Агiнскi Мiхал Клефас (Агинский Михаил Клефас)
(1765-1833) – грамадскi дзеяч, палiтык, депламат, музыкант-аматар, аўтар славутага Паланэза ля мiнор («Развiтанне з Радзiмай»). Кампазiтар паходзiў са старажытнага роду Вялiкага Княства Лiтоўскага, прадстаўнiкi якога спрадведку жылi на Беларусi. Ён не лiчыў сябе прафесiйным музыкантам, хоць атрымаў грунтоўную музычную адукацыю (пад кiраўнiцтвам Восiпа Казлоўскага) i праславiўся як кампазiтар.
З юнацтва Мiхал Клеафас актыўна праяўляў сябе ў палiтычным жыццi краiны. Быў паслом у розных еўрапейскiх дзяржавах. Браў удзел у паўстаннi Т.Касцюшкi 1794 г. Жыў у эмiграцы. У 1801 г. Прыняiў прысягу на вернасць расiйскаму iмператару. Быў з павагай прыняты пры рускiv двары i атрымаў высокiя дзяржаўныя пасады. З 1802 па 1822 гг жыў у Беларусi (у маёнтку Залессе каля Смаргонi), дзе напiсаў многiя музычныя творыю Апошнiя гады жыцця правёў у Iталii, памер у Фларэнцыi.
Мызычная спадчына кампазiтара ўключае 24 паланэзы, фартэпiянныя мiнiяцюры, рамансы i песнi, оперу «Зелiс i Валькур, або Напалеон у Каiры». Агiнскi напiсаў таксама музычна-эстэтычныя працы «Лiсты пра музыку» i «Назiраннi пра музыку». У яго творчасцi рознабакова ўвасобiлiся традыцыi класiцызму, сентыменталiзму i ранняга рамантызму.
Прослушать произведения Агинского Михаила:
Паланэз Сi-бемоль мажор. Вык. Iгар Алоўнiкаў
Паланэз Ля-мiнор («Развiтанне з Радзiмай»). Вык. Iгар Алоўнiкаў