Белорусы Москвы
Белорусы Москвы
Для кого этот сайт?
Для нас, белорусов, находящихся в Москве.
Белорусские памятные даты 2017 г.
Главная > Места, люди, факты > Белорусские памятные даты 2017 г.

950 гадоў з часу заканчэння будаўніцтва (1066) Сафійскага сабора ў Полацку, выдатнага помніка архітэктуры Беларусі

915 гадоў з часу ўтварэння (1101) Віцебскага княства

915 гадоў з часу княжання ў Мінску (1101-1119) першага князя Глеба Усяслававіча

915 гадоў назад нарадзілася Ефрасіння Полацкая (каля 1101-1167), полацкая князёўна, асветніца, беларуская святая

900 гадоў назад (1116) у “Аповесці мінулых гадоў…” упершыню згадваецца Слуцк (Случеск)

880 гадоў назад (1136) у пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца Прапойск (Прупой, Пропошеск; з 1945 г. Слаўгарад)

880 гадоў назад (1136) у пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца Крычаў (Крэчут)

860 гадоў назад (1156) у летапісах упершыню згадваецца Мсціслаў

855 гадоў як завершана (1161) будаўніцтва Полацкай Спаса-Еўфрасіннеўскай царквы дойлідам Іаанам па заказу Еўфрасінні Полацкай

855 гадоў з часу стварэння (1161) “Крыжа Еўфрасінні Полацкай”, выдатнага помніка старажытнага мастацтва Беларусі, выкананага полацкім ювелірам Лазарам Богшам

740 гадоў назад (1276) у летапісах упершыню згадваецца Камянец

700 гадоў назад (1316) вялікім князем ВКЛ стаў Гедзімін (?-1341), які далучыў да княства Віцебскую, Мінскую, Турава-Пінскую, Берасцейскую землі, а ў 1323 годзе перанёс сталіцу Вялікага Княства з Новагародка ў Вільню - старадаўні цэнтр крывіцкай каланізацыі, які напачатку меў назоў Крывічгорад

630 гадоў з часу выбрання (1386) вялікага князя Літоўскага Ягайлы польскім каралём

625 гадоў назад (1391) Гродна атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права

615 гадоў з часу заключэння (1401) Віленска-Радамскай уніі – дзяржаўна-палітычнага саюза ВКЛ і Польскага Каралеўства

605 гадоў назад (1411) заключаны Тарунскі мірны дагавор, які паклаў канец “Вялікай вайне” (1409-1411) Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага супраць Тэўтонскага ордэна

575 гадоў назад (1441) Слуцк атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права

570 гадоў назад (1446) складзены Беларуска-літоўскі летапіс, першы агульнадзяржаўны летапісны звод Вялікага княства Літоўскага

505 гадоў назад (1511) Навагрудак атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права

485 гадоў назад (1531) Слонім (Услонім) атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права

475 гадоў з часу абвяшчэння (1541) лясоў Белавежскай пушчы паляўнічым заказнікам, першым на тэрыторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы

455 гадоў назад (1561) Рэчыца атрымала самакіраванне паводле магдэбургскага права

455 гадоў назад (1561) у Пінску заснавана аптэка, адна з першых у Беларусі

450 гадоў назад (1566) зацверджаны 2-гі Статут Вялікага княства Літоўскага

445 гадоў назад (1566) утворана Берасцейскае (Брэсцкае) ваяводства – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім княстве Літоўскім (з канца XVII ст. называлася Брэст-Літоўскім ваяводствам)

435 гадоў з часу ўтварэння (1581) Галоўнага Літоўскага Трыбунала – вышэйшага судовага апеляцыйнага органа Вялікага княства Літоўскага

435 гадоў з часу заснавання (1581) у Полацку езуіцкай калегіі (у 1812 г. пераўтворана ў акадэмію, існавала па 1820 г.)

