студзень 08 |
100 гадоў з дня нараджэння Яраслава Смелякова (1913-1972), рускага паэта, па паходжанні беларуса |
студзень 14 |
120 гадоў з дня нараджэння Канстанцыі Буйлы (Калечыц) (1893-1986), беларускай паэтэсы |
студзень 15 |
105 гадоў з дня нараджэння Заіра Азгура (1908-1995), беларускага скульптара, народнага мастака СССР |
студзень 22 |
150 гадоў таму (1863) пачалося нацыянальна-вызваленчае паўстаньне на Беларусі |
студзень 28 |
150 гадоў таму (1863) пачалося нацыянальна-вызваленчае паўстаньне на Беларусі |
студзень 31 |
100 гадоў таму (1913) у Гродне выйшаў альманах вучнёўскай моладзі ”Колас беларускай нівы” |
люты 01 |
150 гадоў таму (1863) абвешчаны Часовы правінцыйны ўрад Літвы і Беларусі |
люты 02 |
665 гадоў таму (1348) войскі Вялікага княства Літоўскага перамаглі крыжакоў на рацэ Стрэва (прыток Нёмана). У бітве загінуў князь Нарымонт, другі сын Гедыміна |
люты 02 |
175 гадоў з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага (1838-1964), беларускага рэвалюцыянера-дэмакрата, мысьліцеля і публіцыста, кіраўніка паўстаньня 1863-1864 гг. на Беларусі і ў Літве |
люты 04 |
205 гадоў з дня нараджэння Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча (1808), паэта, драматурга, аднаго з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры |
люты 08 |
305 гадоў таму (1708), пад час Паўночнай вайны, расійскае войска разрабавала і спустошыла Гародню |
люты 09 |
90 гадоў таму у Вільні адбылася першая пастаноўка п`есы Янкі Купалы “Паўлінка” |
люты 23 |
135 гадоў з дня нараджэння Казіміра Малевіча (1878-1935), сусветна вядомага мастака, выкладчыка Народнай мастацкай школы ў Віцебску ў 1919-1922 гг. |
люты 26 |
95 гадоў з дня нараджэння Пятра Машэрава (1918-1980), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча БССР, Героя Савецкага Саюза і Героя Сацыялістычнай працы |
люты 29 |
545 гадоў таму (1468) быў выдадзены Судзебнік (статут Казіміра IY Ягелончыка), помнік старажытнай беларускай мовы, першы кодэкс крымінальнага і працэсуальнага права Вялікага Княства Літоўскага |
сакавік 03 |
95 гадоў таму (1918) у Брэсце падпісана мірная дамова паміж Савецкай Расіяй і Нямеччынай, паводле якой Беларусь страціла значную частку сваёй тэрыторыі |
сакавік 04 |
510 гадоў таму (1503) падпісаны мір на 6 гадоў паміж Вялікім княствам Літоўскім і Масковіяй, паводле якога да Масквы адышло 29 гарадоў і 70 воласцяў, у тым ліку Чарнігаў, Бранск, Старадуб, Гомель |
сакавік 22 |
70 гадоў таму (1943) спалена разам з жыхарамі (142 чалавекі) вёска Хатынь |
сакавік 25 |
95 гадоў з дня абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі |
красавік 07 |
30 гадоў таму памерла Ларыса Геніуш, паэтэса, вязень ГУЛАГу |
красавік 28 |
95 гадоў таму (1918) Народны Сакратарыят Беларусі зацвердзіў беларускую мову ў якасці дзяржаўнай і абавязковай у Беларускай Народнай Рэспубліцы і прыняў пастанову аб адкрыцці ў Мінску універсітэта |
май 10 |
130 гадоў з дня нараджэння Янкі Маўра (І.М. Фёдараў) (1883-1971), беларускага пісьменніка, перакладчыка, аднаго з пачынальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры |
май 23 |
840 гадоў таму у Ерусаліме памерла Ефрасіньня Полацкая, полацкая князёўня, беларуская святая. У 1187 годзе яе мошчы былі перанесены ў Кіева-Пячрскую лаўру, а ў пачатку ХХ стагоддзя – у Полацк |
май 24 |
Дзень славянскага пісменства і культуры |
чэрвень 07 |
450 гадоў таму (1563) Жыгімонт ІІ Аўгуст выдаў Віленскі прывілей, які параўнаў у правах праваслаўных і каталікоў у Вялікім княстве Літоўскім |
чэрвень 17 |
220 гадоў таму (1793) у Гродне пачаўся апошні сейм Рэчы Паспалітай, які зацвердзіў другі падзел Рэчы Паспалітай і прыняў новую Канстытуцыю |
чэрвень 22 |
10 гадоў таму (2003) у шпіталі ў Бараўлянах Мінскага раёна памёр Васіль Быкаў, народны пісьменнік Беларусі |
ліпень 06 |
760 гадоў таму (1253) Вялікі князь Літоўскі Міндоўг каранаваны ў Навагрудку |
