студзень 03 |
160 гадоў з дня нараджэння Соф’і Кавалеўскай (з беларускага шляхецкага роду Карвін-Крукоўскіх, 1850-1891), матэматыка і механіка, пісьменніцы, першай у свеце жанчыны прафесара |
студзень 15 |
270 гадоў назад (1740) быў створаны Нясвіжскі тэатр Радзівілаў |
люты 03 |
485 гадоў назад (1525) выйшла першае ва ўсходнеславянскім свеце выданне “Апостала”, перакладзенага на беларускую мову Францішкам Скарынам |
люты 05 |
80 гадоў з дня нараджэння Расціслава Янкоўскага, беларускага акцёра, народнага артыста Беларусі і СССР |
люты 08 |
200 гадоў з дня нараджэння Івана Хруцкага (1810-1885), беларускага жывапісца |
люты 14 |
105 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Дзядзюшкі (1905-1973), акцёра тэтра імя Я. Купалы, народнага артыста БССР і СССР |
люты 18 |
480 гадоў назад нарадзіўся Сымон Будны (1530-1593), дзеяч беларускай культуры, асветнік, гуманіст, тэолаг, рэлігійны рэфарматар, філосаф, гістрык, паэт |
люты 18 |
75 гадоў з дня нараджэння Сяргея Картэса, беларускага кампазітара, заслужанага дзяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь |
люты 19 |
75 гадоў з дня нараджэння Генадзя Аўсянікава, акцёра тэтра імя Я. Купалы, народнага артыста Беларусі |
люты 24 |
75 гадоў з дня нараджэння Рыгора Барадуліна, беларускага паэта |
сакавік 02 |
20 гадоў з дня ўтварэння Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” |
сакавік 09 |
85 гадоў з дня нараджэння Тамары Ніжнікавай (1925-2003), беларускай спявачкі і педагога, народнай артысткі Беларусі і СССР |
сакавік 11 |
235 гадоў з дня нараджэння Васіля Анастасевіча (1775-1845), рускага бібліографа, перакладчыка, выдаўца Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 года |
сакавік 15 |
80 гадоў з дня нараджэння Жарэса Алфёрава, сапраўднага члена Расійскай акадэміі навук, лаўрэата Нобелеўскай прэміі ў галіне фізікі |
сакавік 16 |
520 гадоў з дня нараджэння Францішка Скарыны (1490-1551), беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара, мысліцеля-асветніка і гуманіста, вучонага, пісьменніка эпохі Адраджэння |
сакавік 21 |
170 гадоў з дня нараджэння Францішка Багушэвіча (1840-1900), беларускага паэта, празаіка, публіцыста, перакладчыка |
сакавік 21 |
75 гадоў з дня нараджэння Філарэта (К. Вахрамееў), Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі |
сакавік 26 |
110 гадоў з дня нараджэння Барыса Волкава (1900-1970), тэатральнага мастака, народнга мастака СССР |
сакавік 29 |
110 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Корша-Сабліна (1900-1974), беларускага кінарэжысёра, народнага артыста БССР і СССР |
сакавік 30 |
245 гадоў назад (1765) быў створаны Ружанскі тэатр Сапегаў |
красавік 01 |
105 гадоў з дня нараджэння Лешака Асоўскага (1905-1996), польскага мовазнаўца, славіста, даследчыка беларускай мовы |
красавік 09 |
540 гадоў з дня нараджэння Міколы Гусоўскага (1470-1533), беларускага паэта-гуманіста эпохі Адраджэння, прадстаўніка новалацінскай усходнееўрапейскай літаратурнай школы, дзеяча славянскайкультуры |
красавік 18 |
500 гадоў з дня нараджэння Івана Фёдарава (Іван Фёдаравіч Масквіцін, 1510-1583), заснавальніка друкарні ў Заблудаве, рускага асветніка, заснавальніка кнігадрукавання ў Расіі і Украіне |
май 01 |
75 гадоў з дня нараджэння Мікалая Шлягі (1935-2004), генерала-палкоўніка, заснавальніка і першага старшыні Нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусы Масквы” |
май 01 |
425 гадоў з дня нараджэння Соф’і Слуцкай (1585-1612), беларускай праваслаўнай святой, рэлігійнай дзяячкі |
май 04 |
480 гадоў назад нарадзіўся Васіль Цяпінскі (Амельяновіч, 1530-1603), беларускі гуманіст-асветнік, пісьменік, выдавец, дзеяч рэфармацыйнага руху |
май 05 |
165 гадоў з дня нараджэння Яна Чэрскага (1845-1892), даследчыка- падарожніка, “лепшага знаўцы Сібіры” |
май 08 |
35 гадоў з дня заснавання (1975) Музея-кватэры Янкі Купалы ў Пячышчах (Верхняслоўскі раён Татарстана) |
май 13 |
105 гадоў з дня нараджэння Стэфаніі Станюты (1905-2000), актрысы тэтра імя Я. Купалы, народнай артысткі Беларусі і СССР |
май 14 |
280 гадоў назад нарадзіўся Міхал Каз. Агінскі (1730-1800), дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, кампазітар, пісьменнік, мецэнат |
май 16 |
80 гадоў з дня нараджэння Віктара Чарнабаева, беларускага спевака, народнага артыста Беларусі |
май 18 |
440 гадоў з часу адкрыцця (1570) першай вышэйшай навучальнай установы ВКЛ – езуіцкага калегіума ў Вільні (з 1579 – акадэмія, з 1803 – універсітэт) |
май 24 |
Дзень славянскага пісьменства і культуры |
май 25 |