435 гадоў назад (1581) Пінск атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права

430 гадоў назад (1586) Нясвіж атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права

425 гадоў назад (1591) у Брэсце адкрыта першая брацкая школа

415 гадоў назад (1596) абвешчана Брэсцкая унія – акт аб арганізацыйным аб’яднанні на тэрыторыі Рэчы Паспалітай праваслаўнай царквы з каталіцкай

420 гадоў з часу выдання (1596) ў Вільні “Граматыкі славянскай...” Л. Зізанія

400 гадоў з пачатку дзейнасці (1616) ў Магілёве брацкай друкарні (дзейнічала з перапынкамі да 1773 г.)

385 гадоў назад (1631) Спірыдонам Собалем у Куцеінскай друкарні выдадзены “Буквар”, кніга па навучанню першапачатковай грамаце

365 гадоў назад нарадзіўся Капіевіч (Капіеўскі) Ілья Фёдаравіч (1651-1714), беларускі асветнік і кнігавыдавец

360 гадоў назад (1656) пачаў сваю выкладчыцкую дзейнасць у Полацкай брацкай школе Сімяон Полацкі (Пятроўскі-Сітняковіч Самуіл Емяльянавіч) (1629-1680), беларускі і рускі грамадскі і царкоўны дзеяч, педагог, пісьменнік і публіцыст

310 гадоў з пачатку дзейнасці (1706) Гродзенскага манетнага двара

280 гадоў назад (1736) у Слуцку адкрыта мануфактура шаўковых паясоў (дзейнічала да 1844 г.)

270 гадоў назад нарадзіўся Касцюшка Андрэй Тадэвуш Банавентура (1746-1817), палітычны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 года

265 гадоў з часу заснавання (1751) Слуцкага тэатра Радзівілаў (існаваў да 1761)

265 гадоў назад (1751) створана Нясвіжская музычная школа пры Нясвіжскай капэле Радзівілаў

260 гадоў назад (1756) створана Слуцкая балетная школа пры Слуцкім тэатры Радзівілаў (існавала да 1760)

245 гадоў назад (1771) быў заснаваны Слонімскі тэатр Агінскага

240 гадоў назад (1776) пачалося выданне “Gazety Grodzieńskiej” (“Гродзенскай Газеты”) – першага перыядычнага выдання ў Беларусі (выдавалася на польскай мове)

235 гадоў назад нарадзіўся Дашчынскі Юзаф (1781-1844), беларускі піяніст, кампазітар, дырыжор, педагог

230 гадоў назад нарадзіўся Гібенталь Карл Іванавіч (1786-1862), беларускі ўрач, адзін з заснавальнікаў касцёва-пластычнай хірургіі ў Беларусі

230 гадоў назад нарадзіўся Равінскі Вікенцій П. (1786-1855), паэт і драматург, найбольш верагодны аўтар паэмы “Энэіда навыварат”, якая амаль стагодзьдзе лічылася ананімнай

205 гадоў назад нарадзіўся Рыпінскі Аляксандр Феліксавіч (1811-1900), беларускі і польскі паэт, фалькларыст, графік, кнігавыдавец

195 гадоў назад нарадзіўся Семянтоўскі (Семянтоўскі-Курыла) Аляксандр Максімавіч (1821-1893), беларускі і рускі этнограф, археолаг, краязнавец, фалькларыст

190 гадоў назад (1826) у Віцебску пачало дзейнічаць Беларускае вольнае эканамічнае таварыства (дзейнічала да 1841)

190 гадоў назад нарадзіўся Шэйн Павел Васілевіч (1826-1900), беларускі і рускі фалькларыст і этнограф

170 гадоў назад нарадзіўся Татур Генрык Хрыстафоравіч (1846-1907), беларускі гісторык, археолаг, краязнавец, калекцыянер

170 гадоў назад (1846) пачалося выданне “Актов Западной России” (поўная назва серыі “Акты, относящиеся к истории Западной России, собранные и издаваемые Археографической комиссией”), – пяцітомнага зборніка дакументаў па гісторыі Беларусі, Украіны і Літвы

145 гадоў назад (1871) уведзена ў эксплуатацыю чыгуначная магістраль Смаленск – Мінск – Брэст

