Белорусы Москвы
Белорусы Москвы
Для кого этот сайт?
Для нас, белорусов, находящихся в Москве.
Белорусские памятные даты 2008 года
Главная > Места, люди, факты > Белорусские памятные даты 2008 года

660 гадоў з дня нараджэння Ягайлы (1348?-1434), вялікага князя Вялікага княства Літоўскага,
(з 1386 па 1434 г. – кароль Польшчы Уладзіслаў ІІ)

485 гадоў з часу выдання (1523) у Кракаве паэтычнага зборніка Міколы Гусоўскага
“Песня пра зубра”

440 гадоў з часу заснавання І. Фёдаравым і П. Мсціслаўцам Заблудаўскай друкарні, у якой былі
выдадзены “Евангелле вучыцельнае” і “Псалтыр з Часаслоўцам”

270 гадоў з дня нараджэння К Нарбута (1738-1807), асветніка і філосафа

студзень 8 95 гадоў з дня нараджэння Яраслава Смелякова (1913-1972), рускага паэта, па паходжанні беларуса
студзень 14 115 гадоў з дня нараджэння Канстанцыі Буйло (Калечыц) (1893-1986), беларускай паэтэсы
студзень 15 100 гадоў з дня нараджэння Заіра Азгура (1908-1995), беларускага скульптара, народнага мастака СССР
студзень 22 145 гадоў таму (1863) пачалося нацыянально-вызваленчае паўстанне на Беларусі
студзень 28 420 гадоў таму (1588) быў зацверджаны Трэці Статут Вялікага княства Літоўскага
студзень 31 95 гадоў таму (1913) у Гродне выйшаў альманах вучнёўскай моладзі ”Колас беларускай нівы”
люты 1 145 гадоў таму (1863) абвешчаны Часовы правінцыйны ўрад Літвы і Беларусі
люты 2 660 гадоў таму (1348) войскі Вялікага княства Літоўскага перамаглі крыжакоў на рацэ Стрэва (прыток Нёмана). У бітве загінуў князь Нарымонт, другі сын Гедыміна
люты 2 170 гадоў з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага (1838-1964), беларускага рэвалюцыянера-дэмакрата, мысліцеля і публіцыста, кіраўніка паўстання 1863-1864 гг. на Беларусі і ў Літве
люты 4 200 гадоў з дня нараджэння Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча (1808), паэта, драматурга, аднаго з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры
люты 8 300 гадоў таму (1708), пад час Паўночнай вайны, расійскае войска разрабавала і спустошыла Гародню
люты 9 85 гадоў таму у Вільні адбылася першая пастаноўка п`есы Янкі Купалы “Паўлінка”
люты 23 130 гадоў з дня нараджэння Казіміра Малевіча (1878-1935), сусветна вядомага мастака, выкладчыка Народнай мастацкай школы ў Віцебску ў 1919-1922 гг.
люты 26 90 гадоў з дня нараджэння Пятра Машэрава (1918-1980), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча БССР, Героя Савецкага Саюза і Героя Сацыялістычнай працы
люты 29 540 гадоў таму (1468) быў выдадзены Судзебнік (статут Казіміра IY Ягелончыка), помнік старажытнай беларускай мовы, першы кодэкс крымінальнага і працэсуальнага права Вялікага Княства Літоўскага
сакавік 3 90 гадоў таму (1918) у Брэсце падпісана мірная дамова паміж Савецкай Расіяй і Нямеччынай, паводле якой Беларусь страціла значную частку сваёй тэрыторыі
сакавік 4 505 гадоў таму (1503) падпісаны мір на 6 гадоў паміж Вялікім княствам Літоўскім і Масковіяй, паводле якога да Масквы адышло 29 гарадоў і 70 воласцяў, у тым ліку Чарнігаў, Бранск, Старадуб, Гомель
сакавік 22 65 гадоў таму (1943) спалена разам з жыхарамі (142 чалавекі) вёска Хатынь
сакавік 25 90 гадоў з дня абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі
красавiк 7 25 гадоў таму памерла Ларыса Геніуш, паэтэса, вязень ГУЛАГу
красавiк 28 90 гадоў таму (1918) Народны Сакратарыят Беларусі зацвердзіў беларускую мову ў якасці дзяржаўнай і абавязковай у Беларускай Народнай Рэспубліцы і прыняў пастанову аб адкрыцці ў Мінску універсітэта
май 10 125 гадоў з дня нараджэння Янкі Маўра (І.М. Фёдараў) (1883-1971), беларускага пісьменніка, перакладчыка, аднаго з пачынальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры
май 23 835 гадоў таму у Ерусаліме памерла Ефрасіння Полацкая, полацкая князёўня, беларуская святая. У 1187 годзе яе мошчы былі перанесены ў Кіева-Пячрскую лаўру, а ў пачатку ХХ стагоддзя – у Полацк
май 24 Дзень славянскага пісменства і культуры
