надрукаваны “Белорусский архив древних грамот” – першы зборнік дакументаў па гісторыі беларускіх зямель |
люты 15 |
110 гадоў з дня нараджэння Ларысы Александроўскай (1904-1980), спявачкі, рэжысёра, народнай артысткі СССР |
люты 21 |
Міжнародны дзень роднай мовы |
люты 24 |
175 гадоў назад адбыўся Полацкі царкоўны сабор, які ліквідаваў уніяцкую царкву на Беларусі |
люты 25 |
95 гадоў назад (1919) Выканаўчы камітэт Мінскага Савета рабочых і сялянскіх дэпутатаў прыняў рашэнне аб стварэнні Дзяржаўнага ўніверсітэта ў Мінску |
люты 27 |
95 гадоў назад створаны ўрад Літоўска-Беларускай СССР са сталіцай у Вільні |
сакавік 01 |
85 гадоў з дня нараджэння Еўдакіі Лось (1929-1977), беларускай паэтэсы |
сакавік 07 |
90 гадоў назад (1924) прынята пастанова Прэзідыума ЦВК СССР “Аб аб’яднанні ў складзе Беларускай ССР усіх тэрыторый Савецкага Саюза з большасцю беларускага насельніцтва” (да БССР далучаны шэраг паветаў Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў) |
сакавік 08 |
100 гадоў з дня нараджэння Зяльдовіча Якава Барысавіча (1914 – 1987), фізіка-тэарэтыка, акадэміка Акадэміі навук СССР, тройчы Героя Сацыялістычнай Працы |
сакавік 09 |
200 гадоў з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (1814-1861), украінскага паэта і мастака |
сакавік 24 |
220 гадоў назад пачалося вызваленчае паўстанне на чале з Тадэвушам Касцюшкам |
сакавік 31 |
55 гадоў з часу адпраўкі (1954) першай групы моладзі Беларусі ў Казахстан на асваенне цалінных зямель |
красавік 07 |
100 гадоў з дня нараджэння Мазурава Кірылы Трафімавіча (1914 – 1989), дзяржаўнага і партыйнага дзеяча Беларусі і СССР |
красавік 14 |
190 гадоў назад пачалося будаўніцтва Аўгустоўскага канала, які злучыў басейны Нёмана і Віслы |
красавік 17 |
150 гадоў назад (1864) пачала сваю дзейнасць Віленская археаграфічная камісія, якая займалася зборам і выданнем дакументаў па гісторыі Беларусі і Літвы (існавала да 1915 г.) |
красавік 17 |
115 гадоў з дня нараджэння Лідзіі Ржэцкай (1899-1977), беларускай актрысы, народнай артысткі СССР, народнай артысткі Беларусі |
красавік 21 |
175 гадоў з дня нараджэння Мадэста Мусаргскага(1839-1957),рускага кампазітара |
красавік 21 |
95 гадоў назад польскія войскі занялі Вільню |
красавік 24 |
220 гадоў назад паўстанцы пад кіраўніцтвам Якуба Ясінскага вызвалілі Вільню ад расійцаў, абвешчана Найвышэйшая рада – часовы ўрад Вялікага княства Літоўскага |
красавік 24 |
70 гадоў з дня нараджэння Зяно́на Пазняка, беларускага палітыка і грамадскага дзеяча, археолага, мастацтвазнаўцы, пісьменніка і паэта, аднаго з заснавальнікаў «Мартыралогу Беларусі» (1988) і Беларускага Народнага Фронту «Адраджэнне» (1989—1999) |
май 05 |
195 гадоў з дня нараджэння Станіслава Манюшкі (1819-1872), польскага і беларускага кампазітара, дырыжора, педагога |
май 07 |
220 гадоў назад выдадзены Паланецкі універсал Тадэвуша Касцюшкі – спроба рэфармавання становішча сялян у Рэчы Паспалітай |
май 11 |
115 гадоў з дня нараджэння Глеба Глебава (Сарокіна, 1899-1967), беларускага акцёра, народнага артыста СССР, народнага артыста Беларусі |
май 24 |
Дзень славянскага пісьменства і культуры |
май 24 |
110 гадоў з дня нараджэння Адама Русака, беларускага паэта |
чэрвень 01 |
210 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Глінкі (1804-1857), рускага кампазітара, заснавальніка рускай класічнай музыкі |
чэрвень 05 |
Дзень памяці Еўфрасінні Полацкай |
чэрвень 19 |
90 гадоў з дня нараджэння Васіля Быкава (1924-2003), народнага пісьменніка Беларусі |
чэрвень 23 |
220 гадоў назад Расія ўвяла “мяжу габрэйскай аседласці”, у якую ўваходзілі Полацкая, Магілёўская і Мінская губерніі |
чэрвень 23 |
70 гадоў ад пачатку Беларускай аперацыі 1944 г. (“Баграціён”), адной з найбуйнейшых наступальных аперацый Савецкай Арміі ў Вялікую Айчынную вайну па вызваленню Беларусі |
ліпень 01 |
445 гадоў назад заключана Люблінская ўнія – урачыстае абвяшчэнне пра аб’яднанне на аснове роўнасці Польскага Каралеўства і Вялікага княства Літоўскага ў федэратыўную дзяржаву – Рэч Паспалітую |
ліпень 11 |
80 гадоў з дня нараджэння Віктара Вуячыча (1934-1999), беларускага эстраднага спевака, народнага артыста Беларусі |
ліпень 17 |
95 год назад Урад Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі спыніў сваю дзейнасць |
ліпень 18 |
105 гадоў з дня нараджэння Грамыкі Андрэя Андрэевіча (1909 – 1989), савецкага дзяржаўнага і партыйнага дзеяча, двойчы Героя Сацыялістычнай Працы, ураджэнца Беларусі |
ліпень 24 |
80 гадоў з дня нараджэння (1934) Гарбука Генадзя Міхайлавіча, беларускага акцёра, народнага артыста Беларусі |
ліпень 25 |