140 гадоў назад (1876) у м. Свіслач Ваўкавыскага павета адкрыта настаўніцкая семінарыя (дзейнічала да 1921)

110 гадоў з часу заснавання (1906) ў Мінску літаратурна-артыстычнага таварыства (існавала да 1909)

110 гадоў з часу заснавання (1906) ў Пецярбургу першага беларускага легальнага выдавецтва “Загляне сонца і ў наша аконца” (існавала да 1914)

110 гадоў назад (1906) заснавана друкарня Марціна Кухты ў Вільні (існавала да 1916)

105 гадоў з пачатку дзейнасці (1911) у Оршы жаночай настаўніцкай семінарыі (дзейнічала да 1919)

100 гадоў назад (1916) у Мінску заснаваны клуб беларускай мастацкай інтэлігенцыі “Беларуская хатка” (існаваў да 1921)

100 гадоў назад (1916) пачала сваю дзейнасць Бабруйская жаночая настаўніцкая семінарыя (існавала да 1919)

95 гадоў з часу стварэння (1921) Таварыства беларускай школы (ТБШ), культурна-асветнай арганізацыі працоўных Заходняй Беларусі (існавала да 1937)

95 гадоў назад (1921) створаны Віленскі беларускі гісторыка-этнаграфічны музей імя І.І. Луцкевіча (існаваў да 1945)

95 гадоў назад (1921) заснавана Нацыянальная бібліятэка Беларусі

95 гадоў назад (1921) выйшаў першы нумар “Белорусской газеты” (з 1924 г. “Беларуская вёска”, у 1931-1935 гг. “Калгаснік Беларусі”, у 1945-1950 гг. “Савецкі селянін”, у 1950-1962 гг. “Калгасная праўда”, у 1962-1991 г. “Сельская газета”, з 1992 г. “Белорусская нива”)

90 гадоў назад (1926) у Пінску адкрыты Палескі краязнаўчы музей (з 1940 г. Пінскі абласны гісторыка-краязнаўчы музей, з 1954 г. Пінскі краязнаўчы музей, з 1979 г. Беларускі дзяржаўны музей сацыялістычнага пераўтварэння Палесся, з 1990 г. Музей Беларускага Палесся)

65 гадоў назад (1951) Мінскі радыёзавод выдаў першую прадукцыю (радыёла “Мінск – Р-7”)

