Белорусы Москвы
Белорусы Москвы
Для кого этот сайт?
Для нас, белорусов, находящихся в Москве.
Белорусские памятные даты 2009 года
Главная > Места, люди, факты > Белорусские памятные даты 2009 года

1019 – першыя летапісныя звесткі пра Брэст (Бярэсце)

1044 – першыя летапісныя звесткі пра Навагрудак

1499 – Мінск атрымаў магдэбургскае права

380 гадоў з дня нараджэння Сімяона Полацкага (Пятроўскі-Сітніяновіч Самуіл Гаўрылавіч, 1629-1680),
беларускага паэта, драматурга, перакладчыка, педагога, рэлігійнага і грамадскага дзеяча

студзень 1 90 гадоў назад у Смаленску абвешчана Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь са сталіцай у Мінску
студзень 12 20 гадоў назад у СССР прайшоў перапіс насельніцтва, паводле якога ў Беларусі – 10 200 200 чалавек
студзень 15 50 гадоў назад у СССР прайшоў перапіс насельніцтва, паводле якога ў Беларусі – 8 054 648 чалавек
студзень 16 90 год назад ЦК ВКП (б) прыняў пастанову пра ўваход Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў у склад РСФСР і рэкамендаваў стварыць Літоўска-Беларускую ССР
студзень 16 90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Алоўнікава (1919-1996), беларускага кампазітара, народнага артыста Беларусі
люты 6 95 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Куляшова (1914-1978), народнага паэта Беларусі
люты 13 185 гадоў назад у Маскве надрукаваны “Белорусский архив древних грамот” – першы зборнік дакументаў па гісторыі беларускіх зямель
люты 15 105 гадоў з дня нараджэння Ларысы Александроўскай (1904-1980), спявачкі, рэжысёра, народнай артысткі СССР
люты 21 Міжнародны дзень роднай мовы
люты 24 170 гадоў назад адбыўся Полацкі царкоўны сабор, які ліквідаваў уніяцкую царкву на Беларусі
люты 27 90 гадоў назад створаны ўрад Літоўска-Беларускай СССР са сталіцай у Вільні
сакавік 24 215 гадоў назад пачалося вызваленчае паўстанне на чале з Тадэвушам Касцюшкам
красавiк 14 185 гадоў назад пачалося будаўніцтва Аўгустоўскага канала, які злучыў басейны Нёмана і Віслы
красавiк 17 110 гадоў з дня нараджэння Лідзіі Ржэцкай (1899-1977), беларускай актрысы, народнай артысткі СССР, народнай артысткі Беларусі
красавiк 21 90 гадоў назад польскія войскі занялі Вільню
красавiк 24 215 гадоў назад паўстанцы пад кіраўніцтвам Якуба Ясінскага вызвалілі Вільню ад расійцаў, абвешчана Найвышэйшая рада – часовы ўрад Вялікага княства Літоўскага
май 5 190 гадоў з дня нараджэння Станіслава Манюшкі (1819-1872), польскага і беларускага кампазітара, дырыжора, педагога
май 7 215 гадоў назад выдадзены Паланецкі універсал Тадэвуша Касцюшкі – спроба рэфармавання становішча сялян у Рэчы Паспалітай
май 11 110 гадоў з дня нараджэння Глеба Глебава (Сарокіна, 1899-1967), беларускага акцёра, народнага артыста СССР, народнага артыста Беларусі
май 24 Дзень славянскага пісьменства і культуры
май 24 105 гадоў з дня нараджэння Адама Русака, беларускага паэта
чэрвень 19 85 гадоў з дня нараджэння Васіля Быкава (1924-2003), народнага пісьменніка Беларусі
чэрвень 23 215 гадоў назад Расія ўвяла “мяжу яўрэйскай аседласці”, у якую ўваходзілі Полацкая, Магілёўская і Мінская губерніі
ліпень 1 440 гадоў назад падпісана Люблінская унія – міжнародна-прававы акт аб’яднання Вялікага княства Літоўскага з Польшчай у федэратыўную дзяржаву – Рэч Паспалітую
ліпень 11 75 гадоў з дня нараджэння Віктара Вуячыча (1934-1999), беларускага эстраднага спевака, народнага артыста Беларусі
ліпень 17 90 год назад Урад Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі спыніў сваю дзейнасць
ліпень 25 25 гадоў назад памёр Уладзімір Караткевіч (1930-1984), народны пісіменнік Беларусі
жнівень 8 90 гадоў назад пачалася акупацыя Мінска польскімі войскамі (доўжылася да 11.07.1920)
жнівень 31 560 гадоў назад падпісана пагадненне паміж вялікім князем ВКЛ Казімірам IV і вялікім князем маскоўскім Васілём ІІ Цёмным, вынікам якога стаў працяглы перыяд мірнага развіцця Вялікага княства Літоўскага (да канца ХV стагоддзя)
жнівень 31 450 гадоў назад Лівонскі ордэн перайшоў пад пратэктарат Вялікага княства Літоўскага
верасень 5 Дзень беларускай пісьменнасці
верасень 10 80 гадоў з дня нараджэння Яўгена Глебава (1929-2000), кампазітара, педагога, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР
верасень 17 70 год назад савецкія войскі перайшлі мяжу з Польшчай і да 25 верасня занялі тэрыторыю Заходняй Беларусі разам з Вільняй і Беластокам (14.11.1939 Заходняя Беларусь афіцыйна ўключана ў склад БССР)
верасень 29 480 гадоў з дня уводу ў дзеянне Першага Статута Вялікага княства Літоўскага, аднаго з першых у Еўропе сістэматызаваных збораў законаў па ўсіх галінах тагачаснага права
кастрычнiк 10 215 гадоў назад пад Мацяёвіцамі (цяпер Польшча) паўстанцы пацярпелі паражэнне ад расійскіх войскаў, цяжка паранены Касцюшка ўзяты ў палон
кастрычнiк 14 110 гадоў назад нарадзіўся Адам Бабарэка (1899-1938), беларускі пісьменнік
кастрычнiк 28 125 гадоў з дня нараджэння Фларыяна Ждановіча (1884-1937), беларускага акцёра, рэжысёра, тэатральнага дзеяча
лістапад 16 95 гадоў з дня нараджэння Язэпа Семяжона (Іосіф Семяжонаў, 1914-1990), беларускага перакладчыка
лістапад 30 110 гадоў з дня нараджэння Міхася Лынькова (1899-1975), народнага пісьменніка Беларусі
снежань 13 90 гадоў назад у Мінску адбыўся сход Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, у выніку яе расколу былі ўтвораны Найвышэйшая рада БНР (старшыня Язэп Лёсік) і Народная рада БНР (старшыня Пётр Крачэўскі)
снежань 22 745 гадоў назад падпісаны мірная і гандлёвая дамовы Полацка з горадам Рыга і Лівонскім ордэнам
снежань 27 150 гадоў з дня нараджэння Лазара Замэнгофа (1859-1817), лекара, вынаходніка мовы эсперанта (вучыўся ў Маскве і Варшаве, жыў некаторы час у Гродне)
снежань 27 90 гадоў з дня нараджэння Галіны Макаравай, беларускай актрысы, народнай артысткі Беларусі, народнай артысткі СССР
снежань 29 75 гадоў з дня нараджэння Віктара Тарасава, беларускага акцёра, народнага артыста СССР