ліпень 07 |
380 гадоў таму (1633) памёр Леў Сапега, дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, канцлер |
ліпень 08 |
20 гадоў таму (1993) у Мінску пачаўся Першы з’езд беларусаў свету |
ліпень 13 |
20 гадоў таму (1993) у Магілёве прайшоў першы фестываль хрысціянскай музыкі “Магутны Божа” |
ліпень 14 |
100 гадоў таму (1913) у Вільні заснавана Беларускае выдавецкае таварыства. Надрукавана 15 кніг агульным накладам 50 тысяч асобнікаў |
ліпень 14 |
95 гадоў таму (1918) у Маскве адбылося першае публічнае пасяджэнне Беларускага навукова-культурнага таварыства |
ліпень 17 |
95 гадоў таму (1918) у Маскве пачаўся Усерасійскі з’езд бежанцаў з Беларусі (227 дэлегатаў) |
ліпень 26 |
20 гадоў таму (1993) рашэннем Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь у краіне спынена абарачэнне савецкіх грошай і ўведзена нацыянальная валюта – беларускі рубель |
жнівень 06 |
110 гадоў з дня нараджэння Барыса Платонава (1903-1967), акцёра, педагога, народнага артыста БССР і СССР |
жнівень 15 |
945 гадоў таму (1068) адбылося паўстанне кіяўлянаў супраць князя Ізяслава, у выніку якога полацкі князь Усяслаў Брачыслававіч Чарадзей быў абраны кіеўскім князем |
жнівень 24 |
95 гадоў таму (1918) у Вільні створана культурна-асветная арганізацыя “Сувязь культурна-нацыянальнага адраджэння беларускага народа” |
жнівень 26 |
80 гадоў таму (1933) выйшла пастанова Савета Народных камісараў БССР “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу”, скіраваная на знішчэнне адметнасці беларускай мовы |
верасень 07 |
Дзень беларускага пісьменства і друку |
верасень 08 |
305 гадоў таму (1708) па загаду расійскага цара Пятра І спалены Магілёў |
верасень 08 |
40 гадоў таму (1973) перакрыта рака Вілія, створана самае вялікае Ў Беларусі штучнае водасховішча – Вілейскае |
верасень 11 |
75 гадоў таму (1938) у Навагрудку, на радзіме паэта, адкрыўся Дом-музей Адама Міцкевіча |
верасень 12 |
330 гадоў таму (1683) пад Венай адбылася пераможная бітва саюзнага войска (баварцы, саксонцы, аўстрыякі, конныя палкі Польшчы і Вялікага княства Літолўскага – разам 65 тысяч) над турэцкім войскам (200 тысяч) |
верасень 14 |
605 гадоў таму (1408) паміж вялікім князем ВКЛ Вітаўтам і вялікім князем маскоўскім Васілём І заключана пагадненне, якое завяршыла вайну 1406-1408 гг. |
верасень 15 |
365 гадоў таму (1648) ля вёскі Гершоны (Берасцейскі раён) быў забіты Афанасій Філіповіч, палітычна-царкоўны дзеяч, пісьменнік-публіцыст. У жніўні 1649 года кананізаваны як праваслаўны святы |
верасень 20 |
110 гадоў таму (1903) нарадзілася Натальля Арсеньнева, паэтэса, дзеяч эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША |
верасень 24 |
20 гадоў таму (1993) падпісана пагадненне аб вывадзе з Беларусі расійскіх войскаў |
верасень 28 |
305 гадоў таму (1708) па загаду расійскага цара Пятра І расійскае войска спаліла Віцебскі замак і пасад |
верасень 29 |
190 гадоў з дня нараджэння Уладзіслава Сыракомлі (Людвік Кандратовіч) (1823-1862), польскага і беларускага паэта-гуманіста, пісьменніка, публіцыста |
кастрычнік 02 |
600 гадоў таму (1413) заключана Гарадзельская унія Вялікага княства Літоўскага з Каралеўствам Польскім, якая надала беларуска-літоўскай шляхце палітычныя правы |
кастрычнік 10 |
75 гадоў таму (1938) растраляны Адам Бабарэка, пісьменнік |
кастрычнік 11 |
95 гадоў таму (1918) уступіла ў дзянне часовая Канстытуцыя Беларускай Народнай Рэспублікі, якую прыняў Народны Сакратарыят Беларусі |
кастрычнік 11 |
35 гадоў таму (1978) на базе філіяла Літаратурнага музея Янкі Купалы створаны Купалаўскі мемарыяльны запаведнік “Ляўкі” |
кастрычнік 12 |
615 гадоў таму (1398) на востраве Салін (на Нёмане) падпісана мірная дамова аб дапамозе паміж Вялікім княствам Літоўскім і Тэўтонскім ордэнам |
кастрычнік 12 |