45 гадоў з часу адкрыцця (1971) бібліятэкі і музея імя Ф. Скарыны ў Лондане

студзень 01 1919. Утварэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь
студзень 01 155 гадоў з дня нараджэння Карскага Яўхіма Фёдаравіча (1861-1931), беларускага філолага-славіста, заснавальніка беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнографа, палеографа, фалькларыста, акадэміка Пецярбургскай акадэміі навук
студзень 01 60 гадоў назад (1956) пачаліся перадачы Мінскага тэлевізійнага цэнтра
студзень 01 55 гадоў назад (1961) у Мінску заснавана студыя навукова-папулярных і хранікальна-дакументальных фільмаў (з 1968 г. у кінастудыі “Беларусьфільм”)
студзень 07 115 гадоў з дня нараджэння Раеўскага Іосіфа Майсеевіча (1901-1972), рэжысёра, акцёра, педагога, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР
студзень 08 80 гадоў з дня нараджэння Каханоўскага Генадзя Аляксандравіча (1936-1994), беларускага гісторыка, літаратуразнаўца
студзень 09 125 гадоў з дня нараджэння Лойтара Навума Барысавіча (Нохума Борухавіча) (1891-1966), беларускага рэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
студзень 12 75 гадоў з дня нараджэння Мулявіна Уладзіміра Георгіевіча (1941-2003), беларускага артыста эстрады, кампазітара, заслужанага дзеяча культуры Польшчы, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР
студзень 21 130 гадоў з дня нараджэння Туранкова Аляксея Яўлампіевіча (1886-1958), беларускага кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
студзень 24 80 гадоў з дня нараджэння Філіпава Рамана Сяргеевіча (1936-1992), беларускага і рускага акцёра, заслужанага артыста Беларусі
студзень 27 100 гадоў з дня нараджэння Няфёда Уладзіміра Іванавіча (1916-1999), беларускага тэатразнаўца, педагога, пісьменніка, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
студзень 30 95 гадоў з дня нараджэння Шамякіна Івана Пятровіча (1921-2004), народнага пісьменніка Беларусі
люты 03 90 гадоў з часу выхаду (1926) у Заходняй Беларусі штотыднёвай грамадска-палітычнай і літаратурнай газеты “Беларускае слова” (выдавалася ў Вільні на беларускай мове да лютага 1928 г.)
люты 07 115 гадоў з дня нараджэння Полы Веры Мікалаеўны (1901-1989), актрысы, народнай артысткі Беларусі
люты 08 95 гадоў з дня нараджэння Мележа Івана Паўлавіча (1921-1976), народнага пісьменніка Беларусі
люты 14 110 гадоў з дня нараджэння Улашчыка Мікалая Мікалаевіча (1906-1986), беларускага гісторыка, археографа, краязнаўца, літаратара
люты 27 110 гадоў з дня нараджэння Млодак Рыты (Рэвекі) Веньямінаўны (1906-1969), спявачкі, народнай артысткі Беларусі
люты 28 100 гадоў таму (1916) у Вільні пачала выходзіць беларуская газета “Гоман”, грамадска-палітычнае і літаратурна-мастацкае выданне нацыянальна-дэмакратычнага і асветніцкага кірунку
сакавік 04 60 гадоў з часу выхаду газеты “Ніва”, тыднёвіка беларусаў у Польшчы
сакавік 05 120 гадоў з дня нараджэння Крапівы Кандрата (сапр. Атраховіч Кандрат Кандратавіч) (1896-1991), народнага пісьменніка Беларусі
сакавік 14 110 гадоў з дня нараджэння Мухарынскай Лідзіі Саулаўны (1906-1987), беларускага музыказнаўца, фалькларыста, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
сакавік 14 105 гадоў назад (1911) прыняты Закон аб увядзенні земстваў у заходніх губернях Расійскай імперыі (Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай)
сакавік 14 85 гадоў з дня нараджэння Дубашынскага Паўла Піліпавіча (1931-2000), акцёра, народнага артыста Беларусі
