Белорусы Москвы
Белорусы Москвы
Для кого этот сайт?
Для нас, белорусов, находящихся в Москве.
Белорусские памятные даты 2007 года
Главная > Места, люди, факты > Белорусские памятные даты 2007 года

862 год – першыя летапісныя звесткі пра Полацк
992 год – утварэнне Полацкай епархіі. Хрысціянізацыя насельніцтва
1317 год – намаганнямі Гедзіміна ў Новагародку ўтворана асобная мітраполія Вялікага Княства Літоўскага
1387 год – Вільня першая з беларускіх гарадоў атрымала магдэбургскае права
1387 год – першая грамата Ягайлы аб прывілеях католікам
1392 год – кароль Ягайла прызнае Вітаўта незалежным государем Вялікага Княства Літоўскага
1562 год – Сымон Будны распачынае кнігавыдавецкую дзейнасць у Нясвіжы
студзень 14 65 гадоў з дня нараджэння Веры Вярбы (Г.П. Сакалова, 1942), беларускай паэтэсы
студзень 20 115 гадоў з дня нараджэння Б.А. Тарашкевіча (1892-1938), мовазнаўцы, перакладчыка, аўтара першай "Беларускай граматыкі для школ", акадэміка НАН Беларусі
студзень 20 115 гадоў з дня нараджэння Р.Р. Шырмы (1892-1978), харавога дырыжора, фалькларыста, народнага артыста СССР
студзень 22 90 гадоў з дня нараджэння М. Дз. Ворвулева (1917-1967), спевака, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР
студзень 30 80 год назад быў заснаваны Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), першая ў гісторыі Беларусі навукова-даследчая ўстанова, папярэднік АН Беларусі
люты 9 155 гадоў з дня першай пастаноўкі (1852) ў Мінску оперы "Вясковая ідылія" ("Сялянка") на лібрэта В. Дуніна-Марцінкевіча, музыку С. Манюшкі і К. Кжыжаноўскага
люты 12 65 гадоў з дня нараджэння М.П. Дрынеўскага (1942), харавога дырыжора, народнага артыста Беларусі
люты 14 70 гадоў з дня нараджэння Міхася Стральцова (1837-1987), беларускага пісьменніка і паэта
люты 18 85 гадоў з дня нараджэння М.А. Савіцкага (1922), жывапісца, народнага мастака СССР, Героя Беларусі люты 21 Міжнародны дзень роднай мовы
люты 28 135 гадоў з дня нараджэння В.К. Бялыніцкага-Бірулі (29.02.1872-1957), жывапісца-пейзажыста, народнага мастака Беларусі і Расіі
сакавік 3 940 гадоў бітве на Нямізе (1067 год): першая згадка пра Минск
сакавік 3 65 гадоў з дня нараджэння У.В. Кавалёнка (1942), лётчыка-касманаўта, двойчы Героя Савецкага Саюза
сакавік 6 135 гадоў з дня нараджэння В.А. Залатарова (1872-1964), кампазітара і педагога, заслужанага артыста Расіі, народнага артыста Беларусі
сакавік 14 105 гадоў з дня нараджэння П.С. Малчанава (1902-1977), народнага артыста СССР
красавік 4 450 гадоў з дня нараджэння Льва Сапегі (1557-1633), дзяржаўнага дзеяча Вялікага княства Літоўскага
май 24 Дзень славянскага пісьменства і культуры
май 30 80 гадоў з дня нараджэння Вітаўта Кіпеля (1927), гісторыка, старшыні Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Йорку
чэрвень 10 195 гадоў з дня адкрыцця Полацкай акадэміі (1812) з факультэтамі тэалогіі; моваў і літаратур; філасофіі і свабодных навук
чэрвень 14 140 гадоў з дня нараджэння М.В. Доўнар-Запольскага (1867-1934), беларускага гісторыка, эканаміста, этнографа, аднаго з заснавальнікаў беларускай нацыянальная гісторыяграф
ліпень 2 85 гадоў з дня нараджэння Г.М. Вагнера (1922), беларускага кампазітара, народнага артыста Беларусі
ліпень 7 125 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы (Іван Дамінікавіч Луцэвіч, 1882-1942), народнаго паэта Беларусі
ліпень 10 65 гадоў з дня нараджэння П.І. Клімука (1942), лётчыка-касманаўта, двойчы Героя Савецкага Саюза
ліпень 25 70 гадоў з дня нараджэння Дз.Б. Смольскага (1937), кампазітара, педагога, народнага артыста Беларусі
жнівень 4 90 гадоў з дня нараджэння Янкі Брыля (Іван Антонавіч, 1917-2006), народнага пісьменніка Беларусі
жнівень 5 Першы падзел Рэчы Паспалітай (1772), у выніку чаго значная частка беларускіх зямель адышла пад уладу Расійскай імперыі
жнівень 6 490 гадоў назад (1517) у Празе Ф. Скарына выдаў свой пераклад на тагачасную беларускую мову вядомага выдання "Песни царя Давыда, еже словуть Псалтыр", збор гімнаў рэлігійна-лірычнага зместу. Пачатак беларускага кнігадрукавання
жнівень 7 75 гадоў з дня нараджэння А.В. Мальдзіса (1932), літаратуразнаўцы, пісьменніка
жнівень 17 100 гадоў з дня нараджэння З.Ф. Стомы (1907-1992), акцёра, народнага артыста Беларусі і СССР
жнівень 23 90 гадоў з дня нараджэння П.Е. Панчанкі (1917-1995), народнага паэта Беларусі
верасень 3 80 гадоў з дня нараджэння А.М. Адамовіча (1927-1994), пісьменніка, крытыка, літаратуразнаўцы
верасень 6 100 гадоў з дня нараджэння Л.Р. Рахленкі (1907-1986), акцёра, народнага артыста Беларусі і СССР
верасень 17 95 гадоў з дня нараджэння Максіма Танка (Яўген Іванавіч Скурко, 1912-1995), народнага паэта Беларусі
верасень 20 70 гадоў з дня нараджэння А.К. Каўкі (1937), беларускага гісторыка, літаратуразнаўцы, заснавальніка Маскоўскага таварыства беларускай культуры імя Францішка Скарыны (1988)
лістапад 3 125 гадоў з дня нараджэння Якуба Коласа (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч, 1882-1956), народнага паэта Беларусі
лістапад 4 120 гадоў з дня нараджэння Цішкі Гартнага (Зм.Хв. Жылуновіч, 1887-1937), беларускага пісьменніка
лістапад 9 105 гадоў з дня нараджэння Н.Ф. Сакалоўскага (1902-1950), кампазітара, хормайстра, фалькларыста
снежань 5 90 год назад (1917) у Минску адкрыўся Першы Ўсебеларускі зьезд (1872 дэлегаты з розных куткоў ад Смаленшчыны да Беласточчыны)
снежань 17 Дзень беларускага кіно