85 гадоў з дня нараджэння Святланы Гулевіч, беларускай спявачкі, заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь |
чэрвень 05 |
Дзень Еўфрасінні Полацкай |
чэрвень 14 |
110 гадоў з дня нараджэння Міхася Забэйды-Суміцкага (1900-1981), беларускага спевака |
чэрвень 19 |
120 гадоў з часу адкрыцця (1890) Мінскага гарадскога тэатра. З 1920 года ў яго памяшканні працуе Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы |
чэрвень 21 |
100 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Твардоўскага (1910-1971), рускага паэта |
чэрвень 24 |
110 гадоў з дня нараджэння Кузьмы Чорнага (М. Раманоўскі, 1900-1944), беларускага празаіка, драматурга, публіцыста |
чэрвень 25 |
105 гадоў з дня нараджэння Петруся Броўкі (1905-1980), беларускага паэта, празаіка, народнага паэта БССР |
ліпень 06 |
105 гадоў з дня нараджэння Пятра Глебкі (1905-1969), беларускага паэта, перакладчыка, драматурга, вучонага |
ліпень 12 |
170 гадоў назад (1840) быў створаны тэатр В. Дуніна-Марцінкевіча, першы беларускі тэатр |
ліпень 15 |
600 гадоў таму адбылася Грунвальдская бітва – вырашальная бітва “Вялікай вайны” 1409-1411 гг. паміж аб’яднанымі арміямі Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага з аднаго боку і прафесійным войскам наймагутнейшай дзяржавы, Тэўтонскага ордэна – з другога |
ліпень 22 |
115 гадоў з дня нараджэння Паўла Сухога (1895-1975), авіаканструктара, аднаго з стваральнікаў рэактыўнай і звышгукавой авіацыі, двойчы Героя Сацыялістычнай Працы |
ліпень 26 |
235 гадоў назад (1775) у Гродне А. Тызенгаўзам заснавана Каралеўская медыцынская акадэмія |
жнівень 07 |
100 гадоў з дня нараджэння Генадзя Цітовіча (1910-1986), беларускага этнамузыказнаўца, дзеяча харавога мастацтва, дырыжора, народнага артыста БССР і СССР |
жнівень 09 |
100 гадоў з дня нараджэння Ларысы Геніюш (1910-1983), беларускай паэтэсы, празаіка |
жнівень 13 |
270 гадоў назад (1740) князь М.К. Радзівіл заснаваў Слуцкую персіярню – прадпрыемства па вырабу сусветна вядомых слуцкіх паясоў |
жнівень 14 |
625 гадоў з дня падпісання Крэўскай уніі – акта дзяржаўнага саюзу паміж Вялікім княствам Літоўскім і Польшчай |
жнівень 23 |
130 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Грына (А. Грынеўскі, 1880-1932), рускага пісьменніка |
жнівень 25 |
100 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Корбана (1910-1971), беларускага сатырыка і байкапісца |
жнівень 26 |
130 гадоў з дня нараджэння Гіёма Апалінэра (Г. Кастравіцкі, 1880-1918), французскага паэта |
верасень 03 |
95 гадоў з дня нараджэння Барыса Райскага (1915-1993), беларускага дырыжора, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь |
верасень 04 |
Дзень беларускага пісьменства |
верасень 09 |
170 гадоў з часу адкрыцця (1840) Гора-Горацкай земляробчай школы (з 1848 года – інстытут) – першай у Расіі вышэйшай сельскагаспадарчай навучальнай установы |
верасень 14 |
90 гадоў з дня адкрыцця Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы |
кастрычнік 07 |
245 гадоў з дня нараджэння Міхала Кл. Агінскага (1765-1833), беларускага кампазітара, літаратара, дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай |
кастрычнік 22 |
140 гадоў з дня нараджэння Івана Буніна (1870-1953), рускага пісьменніка |
кастрычнік 30 |
105 гадоў з дня нараджэння Андрэя Бембеля (1905-1986), беларускага скульптара, народнага мастака БССР |
кастрычнік 31 |
80 гадоў з дня нараджэння Льва Гумілеўскага, беларускага скульптара, заслужанаго дзяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь |
лістапад 04 |
85 гадоў назад (1925) выйшла ў эфір першая перадача Беларускага радыё |
лістапад 12 |
90 гадоў з дня нараджэння Андрэя Макаёнка (1920-1982), беларускага драматурга, народнага пісьменніка БССР |
лістапад 25 |
85 гадоў з дня нараджэння Юрыя Семенякі (1925-1990), беларускага кампазітара, народнага артыста Беларусі |
лістапад 26 |
80 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча (1930-1984), беларускага пісьменніка |
снежань 06 |
140 гадоў з дня нараджэння Мікалая Лоскага (1870-1965), філосафа, прафесара Пецярбургскага універсітэта, пасля – Рускай духоўнай акадэміі ў Нью-Йорку |
снежань 15 |
160 гадоў з дня нараджэння Мікалая Судзілоўскага (1850-1930), вучонага-прыродазнаўца, прэзідэнта Гавайскай рэспублікі ў 1901-1903 гг. |
снежань 17 |
Дзень беларускага кіно |
снежань 21 |
120 гадоў з дня нараджэння Мікалая Аладава (1890-1972), беларускага кампазітара і педагога, народнага артыста БССР |
снежань 23 |
85 гадоў з дня нараджэння Валянціна Катаева (1925-1999), беларускага і расійскага дырыжора, народнага артыста БССР |