сакавік 17 270 гадоў з дня нараджэння Голанда Яна Давіда (1746-1827), прыдворнага кампазітара ў Радзівілаўскім тэатры ў Нясвіжы, аўтара камічнай оперы “Агатка, або Прыезд пана”
сакавік 18 95 гадоў з часу падпісання (1921) Рыжскага мірнага дагавору паміж РСФСР і УССР, з аднаго боку, і Польшчы, з другога, аб спыненні савецка-польскай вайны 1920 г. (да Польшчы адышлі заходнебеларускія і заходнеўкраінскія землі)
сакавік 23 110 гадоў з дня нараджэння Любана Ісака Ісакавіча (1906-1975), беларускага кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
кракавік 01 35 гадоў з часу заснавання Літаратурнага музея М. Багдановіча
кракавік 02 Дзень яднання народаў Беларусі і Расііч
кракавік 06 80 гадоў з дня нараджэння Саўчанкі Аркадзя Маркавіча (1936-2004), беларускага спевака, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР
кракавік 07 90 гадоў з дня нараджэння Кагадзеева Аляксея Пятровіча (1926-1997), харавога дырыжора і педагога, народнага артыста Беларусі
кракавік 08 60 гадоў назад (1956) у Мінску адкрыты Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача (з 1991 г. Тэатр юнага гледача Рэспублікі Беларусь)
кракавік 11 80 гадоў з дня нараджэння (1936) Сурвілы (Шыманец-Сурвіла) Івонкі, беларускага мовазнаўца, мастака, грамадска-палітычнага дзеяча ў эміграцыі. Жыве ў Канадзе
кракавік 12 475 гадоў з дня нараджэння Пацея Іпація (свецкае імя Адам Львовіч Пацей, 1541-1613), беларускага царкоўнага і дзяржаўнага дзеяча ВКЛ, пісьменніка-палеміста
кракавік 14 130 гадоў з часу выхаду (1886) “Минского листка”, першай у Беларусі легальнай грамадска-палітычнай і літаратурнай газеты (выходзіла да 1902 г.)
кракавік 19 135 гадоў з дня нараджэння Волкава Валянціна Віктаравіча (1881-1964), беларускага жывапісца, народнага мастака Беларусі
кракавік 21 95 гадоў з часу выхаду (1921) у Мінску першага нумара маладзёжнай газеты “Чырвоная змена”
кракавік 23 130 гадоў з дня нараджэння Бядулі Змітрака (сапр. Плаўнік Самуіл Яфімавіч) (1886-1941), беларускага пісьменніка
кракавік 24 180 гадоў з часу выхаду (1836) Указа Сената аб заснаванні Горы-Горацкай земляробчай школы (адкрыта 15 жніўня 1840 г., з 1842 г. Вышэйшая сельскагаспадарчая школа, з 1848 г. Горы-Горацкі земляробчы інстытут, з 1925 г. Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія, з 1931 г. Беларускі сельскагаспадарчы інстытут, з 1948 г. Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія)
кракавік 26 30 гадоў з часу катастрофы (1986) на Чарнобыльскай АЭС
кракавік 29 95 гадоў з дня нараджэння Ермаловіча Мікалая Іванавіча (1921-2000), беларускага гісторыка, крытыка, літаратуразнаўца
май 03 245 гадоў з дня нараджэння Бекю Аўгуста (1771-1824), беларускага ўрача, аднаго з першых у Беларусі і Літве, які пачаў вакцынацыю насельніцтва супраць воспы
май 05 110 гадоў з дня нараджэння Пацехіна Васіля Васілевіча (1906-1963), беларускага рэжысёра, заслужанага артыста Беларусі
май 07 105 гадоў з дня нараджэння Касмачова Канстанціна Міхайлавіча (1911-1992), беларускага жывапісца і графіка, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
май 16 105 гадоў з дня нараджэння Віткі Васіля (сапр. Крысько Цімох Васілевіч) (1911-1996), беларускага паэта, заслужанага дзеяча культуры Беларусі
май 26 90 гадоў з дня нараджэння (1926) Кургана Ільі Львовіча, дыктара радыё, педагога, заслужанага артыста Беларусі
май 26 25 гадоў назад (1991) у Мінску створана Міжнародная арганізацыя беларусістаў
май 30 120 гадоў з дня нараджэння Саннікава Канстанціна Мікалаевіча (1896-1965), рэжысёра, акцёра і педагога, народнага артыста Беларусі