380 гадоў таму (1633) у Полацку адбыўся узброены мяцеж гараджанаў супраць уніяцкага арцыбіскупа Сялявы |
кастрычнік 13 |
125 гадоў таму (1888) нарадзіўся Язэп Драздовіч, мастак, скульптар, пісьменнік, этнограф, археолаг, адзін з заснавальнікаў нацыянально-гістарычнага жывапісу |
кастрычнік 15 |
180 гадоў таму (1833) у Фларэнцыі памёр Міхал Клеафас Агінскі, дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, кампазітар, удзельнік паўстаньня 1794 г. |
кастрычнік 18 |
120 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра І. Уладамірскага (Малейка) (1893-1971), акцёра, народнага артыста БССР і СССР |
кастрычнік 19 |
25 гадоў таму (1988) у Мінску утвораны рэспубліканскае грамадскае гісторыка-асветнае таварыства памяці ахвяр сталінізму “Мартыралог Беларусі” і аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту “Адраджэнне” |
кастрычнік 27 |
355 гадоў таму (1658) адбылася бітва пад Чавусамі 14-тысячнага войска казацкага палкоўніка Нячая, які перайшоў на бок караля Рэчы Паспалітай з маскоўскім войскам |
лістапад 08 |
|
лістапад 08 |
155 гадоў з дня нараджэння Тадэвуша Урублеўскага (1858), адваката, публіцыста, грамадскага дзеяча |
лістапад 11 |
340 гадоў таму адбылася пераможная бітва 40-тысячнага войска Рэчы Паспалітай на чале з Янам Сабескім пад Хоцінам над 80-тысячным турэцкім войскам. У выніку была спынена турэцкая экспансія на Украіну |
лістапад 11 |
110 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Ільінскага (1903-1967), акцёра, народнага артыста БССР і СССР |
лістапад 13 |
20 гадоў таму (1993) Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў Закон “Аб ахове нацыянальна-культурнай спадчыны” (на ўлік узяты 16,3 тысячы помнікаў гісторыі і культуры |
лістапад 20 |
65 гадоў з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц (1948-1988), паэтэсы |
лістапад 21 |
645 гадоў таму у бітве на рацэ Тросна войска Вялікага княства Літоўскага на чале з вялікім князем Альгердам пад час паходу на Маскву перамагло войска Маскоўскага княства |
лістапад 21 |
105 гадоў з дня нараджэння Нінэль Ткачэнка, спявачкі, народнай артысткі СССР |
лістапад 22 |
240 гадоў таму (1773) створана Беларуская рымска-каталіцкая епархія з цэнтрам у Магілёве |
лістапад 29 |
75 гадоў таму ў Мінску (?) расстраляны Браніслаў Тарашкевіч, грамадска-палітычны і асветны дзеяч, мовазнавец, публіцыст, перакладчык, літаратуразнавец |
снежань 01 |
395 гадоў таму паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай заключана Дэвулінскае (цяпер Сергіеў Пасад) перамір’е |
снежань 09 |
95 гадоў таму (1918) Рада і Урад Беларускай Народнай Рэспублікі напярэдадні эміграцыі ў Вільню заклікалі беларускі народ да супраціўлення ўладзе бальшавікоў |
снежань 10 |
95 гадоў таму (1918) войскі Савецкай Расіі ўвайшлі ў пакінуты немцамі Мінск |
снежань 17 |
Дзень беларускага кіно |
снежань 18 |
40 гадоў таму (1973) Пётр Клімук (1942) стаў першым беларусам, што паляцеў у космас (пазней здзейсніў яшчэ два палёты) |
снежань 24 |
215 гадоў з дня нараджэння Адама Міцкевіча (1798-1855), польскага паэта, асветніка, філамата, ураджэнца Навагрудскага краю |
снежань 25 |
15 гадоў таму (1998) адбыўся першы перапіс насельніцтва незалежнай Беларусі – 10 045 200 чалавек, з іх 8 159 100 беларусаў. Беларускую мову роднай назвалі 73,7% жыхароў краіны |
снежань 26 |
120 гадоў з дня нараджэння Яўгена Цікоцкага (1893-1970), кампазітара, народнага артыста БССР і СССР |
снежань 27 |
380 гадоў з дня смерці Мялеція Сматрыцкага (1577-1633), архіепіскапа Полацкага і Віцебскага, царкоўнага і грамадска-палітычнага дзеяча, беларускага і украінскага пісьменніка-палеміста. У 17-18 стагоддзях “Граматыка славянская” М. Сматрыцкага (1619) была галоўным падручнікам ва ўсіх навучальных установах |
снежань 28 |
425 гадоў таму (1588) Гародня, згодна з пастановай Кракаўскага сейма, стала цэнтрам каралеўскай эканоміі (і заставалася ім да 1795 г.) |