чэрвень 7 445 гадоў таму (1563) Жыгімонт ІІ Аўгуст выдаў Віленскі прывілей, які параўнаў у правах праваслаўных і каталікоў у Вялікім княстве Літоўскім
чэрвень 17 215 гадоў таму (1793) у Гродне пачаўся апошні сейм Рэчы Паспалітай, які зацвердзіў другі падзел Рэчы Паспалітай і прыняў новую Канстытуцыю
чэрвень 22 5 гадоў таму (2003) у шпіталі ў Бараўлянах Мінскага раёна памёр Васіль Быкаў, народны пісьменнік Беларусі
ліпень 6 755 гадоў таму (1253) Вялікі князь Літоўскі Міндоўг каранаваны ў Навагрудку
ліпень 7 375 гадоў таму (1633) памёр Леў Сапега, дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, канцлер
ліпень 8 15 гадоў таму (1993) у Мінску пачаўся Першы з’езд беларусаў свету
ліпень 13 15 гадоў таму (1993) у Магілёве прайшоў першы фестываль хрысціянскай музыкі “Магутны Божа”
ліпень 14 95 гадоў таму (1913) у Вільні заснавана Беларускае выдавецкае таварыства. Надрукавана 15 кніг агульным накладам 50 тысяч асобнікаў
ліпень 14 90 гадоў таму (1918) у Маскве адбылося першае публічнае пасяджэнне Беларускага навукова-культурнага таварыства
ліпень 17 90 гадоў таму (1918) у Маскве пачаўся Усерасійскі з’езд бежанцаў з Беларусі (227 дэлегатаў)
ліпень 26 15 гадоў таму (1993) рашэннем Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь у краіне спынена абарачэнне савецкіх грошай і ўведзена нацыянальная валюта – беларускі рубель
жнівень 6 105 гадоў з дня нараджэння Барыса Платонава (1903-1967), акцёра, педагога, народнага артыста БССР і СССР
жнівень 15 940 гадоў таму (1068) адбылося паўстанне кіяўлянаў супраць князя Ізяслава, у выніку якога полацкі князь Усяслаў Брачыслававіч Чарадзей быў абраны кіеўскім князем
жнівень 24 90 гадоў таму (1918) у Вільні створана культурна-асветная арганізацыя “Сувязь культурно-нацыянальнага адраджэння беларускага народа”
жнівень 26 75 гадоў таму (1933) выйшла пастанова Савета Народных камісараў БССР “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу”, скіраваная на знішчэнне адметнасці беларускай мовы
верасень 7 Дзень беларускага пісьменства і друку
верасень 8 300 гадоў таму (1708) па загаду расійскага цара Пятра І спалены Магілёў
верасень 8 35 гадоў таму (1973) перакрыта рака Вілія, створана самае вялікае Ў Беларусі штучнае водасховішча – Вілейскае
верасень 11 70 гадоў таму (1938) у Навагрудку, на радзіме паэта, адкрыўся Дом-музей Адама Міцкевіча
верасень 12 325 гадоў таму (1683) пад Венай адбылася пераможная бітва саюзнага войска (баварцы, саксонцы, аўстрыякі, конныя палкі Польшчы і Вялікага княства Літолўскага – разам 65 тысяч) над турэцкім войскам (200 тысяч)
верасень 14 600 гадоў таму (1408) паміж вялікім князем ВКЛ Вітаўтам і вялікім князем маскоўскім Васілём І заключана пагадненне, якое завяршыла вайну 1406-1408 гг.
верасень 15 360 гадоў таму (1648) ля вёскі Гершоны (Берасцейскі раён) быў забіты Афанасій Філіповіч, палітычна-царкоўны дзеяч, пісьменнік-публіцыст. У жніўні 1649 годзе кананізаваны як праваслаўны святы
верасень 20 100 гадоў таму (1903) нарадзілася Наталля Арсеннева, паэтэса, дзеяч эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША
верасень 24 10 гадоў таму (1993) падпісана пагадненне аб вывадзе з Беларусі расійскіх войскаў
верасень 28 300 гадоў таму (1708) па загаду расійскага цара Пятра І расійскае войска спаліла Віцебскі замак і пасад
верасень 29 185 гадоў з дня нараджэння Уладзіслава Сыракомлі (Людвік Кандратовіч) (1823-1862), польскага і беларускага паэта-гуманіста, пісьменніка, публіцыста
кастрычнiк 2 590 гадоў таму (1413) заключана Гарадзельская унія Вялікага княства Літоўскага з Каралеўствам Польскім, якая надала беларуска-літоўскай шляхце палітычныя правы
кастрычнiк 10 70 гадоў таму (1938) растраляны Адам Бабарэка, пісьменнік
кастрычнiк 11 90 гадоў таму (1918) уступіла ў дзянне часовая Канстытуцыя Беларускай Народнай Рэспублікі, якую прыняў Народны Сакратарыят Беларусі
кастрычнiк 11 30 гадоў таму (1978) на базе філіяла Літаратурнага музея Янкі Купалы створаны Купалаўскі мемарыяльны запаведнік “Ляўкі”