чэрвень 06 25 гадоў назад (1991) Вярхоўны Савет БССР прыняў пастанову “Аб парадку рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій 20–50-х гадоў у Беларускай ССР”
чэрвень 09 135 гадоў з дня нараджэння Луцкевіча Івана Іванавіча (1881-1919), дзеяча беларускага нацыянальнага адраджэння, археолага і этнографа
чэрвень 14 85 гадоў з дня нараджэння (1931) Сарокіна Ігара Дзмітрыевіча, беларускага спевака, народнага артыста Беларусі, заслужанага артыста Расіі
чэрвень 16 105 гадоў з дня нараджэння Лукаса Дзмітрыя Аляксандравіча (1911-1979), кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
чэрвень 17 90 гадоў з дня нараджэння Яроменкі Мікалая Мікалаевіча (1926-2000), акцёра, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР
чэрвень 18 105 гадоў з дня нараджэння Шыдлоўскага Аляксандра Канстанцінавіча (1911-2002), беларускага дзеяча самадзейнага мастацтва, педагога, кампазітара, заслужанага дзеяча культуры Беларусі
чэрвень 21 275 гадоў з дня нараджэння Жылібера Жана Эмануэля (1741-1814), французскага і беларускага натураліста, хірурга, анатама, заснавальніка каралеўскай медыцынскай акадэміі ў Гродне
чэрвень 30 75 гадоў з часу выхаду (1941) дырэктывы № 1 ЦК КП(б)Б “Аб падрыхтоўцы да пераходу на падпольную работу партыйных арганізацый раёнаў, якія знаходзіліся пад пагрозай фашысцкай акупацыі”
ліпень 01 75 гадоў з часу выхаду (1941) дырэктывы № 2 ЦК КП(б)Б “Аб разгортванні партызанскай вайны ў тыле ворага”
ліпень 05 75 гадоў з часу прыняцця (1941) Саветам народных камісараў Беларусі і ЦК КП(б)Б дырэктывы аб арганізацыі атрадаў народнага апалчэння
ліпень 06 165 гадоў з дня нараджэння Лучыны Янкі (сапр. Неслухоўскі Іван Люцыянавіч) (1851-1897), беларускага паэта-дэмакрата
ліпень 07 220 гадоў з дня нараджэння Чачота Яна Антонія (1796-1847), беларускага і польскага паэта, фалькларыста
ліпень 11 95 гадоў назад (1921) у Мінску заснаваны Беларускі дзяржаўны універсітэт (заснаваны паводле пастановы Цэнтральнага выканаўчага камітэта БССР ад 25 лютага 1919 г.)
ліпень 15 140 гадоў з дня нараджэння Цёткі (сапр. Пашкевіч Алаіза Сцяпанаўна) (1876-1916), беларускай паэтэсы, празаіка, асветніцы
ліпень 21 80 гадоў з дня нараджэння (1936) Чурко Юліі Міхайлаўны, беларускай балерыны, мастацтвазнаўца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
ліпень 22 110 гадоў з дня нараджэння Бялінскай Марыі Сяргееўны (1906-1990), актрысы, народнай артысткі Беларусі
ліпень 22-23 110 гадоў назад (1906) у в. Мікалаеўшчына (Стаўбцоўскі раён) адбыўся нелегальны з’езд групы настаўнікаў Мінскай губерні, у якім удзельнічаў Я. Колас
ліпень 31 265 гадоў назад (1751) завершана будаўніцтва Гродзенскага каралеўскага палаца
жнівень 04 340 гадоў з дня нараджэння Рудніцкага Дамініка (1676-1739), беларускага і польскага паэта, фалькларыста, драматурга, тэолага
жнівень 11 160 гадоў з дня нараджэння Дабравольскага Уладзіміра Мікалаевіча (1856-1920), беларускага і рускага этнографа, фалькларыста, краязнаўца, лексікографа
жнівень 15 185 гадоў з дня нараджэння Каратынскага Вінцэся Аляксандравіча (1831-1891), беларускага паэта, публіцыста, перакладчыка
жнівень 22 155 гадоў з дня нараджэння Буйніцкага Ігната Цярэнцьевіча (1861-1917), беларускага акцёра, рэжысёра, тэатральнага дзеяча, стваральніка беларускага нацыянальнага прафесійнага тэатра
жнівень 26 80 гадоў з дня нараджэння (1936-2014) Бураўкіна Генадзя Мікалаевіча, паэта, перакладчыка, дзяржаўнага дзеяча Беларусі
