Белорусы Москвы
Белорусы Москвы
Для кого этот сайт?
Для нас, белорусов, находящихся в Москве.
Белорусская группа "Фэст" - Народны гурт вандроўных музыкаў «Фэст», Беларусь
Главная > Музыка и песни > Белорусская группа "Фэст" - Народны гурт вандроўных музыкаў «Фэст», Беларусь

Народны гурт вандроўных музыкаў “ФЭСТ”

Народны гурт вандроўных музыкаў Фэст - Белорусская народная группа Фэст

Гурт “Фэст” пачаў сваю творчую дзейнасць са снежня 1992 года. Яго рэпертуар вельмі разнастайны – вялікая колькасць беларускіх народных песень, танцаў, розных баек і прыпевак. Музыкі з задавальненнем выконваюць і творы іншых народаў свету. Галоўнае месца ў творчасці гурта займаюць песні яго ўдзельніка Міхася Скрундзя. Творы, напісаныя ім, выконваюць як самадзейныя, так і прафесійныя музычныя калектывы нашай краіны і замежжа.

Ад самага пачатку сваёй дзейнасці калектыў паставіў перад сабой мэту адраджэння старажытных культурных традыцый, прапаганду беларускай песні, танца, гумару. Нездарма і назва ансамбля – гурт вандроўных музыкаў “Фэст” (... з лацінскай мовы “свята”). У ХVI–XVII стагоддзях на Беларусі вандроўныя музыкі хадзілі па вёсках і гарадах, дарылі людзям радасць народнай музыкі і слова.

У 1994 годзе гурт “Фэст” быў запрошаны на Першы Міжнародны фестываль фальклору ў Пінск, за удзел у якім ансамблю нададзена ганаровае званне народны. З гэтага часу музыкі бяруць удзел практычна ў кожным вялікім свяце, становяцца лаўрэатамі і дыпламантамі шматлікіх конкурсаў і фестываляў.

Канцэртная дзейнасць “Фэста” вельмі шырокая – ад канцэртаў у сваёй краіне (выступаў у працоўных калектывах, навучальных установах, на святах), да гастроляў у далёкім замежжы. “Фэст” любяць і чакаюць слухачы розных узростаў, прафесій, нацыянальнасцей.

“Фэст” – самабытны ансамбль са своеасаблівай манерай ігры на народных інструментах. Веданне жанру народнай музыкі і песні, тэмбравых асаблівасцей інструментаў кіраўніка гурта Івана Кусцінскага і яго ўдзельнікаў даюць магчымасць, пры граматна зробленай партытуры, дасягнуць ідэальнага гучання. Кожны музыка адчувае сваю адказнасць і валодае пачуццём калектыўнай творчасці.

Баранавічы па праву могуць ганарыцца сваім славутым народным гуртом вандроўных музыкаў “Фэст”.

Удзельнікі народнага гурта вандроўных музыкаў “ФЭСТ”:

  • Кусцінскі Іван Аляксеевіч – кіраўнік, гармонік, баян, гітара, вакал.
  • Скрундзь Міхась Валянцінавіч – паэт, кампазітар, вакал.
  • Ляшкевіч Сяргей Мікалаевіч – скрыпка.
  • Пятліцкая Алёна Ігараўна – цымбалы.
  • Дунчык Аляксандр Аляксеевіч – дудка, кларнет, жалейка.
  • Хаміцкі Андрэй Ігаравіч – вакал, барабан.
  • Белавусаў Георгій Дзмітрыевіч – труба, барабан.
  • Стэцко Генадзь Васільевіч – вакал, кантрабас.

Народны гурт вандроўных музыкаў Фэст - Белорусская народная группа Фэст

Послушать произведения группы "Фэст":

Примечание: произведения размещены с согласия автора песен