кастрычнiк 12 610 гадоў таму (1398) на востраве Салін (на Нёмане) падпісана мірная дамова аб дапамозе паміж Вялікім княствам Літоўскім і Тэўтонскім ордэнам
кастрычнiк 12 375 гадоў таму (1633) у Полацку адбыўся узброены мяцеж гараджанаў супраць уніяцкага арцыбіскупа Сялявы
кастрычнiк 13 120 гадоў таму (1888) нарадзіўся Язэп Драздовіч, мастак, скульптар, пісьменнік, этнограф, археолаг, адзін з заснавальнікаў нацыянально-гістарычнага жывапісу
кастрычнiк 15 175 гадоў таму (1833) у Фларэнцыі памёр Міхал Клеафас Агінскі, дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, кампазітар, удзельнік паўстання 1794 г.
кастрычнiк 18 115 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра І. Уладамірскага (Малейка) (1893-1971), акцёра, народнага артыста БССР і СССР
кастрычнiк 19 20 гадоў таму (1988) у Мінску утвораны рэспубліканскае грамадскае гісторыка-асветнае таварыства памяці ахвяр сталінізму “Мартыралог беларусі” і аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту “Адраджэнне”
кастрычнiк 27 350 гадоў таму (1658) адбылася бітва пад Чавусамі 14-тысячнага войска казацкага палкоўніка Нячая, які перайшоў на бок караля Рэчы Паспалітай з маскоўскім войскам
лістапад 8 125 гадоў з дня нараджэння Вацлава Ластоўскага (1883-1938), гісторыка, этнографа, пісьменніка, акадэміка АН БССР
лістапад 8 150 гадоў з дня нараджэння Тадэвуша Урублеўскага (1858), адваката, публіцыста, грамадскага дзеяча
лістапад 11 335 гадоў таму адбылася пераможная бітва 40-тысячнага войска Рэчы Паспалітай на чале з Янам Сабескім пад Хоцінам над 80-тысячным турэцкім войскам. У выніку была спынена турэцкая экспансія на Украіну
лістапад 11 105 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Ільінскага (1903-1967), акцёра, народнага артыста БССР і СССР
лістапад 13 15 гадоў таму (1993) Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняз Закон “Аб ахове нацыянальна-культурнай спадчыны” (на ўлік узяты 16,3 тысячы помнікаў гісторыі і культуры
лістапад 20 60 гадоў з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц (1948-1988), паэтэсы
лістапад 21 640 гадоў таму у бітве на рацэ Тросна войска Вялікага княства Літоўскага на чале з вялікім князем Альгердам пад час паходу на Маскву перамагло войска Маскоўскага княства
лістапад 21 100 гадоў з дня нараджэння Нінэль Ткачэнкі, спявачкі, народнай артысткі СССР
лістапад 22 235 гадоў таму (1773) створана Беларуская рымска-каталіцкая епархія з цэнтрам у Магілёве
лістапад 29 70 гадоў таму у Мінску (?) расстраляны Браніслаў Тарашкевіч, грамадска-палітычны о асветны дзеяч, мовазнавец, публіцыст, перакладчык, літаратуразнавец
снежань 1 390 гадоў таму паміх Рэччу Паспалітай і Расійскай дзяржавай заключана Дэвулінскае (цяпер Сергіеў Пасад) перамір’е
снежань 9 90 гадоў таму (1918) Рада і Урад Беларускай Народнай Рэспублікі напярэдадні эміграцыі ў Вільню заклікалі беларускі народ да супраціўлення ўладзе бальшавікоў
снежань 10 90 гадоў таму (1918) войскі Савецкай Расіі ўвайшлі ў пакінуты немцамі Мінск
снежань 17 Дзень беларускага кіно
снежань 18 35 гадоў таму (1973) Пётр Клімук (1942) стаў першым беларусам, што паляцеў у космас (пазней здзейсніў яшчэ два палёты)
снежань 24 210 гадоў з дня нараджэння Адама Міцкевіча (1798-1855), польскага паэта, асветніка, філамата, ураджэнца Навагрудскага краю
снежань 25 10 гадоў таму (1998) адбыўся першы перапіс насельніцтва незалежнай Беларусі – 10 045 200 чалавек, з іх 8 159 100 беларусаў. Беларускую мову роднай назвалі 73,7% жыхароў краіны
снежань 26 115 гадоў з дня нараджэння Яўгена Цікоцкага (1893-1970), кампазітара, народнага артыста БССР і СССР
снежань 27 375 гадоў з дня смерці Мялеція Сматрыцкага (1577-1633), архіепіскапа Полацкага і Віцебскага, царкоўнага і грамадска-палітычнага дзеяча, беларускага і украінскага пісьменніка-палеміста. У 17-18 стагоддзях “Граматыка славянская” М. Сматрыцкага (1619) была галоўным падручнікам ва ўсіх навучальных установах
снежань 28 420 гадоў таму (1588) Гародня, згодна з пастановай Кракаўскага сейма, стала цэнтрам каралеўскай эканоміі (і заставалася ім да 1795 г.)