жнівень 31 100 гадоў з дня нараджэння Браварскай Зінаіды Іванаўны (1916-2005), актрысы, народнай артысткі Беларусі
верасень 01 90 гадоў з дня нараджэння Глушакова Валерыя Ігнатавіча (1926-2005), спевака, народнага артыста Беларусі
верасень 03 285 гадоў з дня нараджэння Богуша-Сестранцэвіча Станіслава Іванавіча (1731-1826), беларускага вучонага-лінгвіста, драматурга і царкоўнага дзеяча
верасень 04 Дзень беларускага пісьменства
верасень 05 115 гадоў з дня нараджэння Вольскага Віталя Фрыдрыхавіча (сапр. Вольскі-Зэйдэль) (1901-1988), беларускага пісьменніка, літаратуразнаўца, заслужанага дзеяча культуры Беларусі
верасень 11 215 гадоў з дня нараджэння Піёна Марыса (Маўрыцыя) (1801-1869), танцоўшчыка, балетмайстра, тэатральнага дзеяча, стваральніка Віцебскага балета
верасень 14 110 гадоў назад (1906) адбылося першае выступленне ў друку Я. Коласа (верш “Наш край” у газеце “Наша доля”)
верасень 15 105 гадоў з дня нараджэння Таўбіна Юлія Абрамавіча (1911-1937), беларускага паэта
верасень 24 375 гадоў з дня нараджэння Незабітоўскага Станіслава (1641-1717), беларускага мемуарыста, дзеяча рэфармацыі ў ВКЛ
верасень 27 110 гадоў з дня нараджэння Ждановіч Ірыны Фларыянаўны (1906-1994), актрысы, педагога, народнай артысткі Беларусі
верасень 30 85 гадоў з дня нараджэння (1931) Гілевіча Ніла Сымонавіча, народнага паэта Беларусі
кастрычнік 01 95 гадоў з дня нараджэння Клімавай Аляксандры Іванаўны (1921-2005), актрысы і педагога, народнай артысткі Беларусі, народнай артысткі СССР
кастрычнік 03 85 гадоў з дня нараджэння (1931) Савельевай Ірыны Мікалаеўны, артысткі балета і педагога, народнай артысткі Беларусі
кастрычнік 04 275 гадоў з дня нараджэння Карпінскага Францішка (1741-1825), паэта-сентыменталіста, асветніка
кастрычнік 08 185 гадоў з дня нараджэння Ельскага Міхаіла Карлавіча (1831-1904), беларускага скрыпача, кампазітара, пісьменніка
кастрычнік 08 90 гадоў з дня заснавання (1926) Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра БССР. існаваў у Мінску да красавіка 1949 г.
кастрычнік 10 220 гадоў з дня нараджэння Без-Карніловіча Міхаіла Восіпавіча (1796-1862), беларускага гісторыка, краязнаўца, этнографа
кастрычнік 19 200 гадоў з дня нараджэння Маркса Максіміліяна Восіпавіча (1816-1983), мемуарыста, аўтара ўспамінаў “Записки старика: Витебск с 1821 по 1840 г.”
кастрычнік 24 115 гадоў з дня нараджэння Глебаўскай Яніны Казіміраўны (1901-1978), беларускай актрысы, народнай артысткі Беларусі
кастрычнік 24 105 гадоў з дня нараджэння Сайкова Івана Паўлавіча (1911-1989), беларускага і рускага спевака, народнага артыста Беларусі
кастрычнік 24 95 гадоў з дня нараджэння (1921) Траян Надзеі Віктараўны, удзельніцы падпольнага руху ў Беларусі у гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза
кастрычнік 25 80 гадоў з дня нараджэння Турава Віктара Цімафеевіча (1936-1996), беларускага кінарэжысёра, народнага артыста Беларусі і СССР
кастрычнік 27 105 гадоў з дня нараджэння Лобана Міколы (Мікалая Паўлавіча) (1911-1984), беларускага пісьменніка і мовазнаўца, заслужанага работніка культуры Беларусі
кастрычнік 30 95 гадоў з дня адкрыцця Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
лістапад 02 Дзень памяці (Дзяды)
лістапад 04 110 гадоў з дня нараджэння Нікалаевай Аляксандры Васілеўны (1906-1997), артысткі балета і педагога, народнай артысткі Беларусі
лістапад 07 120 гадоў з дня нараджэння Чарота Міхася (сапр. Кудзелька Міхаіл Сымонавіч) (1896-1938), беларускага пісьменніка і грамадскага дзеяча