30 гадоў назад памёр Уладзімір Караткевіч (1930-1984), народны пісіменнік Беларусі |
жнівень 08 |
95 гадоў назад пачалася акупацыя Мінска польскімі войскамі (доўжылася да 11.07.1920) |
жнівень 31 |
565 гадоў назад падпісана пагадненне паміж вялікім князем ВКЛ Казімірам IV і вялікім князем маскоўскім Васілём ІІ Цёмным, вынікам якога стаў працяглы перыяд мірнага развіцця Вялікага княства Літоўскага (да канца ХV стагоддзя) |
жнівень 31 |
455 гадоў назад Лівонскі ордэн перайшоў пад пратэктарат Вялікага княства Літоўскага |
жнівень 31 |
60 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Лукашэка (1954), Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі |
верасень 05 |
Дзень беларускай пісьменнасці |
верасень 10 |
85 гадоў з дня нараджэння Яўгена Глебава (1929-2000), кампазітара, педагога, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР |
верасень 17 |
75 год назад савецкія войскі перайшлі мяжу зПольшчай і да 25 верасня занялі тэрыторыю Заходняй Беларусі разам з Вільняй і Беластокам (14.11.1939 Заходняя Беларусь афіцыйна ўключана ў склад БССР) |
верасень 29 |
485 гадоў з дня уводу ў дзеянне Першага Статута Вялікага княства Літоўскага, аднаго з першых у Еўропе сістэматызаваных збораў законаў па ўсіх галінах тагачаснага права |
кастрычнік 10 |
220 гадоў назад пад Мацяёвіцамі (цяпер Польшча) паўстанцы пацярпелі паражэнне ад расійскіх войскаў, цяжка паранены Касцюшка ўзяты ў палон |
кастрычнік 14 |
115 гадоў назад нарадзіўся Адам Бабарэка (1899-1938), беларускі пісьменнік |
кастрычнік 28 |
130 гадоў з дня нараджэння Фларыяна Ждановіча (1884-1937), беларускага акцёра, рэжысёра, тэатральнага дзеяча |
лістапад 2 |
105 гадоў з дня нараджэння Лужаніна Максіма (сапр. Каратай Аляксандр Амвросьевіч) (1909 – 2001), беларускага паэта, празаіка, кінадраматурга, перакладчыка, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, заслужанага дзеяча культуры Польшчы |
лістапад 5 |
75 гадоў назад (1939) у Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі адбылася прэм’ера першага беларускага савецкага балета “Салавей” М.Я. Крошнера |
літапад 10 |
265 гадоў з дня нараджэння Радзівіла Мацея (1749 – 1800), дзяржаўнага дзеяча Вялікага княства Літоўскага, кампазітара, драматурга |
лістапад 16 |
100 гадоў з дня нараджэння Язэпа Семяжона (Іосіф Семяжонаў, 1914-1990), беларускага перакладчыка, крытыка, празаіка, паэта |
лістапад 24 |
100 гадоў з дня нараджэння Зімяніна Міхаіла Васілевіча (1914 – 1995), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі і СССР, Героя Сацыялістычнай Працы |
лістапад 30 |
115 гадоў з дня нараджэння Міхася Лынькова (1899-1975), народнага пісьменніка Беларусі |
снежань 12 |
35 гадоў з часу адкрыцця (1979) у Раўбічах музея беларускага мастацтва – філіяла Мастацкага музея БССР (цяпер філіял Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь) |
снежань 13 |
95 гадоў назад у Мінску адбыўся сход Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, у выніку яе расколу былі ўтвораны Найвышэйшая рада БНР (старшыня Язэп Лёсік) і Народная рада БНР (старшыня Пётр Крачэўскі) |
снежань 17 |
90 гадоў з часу стварэння (1924) Беларускага дзяржаўнага ўпраўлення па справах кінематаграфіі і фатаграфіі (Белдзяржкіно) (у 1928 г. у Ленінградзе створана студыя мастацкіх фільмаў “Савецкая Беларусь”, з 1939 г. працуе ў Мінску, з 1946 г. мае назву “Беларусьфільм”, з 1997 г. Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”) |
снежань 22 |
750 гадоў назад падпісаны мірная і гандлёвая дамовы Полацка з горадам Рыга і Лівонскім ордэнам |
снежань 24 |
230 гадоў з дня нараджэння Даленгі–Хадакоўскага Зарыяна Якаўлевіча (сапр. Чарноцкі Адам) (1784 – 1825), славяназнаўца, аднаго з пачынальнікаў беларускай, польскай, рускай, украінскай археалогіі, старажытнай гісторыі, фалькларыстыкі, этнаграфіі, дыялекталогіі |
снежань 24 |
110 гадоў з дня нараджэння Алеся Дудара (1904-1937), беларускага пісьменніка, аднаго з заснавальнікаў беларускага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Маладняк” |
снежань 25 |
170 гадоў з дня нараджэння Талаша Васіля Ісакавіча (1844 – 1946), удзельніка партызанскага руху ў Беларусі ў гады грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў |
снежань 27 |
155 гадоў з дня нараджэння Лазара Замэнгофа (1859-1817), лекара, вынаходніка мовы эсперанта (вучыўся ў Маскве і Варшаве, жыў некаторы час у Гродне) |
снежань 27 |
95 гадоў з дня нараджэння Галіны Макаравай, беларускай актрысы, народнай артысткі Беларусі, народнай артысткі СССР |
снежань 29 |
80 гадоў з дня нараджэння Віктара Тарасава, беларускага акцёра, народнага артыста СССР |