Белорусы Москвы
Белорусы Москвы
Для кого этот сайт?
Для нас, белорусов, находящихся в Москве.
Белорусские памятные даты 2012 года
Главная > Места, люди, факты > Белорусские памятные даты 2012 года

862 год – першыя летапісныя звесткі пра Полацк

862 год – у летапісах упершыню ўпамінаецца Смаленск як адзін з цэнтраў крывічаў

947 год – у летапісах упершыню ўпамінаецца Віцебск (Видбеск, Витепеск, Витьбеск)

992 год – утварэнне Полацкай епархіі. Заснаванне беларускай праваслаўнай царквы

1017 год – у летапісных крыніцах упершыню ўпамінаецца Бярэсце (Берестье, Бераст; цяпер Брэст)

1067 год – у “Аповесці мінулых гадоў” упершыню ўпамінаецца Мінск (Меньск, Менеск)

1317 – намаганнямі Гедзіміна ў Новагародку ўтворана асобная мітраполія Вялікага Княства Літоўскага

1517 – пачатак выдавецкай дзейнасці Францыска Скарыны ў Празе; да 1519 г. выдадзена 23 кнігі Бібліі

1522 – стварэнне Францыскам Скарынам друкарні ў Вільні, першай на тэрыторыі Усходняй Еўропы

1387 год – Вільня першая з беларускіх гарадоў атрымала магдэбургскае права

1387 год – першая грамата Ягайлы аб прывілеях католікам

1392 год – кароль Ягайла прызнае Вітаўта незалежным государем Вялікага Княства Літоўскага