лістапад 10 95 гадоў з дня нараджэння Роўды Віктара Уладзіміравіча (1921-2007), беларускага харавога дырыжора, педагога, народнага артыста Беларусі
лістапад 13 210 гадоў з дня нараджэння Плятэр Эміліі Францаўны (1806-1831), беларускай фалькларысткі, удзельніцы паўстання 1830 – 1831 гг.
лістапад 15 95 гадоў з дня нараджэння Прышчапёнка Валерыя Георгіевіча (1921-2000), беларускага спевака, заслужанага артыста Беларусі
лістапад 15 65 гадоў з дня нараджэння (1951) Скарабагатава Віктара Іванавіча, беларускага спевака, педагога, музычнага дзеяча, заслужанага артыста Беларусі
лістапад 18 85 гадоў з дня нараджэння (1931) Вярцінскага Анатоля Ільіча, беларускага паэта і перакладчыка, заслужанага работніка культуры Беларусі
лістапад 21 90 гадоў назад (1926) у Віцебску адкрыты Беларускі дзяржаўны драматычны тэатр (створаны як Другі беларускі дзяржаўны тэатр – БДТ-2, з 1944 г. імя Я.Коласа, з 1977 г. акадэмічны; з 2001 г. Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Я. Коласа)
лістапад 23 145 гадоў з дня нараджэння Тэраўскага (Цяраўскага) Уладзіміра Васілевіча (1871-1938), беларускага харавога дырыжора, кампазітара і фалькларыста, стваральніка аднаго з першых харавых калектываў у Мінску
лістапад 23 135 гадоў з дня нараджэння Яфімава Васіля Аляксандравіча (1881-1955), беларускага кампазітара, педагога, дырыжора, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
лістапад 23 110 гадоў з часу выхаду (1906) штотыднёвай грамадска-палітычнай, навукова-асветнай і літаратурна-мастацкай газеты “Наша ніва”. Выдавалася да 20 жніўня 1915 г. у Вільні кірыліцай і лацінкай
лістапад 23 85 гадоў з дня нараджэння Маркінай Галіны Пятроўны (1931-1985), актрысы, народнай артысткі Беларусі
лістапад 27 110 гадоў з дня нараджэння Арынянскага Юрыя Андрэевіча (1906-1989), беларускага акцёра і рэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
лістапад 28 80 гадоў з дня нараджэння (1936) Захарэвіч Марыі Георгіеўны, беларускай актрысы, народнай артысткі Беларусі
снежань 01 160 гадоў з дня адкрыцця (1856) Віленскага музея старажытнасцей, заснаванага Я.П. Тышкевічам (існаваў да 1914 г.)
снежань 05 105 гадоў з дня нараджэння Рыбальчанкі Аляксандра Аляксеевіча (1911-2002), балетмайстра, дзеяча самадзейнага мастацтва, народнага артыста Беларусі
снежань 08 90 гадоў з часу прыняцця (1926) пастановы Цэнтральнага выканаўчага камітэта і Савета народных камісараў БССР аб далучэнні Гомельскага і Рэчыцкага паветаў былой Гомельскай губерні РСФСР да Беларусі
снежань 08 25 гадоў назад (1991) у Белавежскай пушчы кіраўнікамі Беларусі, Расіі і Украіны падпісана пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД)
снежань 09 125 гадоў з дня нараджэння Багдановіча Максіма Адамавіча (1891-1917), беларускага паэта, перакладчыка, літаратуразнаўца, празаіка
снежань 09 40 гадоў з часу заснавання (1976) Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту (у 12 км ад Мінска, паміж вёскамі Азярцо, Воўчкавічы, Гарадзішча і Строчыца)
снежань 12 220 гадоў назад (1796) створана Беларуская губерня (шляхам аб’яднання Магілёўскага і Полацкага намесніцтваў) з цэнтрам у Віцебску (існавала да 1802 г.)
снежань 17 130 гадоў з дня нараджэння Равенскага Мікалая Якаўлевіча (1886-1953), беларускага кампазітара, аўтара “Малітвы (Магутны Божа)” на словы Наталлі Арсеньевай і “Пагоні” на словы Максіма Багдановіча
снежань 26 90 гадоў з часу выхаду (1926) першага беларускага мастацкага фільма “Лясная быль” (рэжысёр Ю. Тарыч)
Rambler's Top100