1562 год – Сымон Будны распачынае кнігавыдавецкую дзейнасць у Нясвіжы

студзень 14 70 гадоў з дня нараджэння Веры Вярбы (Г.П. Сакалова, 1942), беларускай паэтэсы
студзень 20 120 гадоў з дня нараджэння Б.А. Тарашкевіча (1892-1938), мовазнаўцы, перакладчыка, аўтара першай "Беларускай граматыкі для школ", акадэміка НАН Беларусі
студзень 20 120 гадоў з дня нараджэння Р.Р. Шырмы (1892-1978), харавога дырыжора, фалькларыста, народнага артыста СССР
студзень 22 95 гадоў з дня нараджэння М. Дз. Ворвулева (1917-1967), спевака, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР
студзень 30 85 год назад быў заснаваны Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), першая ў гісторыі Беларусі навукова-даследчая ўстанова, папярэднік АН Беларусі
люты 09 160 гадоў з дня пастаноўкі (1852) ў Мінску першай беларускай оперы "Вясковая ідылія" ("Сялянка") на лібрэта В. Дуніна-Марцінкевіча, музыку С. Манюшкі і К. Кжыжаноўскага
люты 12 70 гадоў з дня нараджэння М.П. Дрынеўскага (1942), харавога дырыжора, народнага артыста Беларусі
люты 14 75 гадоў з дня нараджэння Міхася Стральцова (1837-1987), беларускага пісьменніка і паэта
люты 18 90 гадоў з дня нараджэння М.А. Савіцкага (1922-2010), жывапісца, народнага мастака Беларусі і СССР, Героя Беларусі
люты 21 Міжнародны дзень роднай мовы
люты 28 140 гадоў з дня нараджэння В.К. Бялыніцкага-Бірулі (29.02.1872-1957), жывапісца-пейзажыста, народнага мастака Беларусі і Расіі
сакавік 03 945 гадоў бітве на Нямізе (1067 год): першая згадка пра Минск
сакавік 03 70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Васільевіча Кавалёнка (1942), лётчыка-касманаўта, двойчы Героя Савецкага Саюза, сябра НКА “Беларусы Масквы”
сакавік 06 140 гадоў з дня нараджэння В.А. Залатарова (1872-1964), кампазітара і педагога, заслужанага артыста Расіі, народнага артыста Беларусі
сакавік 14 110 гадоў з дня нараджэння П.С. Малчанава (1902-1977), народнага артыста СССР
красавік 04 455 гадоў з дня нараджэння Льва Сапегі (1557-1633), дзяржаўнага дзеяча Вялікага княства Літоўскага
май 24 Дзень славянскага пісьменства і культуры
май 29 80 гадоў з дня нараджэння Юрыя Панцеляймонавіча Грыгор’ева (1932), народнага архітэктара Расіі, заслужанага архітэктара Баларусі, сябра НКА “Беларусы Масквы”
май 30 85 гадоў з дня нараджэння Вітаўта Кіпеля (1927), гісторыка, старшыні Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Йорку
чэрвень 10 450 гадоў з часу выдання “КАТЭХІЗІСА”, працы Сымона Буднага, першай кнігі на беларускай мове, выдадзенай на тэрыторыі Беларусі (Нясвіж; 1562)
чэрвень 10 200 гадоў з дня адкрыцця Полацкай езуіцкай акадэміі (1812), першай ВНУ на тэрыторыі Беларусі, з факультэтамі тэалогіі; моваў і літаратур; філасофіі і свабодных навук
чэрвень 14 145 гадоў з дня нараджэння М.В. Доўнар-Запольскага (1867-1934), беларускага гісторыка, эканаміста, этнографа, аднаго з заснавальнікаў беларускай нацыянальная гісторыяграфіі
ліпень 02 90 гадоў з дня нараджэння Г.М. Вагнера (1922), беларускага кампазітара, народнага артыста Беларусі
ліпень 07 130 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы (Іван Дамінікавіч Луцэвіч, 1882-1942), народнаго паэта Беларусі
ліпень 10 70 гадоў з дня нараджэння Пятра Ілліча Клімука (1942), лётчыка-касманаўта, двойчы Героя Савецкага Саюза, сябра НКА “Беларусы Масквы”
ліпень 17 юбілей Любові Турбіной, паэтэсы, перакладчыцы, літаратуразнаўцы
ліпень 20 70 гадоў з дня нараджэння Сяргея Мікалаевіча Чаранкевіча (1942), вучонага ў галіне біяфізікі клеткі, клетачнай інжынерыі, клетачнай інфармацыі, акадэміка НАН Беларусі, выдатніка адукацыі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі
ліпень 25 75 гадоў з дня нараджэння Дз.Б. Смольскага (1937), кампазітара, педагога, народнага артыста Беларусі
жнівень 04 95 гадоў з дня нараджэння Янкі Брыля (Іван Антонавіч, 1917-2006), народнага пісьменніка Беларусі
жнівень 05 Першы падзел Рэчы Паспалітай (1772), у выніку чаго значная частка беларускіх зямель адышла пад уладу Расійскай імперыі
жнівень 06 495 гадоў назад (1517) у Празе Ф. Скарына выдаў свой пераклад на тагачасную беларускую мову вядомага выдання "Песни царя Давыда, еже словуть Псалтыр", збор гімнаў рэлігійна-лірычнага зместу. Пачатак беларускага кнігадрукавання
жнівень 07 80 гадоў з дня нараджэння А.В. Мальдзіса (1932), літаратуразнаўцы, пісьменніка
жнівень 17 105 гадоў з дня нараджэння З.Ф. Стомы (1907-1992), акцёра, народнага артыста Беларусі і СССР
жнівень 23 95 гадоў з дня нараджэння П.Е. Панчанкі (1917-1995), народнага паэта Беларусі
верасень 01 85 гадоў з дня нараджэння Глушакова Валерыя Ігнатавіча (1926 – 2005), спевака, народнага артыста Беларусі
верасень 03 85 гадоў з дня нараджэння А.М. Адамовіча (1927-1994), пісьменніка, крытыка, літаратуразнаўцы
верасень 06 105 гадоў з дня нараджэння Л.Р. Рахленкі (1907-1986), акцёра, народнага артыста Беларусі і СССР
верасень 17 100 гадоў з дня нараджэння Максіма Танка (Яўген Іванавіч Скурко, 1912-1995), народнага паэта Беларусі
верасень 20 75 гадоў з дня нараджэння А.К. Каўкі (1937), беларускага гісторыка, літаратуразнаўцы, заснавальніка Маскоўскага таварыства беларускай культуры імя Францішка Скарыны (1988)
верасень 27 60 гадоў з дня нараджэння Алеся (Аляксандра Канстанцінавіча) Кажадуба, пісьменніка Беларусі і Расіі
лістапад 02 Дзень памяці продкаў, Дзяды
лістапад 03 130 гадоў з дня нараджэння Якуба Коласа (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч, 1882-1956), народнага паэта Беларусі
лістапад 04 125 гадоў з дня нараджэння Цішкі Гартнага (Зм.Хв. Жылуновіч, 1887-1937), беларускага пісьменніка
лістапад 09 110 гадоў з дня нараджэння Н.Ф. Сакалоўскага (1902-1950), кампазітара, хормайстра, фалькларыста
снежань 05 95 год назад (1917) у Минску адкрыўся Першы Ўсебеларускі зьезд (1872 дэлегаты з розных куткоў ад Смаленшчыны да Беласточчыны)
снежань 30 170 год назад (1842) у дачыненні да Беларусі ўпершыню быў ужыты тэрмін “Северо-Западный край”. Дагэтуль землі нашых продкаў называлі Літвой.